Шрифт:
– Рэсна, брат мой.
“Вось і помста твая, Сангом! Замест Бога ты зрабіў мяне Сатаной. І мімаходзь знішчыў усіх светлавалосых і блакітнавокіх.”
Шарбітрон успомніў, як ён паспрабаваў з’явіцца перад сярэдневяковымі людзьмі ў тым жа абліччы, у якім быў у племені. Пастухі, якіх ён сустрэў па дарозе, перапалохаліся так, як быццам убачылі нешта жудаснае: адзін з іх кінуўся наўдёкі, а другі ўпаў нідма на зямлю і затуліў рукамі твар.
Выгляд схімніка, які разведчык урэшце прыняў, прыцягнуў увагу Найсвяцейшага, калі той праязджаў у карэце па горадзе. Знаёмства і размова з Найсвяцейшым дапамаглі разведчыку трапідь у бібліятэку Святога Храма.
– Пакланіся ад мяне Найсвяцейшаму, Рэсна. Хай бароніць Бог яго сілу і розум! Перадай, што я застаўся задаволены табою.
– Я добра разумею твае словы, аднак мне здаецца, што яны не адлюстроўваюць твае думкі.
– Адзінота робіць мяне такім, сястра. А ўвогуле я чысты перад вамі, людзьмі, - Шарбітрон выйшаў у гулкі манастырскі двор.
Рэсна вярнулася ў кнігасховішча і не знайшла пацерак, якія стары пустэльнік пакінуў на стале. “Мабыць, здалося. Ці з сабой забраў”, - вырашыла яна і глянула праз закратаванае акенца на дзіўнага госця. У руках ягоных нічога не было, а ногі нават не краналіся дробных каменьчыкаў, якімі была пасыпана гасцявая дарожка.
Шарбітрон вырашыў не адчыняць чыгунныя вароты, на якіх віселі адлітыя вогнедышныя кварзы, а знік і зноў з’явіўся - ужо за варотамі.
Рэсна ўкленчыла пад абразамі і пачала бідь паклоны.
Фурманка чакала разведчыка за брамай. Возчык, падперазаны чырвоным поясам, не азірнуўся і адразу ж цмокнуў на валоў. Праз некаторы час, калі ён усё ж вырашыў паглядзець на маўклівага пасажыра, толькі карычневая сутана пад лаўкай нагадала, што ён кагосьці вёз.
Возчык зазірнуў пад лаўку. Затым махнуў рукой і, забыўшы распрэгчы валоў, пацёгся ў карчму.
20
Шарбітрон адвесіў ілюмінатары. “У чым я памыліўся? Нават калі ўлічыць, што не захаваўся ці не расшыфраваны мой клінапіс, яны павінны былі прайсці ў сваім развіцці значна далей.”
Пісадь пасланне не мела сэнсу. Эверфарсінг звёў дадзеныя аб сучасным развіцці цывілізацыі зямлян у сінтэзатар сітуадый і згодна з яго прагнозам вызначыў час анабіёзу. “Заснудь, каб прачнудца.”
21
Здаецца, анабіёзная камера мела ўсё-ткі сур’ёзныя канструктарскія недаробкі. Калі Шарбітрон прачнуўся, то адчуў, што значна пастарэў.
Перад выхадам са спейскроса ён доўга думаў: у каго ж пераўвасобіцца на гэты раз? Нават у зачыненым караблі Шарбітрон пачуў гул - велізарны вінтакрыл праляцеў над гарой.
“Трэба будзе куды-небудзь пераязджадь, калі гэтым разам не выкручуся, - тужліва падумаў разведчык.
– А то яны хутка маю гару з зямлёю зраўнуюць”.
Затокі ў падыспадзе гары чамусьці не было. А па зямных мерках - і не было ніколі.
Разведчык доўга і марна раіўся з апаратам біяпошуку, нарэшце адважыўся выйсці на аўтастраду. На актыўную зброю надзеі невялікія - яшчэ ў час першай разведкі ён пераканаўся ў яе неэфектыўнасці.На ўзбоччы дарогі стаяла маладяя дзяўчына. Біякапір разведчыка адлюстраваў яе думкі і дазволіў адкарэкціравадь ўласнае аблічча.
– Паехалі разам?
– Ты хто, чучала?
“Здаецца, аблічча не зусім адрыхтаваў, але гэта - не перашкода”.
– Хочаш - Шар, хочаш - Біт, хочаш - Рон!
– Прычапіўся на маю галаву.
Шарбітрон паспрабаваў зменшыць яе агрэсіўнасць.
– Хочаш, я адгадаю тваё імя?
– Паспрабуй.
– Крэсда.
– Міма.
– Рэсна?
– Міма.
– Т ады не ведаю. У горад?
– У горад. Ты пусты?
– Пусты, - згадзіўся Шарбітрон.
– Але не безнадзейны?
– Не, - зноў не схлусіў разведчык.
– Т ады заедзем!
Неўзабаве іх падабраў зялёны хуткаход. Калі даехалі, кіроўца запатрабаваў грошы, і, каб пазбегнудь сутычкі, Шарбітрон прымусіў яго заснудь. Дзяўчына захоплена глянула на разведчыка:
– Ну, ты даеш! Хадзем, я цябе з нашай камандай пазнаёмлю. У нас такія крутыя хлопцы! Яны табе, шалапуту, занятак знойдудь. І бабкі будзеш мець шалёныя.
Шарбітрону здалося, што дзяўчына хоча выкарыстаць яго здольнасці. Ён пасміхнуўся і адказаў:
– Якраз гэта мне і патрэбна!
23
– Ты каго да нас прывяла, Чыча? Ён жа на чалавека не падобны!
– А ты ведаеш, што ён карты з адваротнага боку адгадвае?
– Ну і што? Я іх пальцамі адчуваю!
– Рон, зайчык, зрабі цуд, пакажы ім што-небудзь!- Добра, Крэсда, я пакажу ім што-небудзь.
– Яна не Крэсда, а Чыча - я так сказаў! Паказвай, толькі без падману, а то будзеш мець справу са мной, з Блэрстам!
– пагрозліва сказаў адзін з хаўруснікаў Чычы і, напэўна, іхні завадатар.