Шрифт:
— Добра — адказаў, — але мусіш пагадзіцца, што любіш апавядаць пра свае прыгоды. Найчасцей апавядаеш з запалам, і нават з захапленнем!
— Гэта нешта іншае! — адказаў я. — Тут не трэба думаць, як распавя- даць. Валі з душы і канец!
Прыблізна гэтак адказаў яму. Забыўся пра іншыя, лепшыя і больш істот- ныя аргументы. Наогул я не ўмею спрачацца. Мушу заўсёды абдумаць тэму. Найлепшыя думкі, ёмкія і трапныя, прыходзяць мне ў галаву заўсёды пасля, калі троху зжывуся з тэмай дыскусіі.
Надышоў час, і я разлучыўся з маім сябрам, а потым даведаўся пра яго- ную трагічную смерць у Саветах. Часта прыгадваў нашы размовы. Тады і ўзнікла жаданне пісаць дзённік. Можа, таму, што не стала гэткага выдатнага, як ён, сябра, суразмоўцы, не было з кім шчыра пагаварыць... Не раз назіраў, як малыя дзяўчынкі гуляюць у лялькі. Лялька ў маленькай смаркачкі абуджае большы давер, чым матуля, і яна распавядае ёй такія таямніцы, якія ніколі не расказала б бацькам. Можа, дзённік гэты заменіць мне сябра, можа, будзе для мяне «лялькай», якой можна ва ўсім даверыцца.
Дзённік я вяду ад жніўня 1921 года, або ад пачатку перыяду, які ў развагах пра сваё мінулае акрэсліваю як «пяты этап» майго жыцця. Пачынаючы з таго дня, гэта значыць — сённяшняй ночы, якую лічу канцом чацвёртага этапу і пачаткам пятага. Маю на гэта вельмі важкія падставы, якія цяпер выкладу, але перад тым невялічкае, надзвычай неабходнае адхіленне. Дадам яшчэ, што ўспаміны з папярэдніх перыядаў напішу, калі буду весці больш размераны, спакойны лад жыцця.
Некалькі гадоў таму быў я ў кіно, на шпіёнскім фільме, звычайным, але з ліха закручаным сюжэтам. Вайсковай выведцы адной еўрапейскай дзяржавы належала здабыць сакрэтныя дакументы іншай дзяржавы. З гэтай мэтай у тую краіну камандзіравалі здольнага выведніка. Пачалося змаганне выведніка і ягоных калег з агентамі контрвыведкі. Героі фільма перажывалі незвычай- ныя прыгоды на зямлі, у паветры, на вадзе і нават пад вадой. Каб пераадолець найскладаныя перашкоды, былі ўжыты ўсе дасягненні сучаснай тэхнікі. На экране, як у калейдаскопе, мільгалі цудоўныя краявіды еўрапейскіх і іншых, экзатычных краін. Падзеі адбываліся аж у некалькіх частках свету. Палацы, вілы, раскошныя гатэлі, кабарэ, балі, дыпламатычныя прыёмы... Невера- годныя раскоша і камфорт паўставалі перад вачамі гледачоў, і на тым фоне адбывалася займальнае, складанае супрацьстаянне геройскіх мужчын-вывед- нікаў з удзелам фантастычных прыгажуняў. Найбольшае ўражанне зрабілі на мяне каркаломныя пагоні на матацыклах, маторных лодках, аўтамабілях і караблях.
Я заўсёды жыва цікавіўся фільмамі і авантурнымі раманамі, пераважна шпіёнскімі. Імпанавала мне напружанае жыццё агентаў, іх спрыт, хітрасць, энергічнасць і адвага. Часта ўяўляў сябе самога на месцы некаторых герояў фільма або рамана з жыцця шпіёнаў. Уступіць у ваенную выведку, каб знайсці прымяненне для сваіх сіл, адшукаць выйсце для сваёй энергіі, хоць нейкага асэнсаванага прымянення для свайго тэмпераменту, я не спрабаваў, бо лічыў гэта немагчымым. Меркаваў, што шпіёнамі могуць быць людзі з амаль звыш- натуральнымі здольнасцямі, усебакова падрыхтаваныя і навучаныя. Лічыў, што гэтыя людзі павінны канчаць адмысловыя школы, трапіць у якія старон- няму чалавеку цяжка ці проста немагчыма.
Усё тое не адпавядала праўдзе. Вядома, для гэтай справы — шпіёнства — пэўная кваліфікацыя ўсё ж патрэбна. Але выявілася, што я дастаткова падрых- таваны да гэтага. Каб не расцягваць аповед, пяройдзем да справы. Ужо некалькі дзён я агент ваеннай закардоннай выведкі ў Расіі. Быў правераны, зарэгістра- ваны, сфатаграфаваны і гэтак далей. Падрабязнасцей не буду апісваць, бо тут справа ідзе не пра кавалак паперы, не пра фармальнасці, а пра жыццё — жыццё ваеннага шпіёна... Пра ягоныя сапраўдныя прыгоды і ўражанні. Найперш зазначу, што апісваю сваё жыццё ў лучнасці з жыццём іншых людзей, а не дзеля пыхлівай фармальнасці або ўслаўлення дзейнасці ўстановы.
Як шпіён я пачынаю пяты этап свайго жыцця, якое буду запісваць у дзён- ніку як мага падрабязней. А вы параўнайце гэтае сапраўднае жыццё агента ваеннай закардоннай выведкі з жыццём надзвычайных герояў, якімі захап- ляліся на белым экране і пра якіх чыталі ў сенсацыйных раманах. Я таксама буду параўноўваць. Буду самым уважлівым сваім гледачом і чытачом.
Пакуль што я трохі расчараваны. Нішто не нагадвае ні фільм, ні раман. Звыклыя фармальнасці, вакол звычайныя твары і словы, шэрае, беднае жыццё, мізэрныя хаціны, журботныя беларускія краявіды... Мая праца пачынаецца не вельмі весела, але суцяшаюся тым, што я яшчэ пачатковец і што фактычнай работы нават не распачаў. Зрэшты, лічу, што толькі ад мяне залежыць характар маёй будучай працы. А я прыкладу ўсе намаганні, завастру ўвесь свой талент, каб зраўняцца ў мужнасці, энергіі і спрыце з тымі героямі, на якіх хацеў быць падобны — праўдзівыя яны або выдуманыя...
Так павінна быць, бо так жадаю, а жадаць я ўмею моцна. Праца цалкам адпавядае майму характару, таму мушу яе трымацца.
Сёння скончу апошнія фармальнасці і выязджаю на мяжу. Ах, гэтая мяжа! Як яна мяне вабіць! Як мне не церпіцца! Не магу дачакацца моманту ад’езду! А сны мае гэткія дзіўныя... Апошні запісаў у дзённік. Павінен буду калі- небудзь прачытаць штосьці пра сны.
Я вельмі цешуся зменай, якая здарылася ў маім жыцці. Не пакідае мяне думка: я агент ваеннай выведкі... Я — агент!
Пазіраю людзям проста ў вочы і думаю: ці ведаеце, хто я?. Я агент. І так па чарзе, укругаля.
Прыгадаліся мне цяпер, не ведаю чаму, даўно, вельмі даўно чытаныя вершы Максіма Горкага пра аднаго маладзёна, Марку, які закахаўся ў русалку і загінуў з-за кахання да яе ў хвалях ракі ці возера. У перадапошняй страфе Горкі піша: «Пра Марка хоць песенька засталася», і заканчвае верш так:
А іншыя вочы завяжуць І вушы заткнуць, каб не чуць.
Ні казак пра іх не раскажуць,