Шрифт:
Ну, дык дом сібірака, у якім і я мог бы жыць (а можа, яшчэ і пажыву?!).
У ім там жыльлёвая плошча на паўтара-два метры нават меншая, чым “на жыхара сярэдняй паласы”. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэньня гэтага разрыву.
Жытло сібірскае, як тут піша інжынер-архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР з гораду Навасібірску, да таго ж і менш добраўпарадкавана і халоднае(!). А мы ведаем, як “добраўпарадкаваны” расейскі вясковы дом!
– Сьмех на дроце, як кажа сімпатычны і дасьціпны Саламон Юльевіч Бусловіч.
Сібіракі і паўночнікі, чытаем мы далей, ужо згортваюць індывідуальнае жыльлёвае будаўніцтва (у пачатку 5-годкі на Кубані такога будаўніцтва ад усяго, з дзяржаўным, вялося 48, 6 %, у Заходняй Сібіры - 10, 7 % , а ва Усходняй
– 8 %! Прыгадаем таго Жданава, можа, дэбілы вырашылі, што жыць у адной хаціне сотні чалавекам - цяплей, чымся чатыром, пяці?..
Аўтар горача прапануе лес для “індывідуальнага” сібірскага будаўніцтва.
Дзе ж гэты каштоўны ня толькі домабудаўнічы матэрыял? Давай працытуем жывога саноўнага сібірака, аўтара гэтага артыкулу!
“Прыгадаем, як пры ўзьвядзеньні Брацкай і Усьць-Iльінскай ГЭС былі залітыя дзясяткі мільёнаў кубаметраў першасортнага нясьсечанага лесу (з-за якога цяпер рэзка пагаршаюцца эксплуатацыйныя якасьці гэтых вадасховіш- чаў, цяжкім зрабіўся рух воднага транспарту, гіне рыба). I ў той жа самы час кіраўнікі будоўляў разам з гарадскімі выканкамамі чамусьці забаранялі будаваць у ініцыятыўным парадку драўляныя дамы”.
Цяпер, паслухайце, людзі добрыя: рыхтуецца стварэньне чарговай элект- растанцыі Ангарскага каскаду - Багучанскай. Дык вось Краснаярскае краявое упраўленьне па справах архітэктуры таксама выкрэсьліла з праектаў будаўніцтва такіх дамоў. А што ж робіцца?
“Для пабудовы жылых дамоў у лесе Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР завозіла ў Сібір буйнапанельныя дамы. з Таганрогу, але не дапускала выкарыстаньня на будаўніцтва мясцовага лесу!” Прытым, скажам, таго, што заўтра на вякі вечныя апынецца пад вадою...
У нас тут у наяўнасьці тыя палажэньні палітэканоміі капіталізму (марк- савага), дзе Карл Маркс паказваючы куды больш лагодныя супярэчлівасьці адпаведнасьці “производственных отношений” сваім “производительным силам” патрабаваў, што другія павінны рэвалюцыйным шляхам зьвергнуць першыя, якія ўжо скоўваюць іх разьвіцьцё”. Дарэчы, я яшчэ ў савецкіх умовах нідзе ня бачыў іх адпаведнасьці. Шлюб іх супрацьзаконны з першых дзён. I лепшыя людзі Расіі, як Г. В. Пляханаў, паказвалі на гэтую зьяву і прадказвалі бяду. Але бяда, на жаль, ня Леніна і яго халуёў напаткала, а ўвесь шматмільённы народ. Як нам выйсьці з гэтай бяды?
15 кастрычніка 1985 году. Учора вечарам я наведаў Аляксея Гардзіцкага. Ен ляжыць на пятым. Туды пад’ехаў ліфтам(!). Аляксею зрабілі аперацыю на апендыцыт. I, як вельмі часта тут бывае, адным парэзам не абышлося. Утварыўся інфільтрат (можа, скальпель, вату ці бінт забылі там!) і рэзалі зноў. Маю ж Iрынку тройчы рэзалі. Ледзь зусім не зарэзалі!..
У Аляксея застаў Анатоля Вярцінскага. Ен ня ведаў, што і я тут. Але ж як ён хораша ў той раз абышоўся са мною: напісаў ліст, паведаміў, што мае сына
– таленавітага кардыёлага, што хацеў бы мяне “паказаць” яму. А сёньня спытаў, можа што з лекаў патрэбна. Наогул сімпатычны чалавек. I гэта я ня толькі на сабе адчуваю.
Аляксей выглядае добра. Ну, ён жа і ёсьць прыгожы чалавек, яшчэ не схварэўся, як кажуць, таму і прыгожы. Але ляжаць, мабыць, будзе даўгавата. Ці цяпер усё лечаць “паскораным” метадам.
З Толем спускаліся на мой чацьвёрты пешшу, і мяне не хапіла на такую адлегласьць! Нітрагліцэрыну са мною не было: сьціснула пад грудзінай.
Я ўбачыў на лесьвічнай пляцоўцы крэсла перад тэлефонным столікам і сказаў Толю, што трэба патэлефанаваць дамоў. Хоць мне і з ім хацелася яшчэ пастаяць. Так мы рассталіся. Я крыху пасядзеў спакойна і сапраўды набраў свой хатні нумар. Прызнаўся, чаму званю. Атрымаў законную вымову, чаму пускаюся ва ўсякія ваяжы, ня маючы пры сабе нітрагліцэрыну.
Гэта ўсё пра ўчора. А сёньня, цяпер, 16.15, нічога надзвычайнага не было. Пульс нармальны, ціск 140/80, на правай руцэ 150/80. А мне здаецца адзін малодзенькі ўрач (яна!) запеленгаваў левую руку з тэндэнцыяй да павышанага ціску. Трэба пераправерыць. Яна яшчэ казала пра такога хворага, у якога розьніца ў руках аж 30 адзінак. I вось ён, калі хоча зьлегчы ў бальніцу, падстаўляе адну руку - тую з павышаным ціскам, а надакучыць у бальніцы, захацеў да жонкі
– падстаўляе руку з меншым ціскам.
Вечарам правёў у палаце “палітінфармацыю” на тэму як і чым так званая Каст- рычніцкая рэвалюцыя напсавала ўсім народам царскай імперыі. Накот Фінляндыі выказаў бурнае захапленьне яе цяперашнім станам, яе разьвіцьцём і сказаў: “Мог бы яе напаткаць такі паскудны лёс, як савецкіх карэлафінаў. Быў бы адсталы, дзікі, халодны край для ссылкі і выміраньня Дубянецкіх. Нават і за дзяржаву не лічылі б - як гэтых. Была Карэла-Фінская ССР, стала Карэльская АССР, дзе культура свая зусім не разьвіваецца. Малайцы фіны! Вырваліся з гэтых “цёплых” абдымкаў! Цяпер мы ўсе марым пра фінляндскія прамысловыя тавары.