Вход/Регистрация
Дубянецкі
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Я прачытаў уголас сваім палітыканствуючым дзядам і расказаў жывапісна, горача, схапіўшыся з ложку, як гэта робіцца “ў нас”.

За некалькі месяцаў да выбараў намесьнік загадчыка аддзелу арганізацыйна-партыйнай ра­боты ЦК КПБ распрацоўвае профіль чарговага Вярхоўнага Савету. Тут улічвае, колькі трэба (!) ўвесьці туды камуністаў, колькі беспартыйных, колькі мужчынаў, колькі жанчын, колькі ра- бочых, колькі калгасьнікаў, колькі інтэлігентаў, колькі моладзі, нават колькі ўдзельнікаў вайны, колькі ўзнагароджаных ордэнамі і медалямі, колькі паўторных, колькі навічкоў і г. д.

Згодна з гэтай “картаю”, дае цьвёрдае зада- ньне абкамам партыі - па ўсіх гэтых “катэгоры- ях”. Абкамы азадачваюць райкамы партыі. Тут ужо “дзеляць” паміж раёнамі, бо ня ў кожным сельскім раёне можна выбраць індустрыяльнага, скажам рабочача і г. д. Тут “расьпісваюць” і вы- клікаюць чалавека, якому і ня сьнілася нічога падобнага: “Мы, Нина Ивановна, очень высоко ценим ваш труд. За это мы думаем выдвинуть вас в депутаты Верховного Совета. Вы тольконе вздумайте отказываться. Вам же будем платить ежемесячно по 100 рублей. Ну, а там, какое письмо раз, два раза в год получите от избирателя, - мы на него вместе и ответим. А поедете на сессию, там и апельсинов купите и с одежды чего-нибудь. Ну, поздравляю и пока никому ни слова о нашем разговоре”.

“На месцах” на такіх кандыдатаў у кандыдаты ў дэпутаты складаюць харак- тарыстыкі, асабовыя лісты і высылаюць таму рэспубліканскаму босу. Гэты пільна вывучае з пераправеркаю у КДБ (абавязкова!) і едзе ў Маскву. Там зноў “сьпецы- ялісты” па чалавечых душах калупаюцца ва ўсіх гэтых паперах, абавязкова робяць заўвагі, часам вельмі непрыемныя, як правіла, бракуюць (!) некалькі кандыдатаў у кандыдаты і праз некалькі дзён адпускаюць “рэспубліканскага” боса дамоў. Гэты склікае давераных кіраўнікоў абласных з машыністкамі, выдзяляюць ім недзе месца і перадрукоўваюць ўсё на чыстую. Пасьля гэта афіцыйна з пералікам будучых кандыдатаў зацьвярджаецца (!) на Бюро ЦК (!).

I вось пачалася адкрытая частка паршывай камедыі - зганяць людзей на перадвыбарны сход, і нехта, маючы сакрэтнае даручэньне, вылучае тую самую Ніну Іванаўну - пасьля, вядома, Брэжнева ці Андропава, ці Чарнен- кі, ці Гарбачова, ці іншага падобнага “дэмакрата”. Як толькі нехта выгукне незапланаванае прозьвішча, тады робяць выгляд, што яго проста не было, прагаласуюць - абавязкова адзінагалосна - за члена палітбюро Імярэка і “нашую даярку Ніну Пшык” і падзякуюць у рэзалюцыі партыі як добра пры ёй гэтым пшыкам.

Гэта самая складаная і нябачная, сакрэтная частка работы “блоку” (!?) ка- муністаў і безпартыйных (!?). А пасьля пачаўся масавы сьпектакль, праўдзівей кажучы, цыркавое прадстаўленьне: “падтрымка” “кандыдата”, “выступленьне” “даверанай” асобы - таксама вызначанай зьверху, збор “заяваў” “кандыдатаў” на сваю згоду балаціравацца па гэтай акрузе. Ну і самы цырк, якога яшчэ цы- вілізаваны сьвет ня бачыў - гэта сам дзень “выбараў”.

Перад гэтым яшчэ “агітатары” складаюць сьпісы выбаршчыкаў, некалькі разоў “правяраюць”, разьвесяць на сьценах дамоў біяграфіі “кандыдатаў”, напісаныя абавязкова ў ЦК.

У памяшканьні выбараў будзе буфет з дэфіцытнымі прадуктамі - хто раней прыбяжыць, таму дастанецца, - канцэрт самадзейнасьці.

Ніколі я ня бачыў, каб у гэты дзень не было перадвыбарных лозунгаў. А паводле Палажэньня пра выбары агітацыя ў дзень выбараў спыняецца.

Есьць і “кабіна” для тых, хто хоча зайсьці і прачытаць бюлетэнь ці бюлетэні. Туды баяцца ўсе заходзіць, каб не западозрылі, што будзе выкрэсьліваць. Я, калі іду галасаваць (а я не заўсёды хаджу), кожны раз заходжу і кожны раз бачу там вузенькую ў далонь дошчачку, што імітуе стол, на ёй ляжыць кавалак грубай тканіны (ляжыць ці нават прыбіты), каб, калі будзеш выкрэсьліваць, парваў бюлетэнь і, каб тыя, што за сталом, убачылі гэта. Але я, праўда ня бачыў там ніколі альбо зусім алоўка, альбо ён там ляжаў... зламаны.

А яшчэ паўсюднае парушэньне, што стала нормаю: адзін “галасуе” ледзь не за цэлую вуліцу. Ідзе, скажам, маці сямейства “галасаваць” за ўсіх сваіх, выбягае суседка і папросіць “укінь там і за нас, галубачка: і няма калі туды плесьціся і ня хочацца”. I такіх некалькі просьбаў атрымлівае жанчына, пакуль ідзе па вуліцы. I дзіўна. Там ня толькі што аддадуць бюлетэні за ўсю яе сям’ю, што супярэчыць палажэньню, але яшчэ часам і спытаюць, “а больш ні за кога ня будзеце браць?”

Не абыходзіцца і без фальсіфікацыяў падлікаў галасаваньня. Вось пра гэта я сваім вернападданым дзе з рогатам, а дзе з абурэньнем і расказваў на тэму: “Блок камуністаў і беспартыйных”.

А вось нявялічкі артыкул Лютара Герэке з “Нойес Дойчланд” “На службе быту”.

Кінулася ў вочы такая “цыфір”. У 1970 годзе на сто нямецкіх (усходніх, вядома) сем’яў прыпадала 16 легкавых аўтамашынаў, а ў 1984 годзе - ужо па 44. Халадзільнікаў - адпаведна 56 і 99; пральных машынаў - 54 і 89.

Есьць над чым падумаць савецкім камуністам (там таксама ідзе ад імя САПГ!

Уважліва прачытаны і артыкул “Дом сібірака”. Цяпер мяне гэты край за- цікавіў. Па шматлікіх прычынах. I з расказаў Славы Д. I з плачу і абурэньня таго самага Жукава, артыкул якога я пераказваў. I, бадай што, сядзіць ува мне недзе глыбока ў сэрцы гэты Сібір - як краіна ссылкі маёй сям’і, якую пераш- кодзіла вайна, як край, “вакол якога я сам столькі гадоў хаджу і нейкім цудам ратуюся. I нарэшце, мяркуючы па інфармацыі Жданава, там загінулі, гінуць і будуць гінуць далей ад п’янства, ад дэградацыі сотні тысячаў, мільёны нашых беларусаў, прыбалтаў, украінцаў, палякаў, немцаў, што асабліва ў вялізных колькасьцях бальшавікі гналі і гоняць іх туды, на выміраньне і асіміляцыю. О, Божа! А з кім там нам асімілявацца?!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: