Вход/Регистрация
Пясецки
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Уладак дзеля жарту праспяваў іншую, ужо тутэйшую пераробку таго ж «Інтэрнацыянала», мякчэйшую, але не меней дасціпную:

Уставай, паедзем па салому,

Валы галодныя стаяць.

Снядання нам не дачакацца,

Сырыя дровы не гараць.

Развітваліся мы позна ўвечары. Палкоўнік і Уладак расчуліліся. Уладак, п’яны, сціскаў мне далонь і ўсё крычаў штосьці бессэнсоўнае. Палкоў- нік роў:

— Раманік, памятай, халера: усё, што на дарозе — вораг. Ну, давай напры- канцы. нашу, партызанскую. Згадаем даўніну.

Збіраемся, браты, рыхтуем зброю,

Шыхтуемся да бою на зары,

І там, дзе камісары пад гарою,

Мы сцяг зялёны ўздымем на гары...

Палкоўнік правёў мяне на вуліцу.

— Ромку! — крычаў стары ваяка. — Памятай. Яны не пашкадуюць. У іх сэрцаў няма. І-дэ-я-лі-сты-ы. Толькі моцнага баяцца. слабога заду- шаць. За ідэю маці роднай вантробы павыпорваюць. І ты не шкадуй. Глядзі.

Голас у яго, ускудлачанага, узбуджанага гарэлкай, быў нізкі, глухі і магут- ны, як іерыхонская труба.

Вёска Воўкаўшчына, 21 жніўня 1922 г.

Я ў Воўкаўшчыне. Спыніўся ў сям’і Каліноўскіх. Гэта згалелая да ўзроў- ню сялян шляхта, але жывуць на троху шырэйшую нагу, чым звычайныя сяляне. Прывёз для іх ліст ад стрыечнага брата з Вільні, майго сябра. Прынялі мяне добразычліва. Адпачываю тут душой і целам. Цішыня, спакой.

Выехаўшы з Баранавіч, адведаў у Лідзе свайго даўняга сябра, Яна Сноў- скага, чыгуначнага электратэхніка. Быў і ў яго брата Уладка. Правёў час у іх весела і паабяцаў прыехаць наступным разам на даўжэй. Паеду абавязкова, калі пашчасціць вярнуцца «адтуль». З Ліды падаўся ў Вільню, адмыслова з той мэтай, каб атрымаць ліст для спадарыні Ядвігі ад Кароля Фарбы. Сустрэў мяне з манерным захапленнем. Замітусіўся па пакоі.

— Можа, папяроску, гарбаткі?

— Дзякуй. Наеты, а папяроскі куру свае, — адказаў яму.

З прыкрасцю зірнуў на мяне. У яго ўсё такое далікатнае, акругленае, пры- лізанае: папяроскі, гарбатка.

— Што пан раіць купіць для Ядзюні?

— Хлеба, сала, цукру, мяса.

— Як гэта?

— А вось так. Калі вернецца, дык патрэбна будзе з дзіцем, пасля галод- ных гадоў, добра ад’есціся.

Даў мне пакет, дзе былі крамніна на сукенку, дзве кофты і яшчэ штосьці. Адначасова паднёс мне заклеены ліст. Развітваючыся і выходзячы, я пакі- нуў ліст на стале.

— А лісточак, дабрадзею?

— Які лісточак?

— Ядзюні.

Прынёс мне ліст.

— Укінь, пан, сам у паштовую скрынку, — адказаў яму. — Я заклееных лістоў не бяру.

— Вінаваты! Думаў.

— Усе думаюць, нават каровы. Я не пошта. Перадаю лісты з ветлівасці і з-за спагады, таму хачу ведаць, што пішацца ў лісце. Маю на тое падставы. Не давярае мне пан — можна не пісаць.

— Але ж, даражэнькі, я не лічыў.

Пахапліва ўклаў ліст у іншы канверт. Упэўнены, што гэты чалавек уначы ў рэчку не палез бы ні за што. Што яму ахвяраваць сваёй асобай дзеля там некага. Але гэта. карысная адзінка грамадства.

У Воўкаўшчыну прыехаў учора ўвечары. Тры браты Каліноўскія: Юзаф, Браніслаў, Адам і іх бацька, бадзёры яшчэ дзядок, з вялікай павагай слуха- юць усё, што кажу, і назіраюць за мной з вялікім захапленнем і цікавасцю. Людзям не надта каб культурным вельмі імпануюць людзі добра апранутыя, упэўненыя ў сабе, а калі яшчэ і маюць нейкую ўладу або сувязь з уладай, то ўжо і пагатоў. Увесь час кормяць мяне смажанай на сале яечняй. На сняда- нак яечня, на полудзень яечня, на вячэру яечня, заўжды адна яечня. Збрыдла мне страшэнна.

Сёння ўвечары пайду ў Ракаў, і — за мяжу.

Папрасіў цёплай вады. Жонка Юзафа прынесла ночвы (у такіх абставінах яны замяняюць мне ванну) і выліла туды саган гарачай вады. Напакутаваў- ся, перш чым зрабіў яе прыдатнай, каб мыць ногі. Старанна вымыў ступакі, выцер іх дасуха, зрэзаў пазногці, злёгку нацёр скуру вазелінам, нацягнуў тонкія шкарпэткі, а на іх другія, таўсцейшыя. Толькі тады абуў боты. Гэтак абуўшыся магу шмат дзён прабыць у дарозе і не нацерці ног.

На тварах братоў Каліноўскіх блукалі ўсмешкі. Дзівіў іх такі клопат пра ногі. Не ведаюць, што танцорку, вулічную дзеўку, паштара, газетчыка, пасланца і чалавека фарту кормяць ногі, таму трэба пра іх клапаціцца.

П. «ПАРТЫЯ ЛІЗКІ»

Не на пошук праўды, а хутчэй на шэсце за памылкамі скіроўвала чалаве- цтва свае самыя лепшыя сілы.

Густаў Ле Бон

1

Ноч была ціхая і парная. Лес стаяў чорны, задуменны. Забава ляжаў на зямлі, гледзячы ў чорнае неба, абсыпанае, як луг краскамі, мільёнамі зорак, якія нібы з хітрынкай пераліваліся, гуляючы вясёлкамі самацветаў.

Быў за мяжой і за «другой лініяй». Ляжаў на адхоністым беразе ракі, якая ўласна і звалася «другой лініяй» і якую нядаўна перайшоў. Праваруч, за ракой, у недалёкай вёсцы чырвонаармецы спявалі папулярную цяпер у Саве- тах, як калісьці «Волгу», песеньку:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: