Вход/Регистрация
Пясецки
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

— Пакінь ты габрэяў у спакоі, лепш вып’ем, — сказаў я. — Мы таксама з габрэяў паходзім, ад Іяфета.

І без лішніх слоў я кульнуў сваю немалую чарку.

— Якое марнатраўства! — раптам выкрыкнуў былы белагвардзеец. — Такім агідным спосабам марнаваць чароўны нектар можа толькі варвар. Хіба ты не ведаеш, вар’яцкі чалавек, што гарэлачка далікатная, як дзяўчына пасля трыццаці? Яна любіць, каб з ёй разумна абыходзіліся, а не такой дозай і так па-хамску: цап-хап і ў рот клац. Тэк-с, панове.

Мы зноў выпілі.

— Палкоўнік, а ці ты ведаеш, што такое падводная вайна? — я спытаў яго. — Як камандзір, ты павінен ведаць.

— Чаму не? — адказаў. — Ведаю. Я ж, да д’ябла, сын Марса. Пяць гадоў на фронце. адзінаццаць ранаў.

— Дык што ж гэта за звер?

— Ну, вайна на моры. Пад вадой.

— Хопіць, далей не тлумач. У бальшавікоў гэта зусім нешта іншае — перапыніў я яго. — У іх «падводная вайна» вядзецца ў лясах, на палях і стэ- пах. Наогул на сушы. Садзяць салдат карнага атрада на п-а-а-д-в-о-о-д-ы і едуць ваяваць з дэзерцірамі, партызанамі, паўстанцамі і іншымі «контррэ- валюцыйнымі элементамі», якіх абагульняюць калярова: «белыя або зялёныя бандыты».

— Цьфу, д’ябал. А ці вадзяра ў іх ёсць?

— Афіцыйна — не. Толькі самагонка, выпадковая, або паскуднае віно «дзеля лекавых мэтаў». А яно прадаецца па завоблачных коштах.

— Пагінуць яны, як рудыя мышы. І краіна адбрыкнецца. Ні за што. Бо калі чалавек алкаголем не дэзінфікуецца, дык можа падхапіць якую хочаш заразу. Супраціўляльнасць знікае. Тэк-с.

Піў ён гарэлку маленькімі кілішкамі, але запар і часта. Я і Уладак пілі паўшклянкамі. Час праводзілі пераважна за выпіўкай. У Баранавічах не было дзе па-сур’ёзнаму развеяцца. Сумнае места, сумныя наваколлі, адзін кіназа- лік, тэатра зусім няма. Часам збіралася нас больш, тады выпіўка чаргавалася вясёлай гутаркай, у якой Палкоўнік вёў рэй. Ягоным анекдотам канца не было; з тых, што можна пераказаць, прывяду два:

— .Схапілі жандары ў лесе трох габрэяў, дэзерціраў. Два прызыўнога веку, — апавядае Палкоўнік, — а трэцяму за шэсцьдзесят. Жандары яго пыта- юць: «А ты чаго ад войска ўхіляешся? Ты ж стары». А габрэй кажа: «А хіба я ведаю. А можа мяне хочуць генералам зрабіць?» Другі: аднойчы ўвечары на паліцэйскі пост уляцеў спалоханы габрэй. Без капелюша, адзежа расхры- станая. «Ай-вай, — крычыць, — пан начальнік, вялікае забойства». — «Што, дзе?» — «На шашы двое забітых». — «Хто такія?» — пытае дзяжурны. — «Адзін я, — кажа габрэй, — а другі зараз прыйдзе».

Калі Палкоўнік напампоўваўся, тады браў гітару і спяваў куплеты, з вялі- кім майстэрствам імітуючы жэсты і гаворку габрэяў. Так весяліў кампанію.

Дзіўлюся, адкуль Палкоўнік мае гэтулькі запалу і весялосці, бо жыццё яго і становішча вельмі сумныя. Пасля рэвалюцыі страціў у Расеі ўсю сям’ю і, колісь заможны, стаў валацугам. Жылося яму кепска. Для ілюстрацыі прывяду такі факт. Не быўшы набожным, уступіў у секту баптыстаў, каб атрымаць новую вопратку, паліто і чаравікі, бо свае знасіліся. Пра гэта рас- павёў мне Уладак. Не меў ён анічога наперадзе, а за плячыма — адна чорная горыч. Засталася яму адзіная суцяшальніца засмучаных — гарэліца. Галод- ны быў, а піў. Прапіваў кожны здабыты выпадковай працай грош.

Мне шчасціць на п’яніц — любяць мяне і я іх люблю. Няраз глыбо- ка задумваўся, чаму сярод п’яніц гэтак шмат добрых людзей: таварыскіх, зычлівых, шчырых, чулых на чужую бяду. Кажу такое пра п’яніц у вялі- кім маштабе, пра гэткіх расейскіх горкіх п’яніц. Можа яно таму, што каб стаць такім п’яніцам, чалавек павінен мець нейкія цяжэзныя перажыванні і збалелую душу. Гэта робіць яго спачувальным і адкрытым для іншых. Пераканаўся, што чалавек, які сам не бываў галодны, не зразумее га- лоднага. Які не цярпеў цяжкіх пакут і няшчасця, не зразумее бяды інша- га. Разуменне чужой нядолі ў людзей шчаслівых бывае зазвычай штуч­ным, хоць сам у гэта свята верыць. Найлепш зразумее злодзей злодзея, вулічная дзеўка — прастытутку, а чалавека няшчаснага — чалавек сам няшчасны.

Мы сядзелі ўтрох: Палкоўнік, Уладак і я. У мяне былі падрыхтаваны два камплекты фальшывых савецкіх дакументаў. Адзін цывільны і адзін вайско- вы: пасведчанне асобы і адпускны білет. На адпаведных бланках. Калі мы выпілі, я выняў з партаманета дакументы. Уладак, які меў прыгожы почырк, запоўніў іх паводле маіх указанняў.

— Ну, Палкоўнік, — сказаў я, — падмахні, як камісар, чырвоным чарт- лам.

— Давай.

З вялікай сур’ёзнасцю падпісаў дакументы ўласным, добра вядомым у Саветах, прозвішчам контррэвалюцыянера. Пасля распісаўся, як сакратар, таксама сваім прозвішчам. Уладак падпісаў дакументы хімічным алоўкам (савецкая мода).

— Клёва — сказаў Палкоўнік, разглядаючы бланкі. — Як Расея вялікая і шырокая. вузкая, тонкая і глыбокая. худая, дурная і высокая, такіх «жалез- ных» дакументаў не знойдзецца. Абмыем на шчасце.

Мы пілі далей, на развітанне, бо сёння ўвечары я павінен быў выйсці ў дарогу. Спявалі «Інтэрнацыянал», перакручаны з адпаведнай расейцам злой вастрынёй:

Паўстань, пракляты люд зямлі!

Саветы сёння правялі З адным катлом на ўсіх іспыт,

А ў тым катле — адзін капыт...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: