Шрифт:
У Ажарцы пайшлі самым кароткім шляхам - праз бульбяное поле і малады ельнік.
Хвілін праз пяць капсула шостага флаера сабралася ў вялікую бліскучую кроплю і прасачылася ў грунт, пакінуўшы на месцы прызямлення масляністую пляму і рудую траву. Зрэшты, гэтага ніхто не бачыў.
У АЖАРЦАХ
Не прыйсці дадому Антон не мог. Ён пераканаў Хабірта, каб той пачакаў некалькі гапаў, пакуль рэкон Мутант выканае місію ў адносінах да мясцовага насельніцтва. Прыйшлося крадком прабірацца да хлява. Анофер Мутант пераапрануўся і зноўку стаў Антонам. Касцюм быў схаваны ў мяшок з-пад камбікорму.
– Ну і дзе ты бадзяўся, Антосік? Усе хлопцы даўно вярнуліся! Суп стыне. Вось раскажу маці, калі прыедзе!
Антон вінавата апусціў вочы і паставіў каля парога вядзерца.
– Добра-добра, ужо надзьмуўся. Кампот увечары з чарніц звару. Ідзі абедаць. Я суп з макаронамі згатавала - які ты любіш. Пасля абеду сена схадзі паварушы. А я па хлеб пайду.
– Ага!
Антон быў рады, што ўсё так лёгка абышлося.
Ён худенька паабедаў і пакінуў талерку на стале як сведчанне сваёй добрасумленнасці. Пасля забег у хлеў, выцягнуў камбінезpн, абтрос яго ад мукі, надзеў і подскакам пабег да сажалкі.
“Ой, яшчэ ж і сена!” Давялося вярнудца, каб узяць граблі. Пакос быў за вёскай, якраз у тым напрамку, куды павінны былі ісці група Хабірта і рэкон Мутант. Хабірт не мог прыняць самастойнага рашэння, але пасля таго як атрымаў ад Атэна загад дзейнічадь па абставінах, вырашыў, што не будзе парушэння, калі ён і яго група дапамогудь аноферу выканадь яго місію: “паварушыць сена”.
Па лініі экстраннай сувязі прыйшло паведамленне пра блакіроўку свядомасці аднаго з жыхароў Ажарцоў групай Клаліта.
НА ЗВАЛЦЫ
Участковы Уладзімір Пятровіч не паехаў туды, дзе фермер Прахарэнка бачыў Хабірта. Паступіў сігнал, што “серабрыстыя” ўжо за мехдваром, на звалды спісанай тэхнікі.
Рэкон Берсерк стагнаў ад захаплення, абмадваючы праржавелыя касілкі і сеялкі, калі Клаліт паведаміў яму пра набліжэнне абарыгена на механічным транспартным сродку.
– Стаяць, дзе стаіце, і не варушыцца!
Пятровіч заглушыў матадыкл, злез з яго, на хаду расшпіліў кабуру і падышоў да “серабрыстых”.
Функдыі Берсерка не ўключалі завязванне кантактаў з прадстаўнікамі Эорты, а навязаныя кантакты прапаноўвалася разглядадь як цікаўнасць ці агрэсію. Несумненна, тут была агрэсія.
– Аддай мне сваю жалязяку, прапанаваў ён участковаму.
– Я табе, блін, аддам! Рукі ўгору! Хэндэ хох, можа, так зразумееш.
Берсерк і яго група паднялі рукі.
– Навошта?
– спытаў рэкон.
– Не размаўляць! У калону па аднаму - і наперад! У мяне будзем разбірадца.
Берсерк, а за ім і астатнія, апусцілі рукі.
– Атэн не казаў, што цяпер камандуеш намі ты. Значыцца, ты вораг. Цябе трэба нейтралізаваць.
Участковы зняў “макарава” з засцерагальніка і стрэліў у паветра.
Берсерк правёў позіркам кулю і сказаў:
– Свінец, бескарысны метал. З яго толькі цадкі рабіць.
Пятровіч ліхаманкава прыкідваў, як жа яму весці гэтых
прыдуркаў у вёску: матадыкл кінуць ці што? Раскурочаць яшчэ якія піянеры.
Раптам свядомасць яго пакацілася з усё большай хуткасцю назад і асобнымі эпізодамі: развод з Наташай; курсы павышэння кваліфікацыі ў сталіцы; чамусьці зімовая ноч з поўняй; школа МУС; войскі сувязі; бойка ў пятым класе з сямікласнікам Блыхой. Вось ён, васьмігадовы Валодзька, на дыбачках бяжыць праз пожню ў кукурузу; вось, чатырохгадовы, саромеецца ісці ў калгасную лазню з жанчынамі, і бадька абяцае, што возьме яго з сабой; цёплыя маміны грудзі і лямпачка, што прымушае зажмурыць вочкі; бэзавая цемра.
Рэкон Клаліт, які блакіраваў свядомасць участковага, звязаўся з галоўнай групай і атрымаў указанне даставіць агрэсіўнага абарыгена на базу і трымадь там да адлёту. Берсерку было загадана ўтрымлівадь тэрыторыю мехдвара і чакаць мясцовых рэконаў для сумеснай работы.
КАВАЛЬЧЫК І СТРУНЕВІЧ
Галоўны інжынер і галоўны механік выйшлі на ганак канторы. Струневіч, якому да пенсіі заставалася пяць гадоў з хвосцікам, быў не толькі азадачаны, а нават прыгнечаны. Кавальчык, наадварот, пачуваў сябе спакойна і весела.
– Ну што, Анатоль Іванавіч, якія планы?
Струневіча ў прынцыпе раздражняў Шурык, хлопчык-мажор. “Зялёны, як гусінае г.”, - так часам завочна характарызаваў галоўны інжынер галоўнага механіка. Сам Анатоль Іванавіч працаваў у калгасе больш за чвэрць стагоддзя, а гэты толькі і чакае, як бы зліняць з Ажарцоў. Быццам у іншых месцах мёдам намазана. Галоўнаму інжынеру ўспомнілася армія, калі ён, дваццацігадовы старшына Струневіч, ездзіў на танку па бруку Прагі і, седзячы на вежы, пстрычкай адкідваў недакуркі. “Напэўна, і чэхаславакам тады не вельмі прыемна было. А гэтыя таксама нейкі доўг выконваюць, трасца іх мадеры!”