Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Трэба ўзяць у Балтазара гэты, як ён кажа? .Паташ. Матуля хадела адбялідь пражу. А месір не разлічыўся за мінулы год. Чатыры залатыя ліўры.

МЕСІР БАЛТАЗАР

Белазор запаліў свечку, прыладкаваў павелічальныя шкельцы і танюсенькай шаўковай ніткай паспрабаваў перарэзаць мёртвую саранчу. Нітка прадіснула панцыр, але не разрэзала яго. Алхімік змахнуў са стала насякомае, паклаў другое і ўзяў у рукі ланцэт, які зрабіў для яго майстар Крафт.

Бездакорна вострае лязо раскрыла экзашкілет насякомага. “Надзвычай трывалы панцыр - хіцін з воскам. З яго і даспехі можна было б рабіць. Дванаццаць сэрцаў - двяняттттятть жыццяў. Страшна ўявідь, што б зрабілі з намі гэтыя стварэнні, калі б яны былі памерамі з нас! Дзякуй Богу, ежа без хларафілу іх мала цікавіць. Ніжнія сківіды дотыкам адэньваюць корм. Верхнія - апарат драблення расліннай клятчаткі. А гэта, каля першага сегмента брушка, пэўна, тымпанальныя мембраны - іх слых.

Нюх - вось іх галоўнае пачудцё. З дапамогай яго асобіны саранчы знаходзяць ежу і адна адну. Пахі, ферамоны яны адчуваюць вусікамі.”

Белазор зноў скінуў на падлогу насякомае, прадёр павелічальныя шкельцы і выцягнуў з-пад шклянога каўпака яшчэ адну саранчу, жывую.

“Фасеткі вачэй адлюстроўваюць наваколле з любога боку аднолькава.
– Ланцэт слізгануў па галаве насякомага.
– Мазгавыя гангліі. Вельмі дробны і размыты адбітак!

Трэба яшчэ адно шкельца прыладкавадь і гэтыя пачысціць.

Крафт справідца - залатыя рукі.”

Алхімік адкінуў саранчу, паставіў локці на стол і апусціў галаву на далоні.

“Прынадная атрута забівае дарослых насякомых, імага. А ў гэты час расце новае племя, гатовае пры спрыяльных умовах здзейсніць чарговае спусташальнае нашэсце на палеткі. Дзе, дзе ў іх той орган, што дазваляе дзейнічаць узгоднена і не баяцца ўласнай смерці?! Не, трэба яшчэ адно шкельца.”

Белазор разгарнуў кандуіт, што захаваўся яшчэ з універсітэцкіх часін, і ў графе “Саранча” пачаў запісваць вынікі доследаў і ўласныя думкі.

“Так-так. Мне зноў патрэбны Крафт’.

КАВАЛЬ КРАФТ

– Падкую, падкую худенька. Не такое рабілі, - абнадзеіў Крафт маркіза дэ Лонга.

Каваль падняў капыт каня і выцягваў цвікі. Старая падкова глуха бразнулася ў кучу жалезнага ламачча. Не апускаючы нагі каня, Крафт беспамылкова зняў са шчыта другую падкову. Прыставіў да капыта, паказаў гаспадару.

– Падыдзе?

Маркіз мог пераносіць трасяніну дарог, добра ведаў латынь і быў неблагім схаластам. Але нічога не цяміў у конскіх падковах і не вельмі шанаваў тых, хто ставіўся да яго па-простаму, хоць і лічыў сябе любімцам народа. Т аму ён нават не паглядзеў у бок каваля.

– І слова вашае не патрэбнае. Бачу, што яна.

Меркаванні рамесніка аб тым, што і як ён будзе рабіць, прывычна перадаліся яго рукам і ачысцілі галаву для іншых думак.

“Балтазар прасіў зайсці. Зноў нешта прыдумаў. Пладіць ён добра і тлумачыць нядрэнна. Праўда, дурнаваты, як і ўсе яны, але хоць не такі пагардлівы. А нашто яму гэта ўсё - ці патрэбна мне ведадь? Упраўлюся з маркізавай шэрай і схаджу. Задняя вось у карэце паскрыпвае - змазадь трэба.

Даўнютка маркіз не быў у нашых мясцінах. Цікава, як ён са мной разлічыцца? Гэтыя паны могудь і зусім не разлічыцца. Ды яшчэ так сябе паводзяць, быццам ты ім абавязаны за тое, што яны да цябе звярнуліся. А мне дзяцей карміць трэба”.

МАРКІЗ ДЭ ЛОНГ

Маркіз кінуў у карэту капялюш і батыставай насоўкай працёр запылены ў дарозе твар.

– Ці жывы яшчэ Жак Секвестр, Крафт?

– Дзе там, мілорд! Ужо дванаццаць год, як паўстаў перад вачыма Госпада. Ці то атрудіўся сваімі лекамі, ці то яшчэ ад якой трасцы сканаў.

– Помнідца, была ў яго нявестка прыгажосці незвычайнай і голасу дзівоснага.

– Вядзьмаркай аказалася. Голая на шабаш лятала, саранчу наклікала. Можа, чулі? Хадзіла па горадзе і на дзяцей сурокі наводзіла. У мяне ў тым годзе дачка ад голаду памерла. Эмілія.

– А сын Жака жывы?

– А Балтазар, як жонку яго спалілі, з глузду з’ехаў - усё атруту на саранчу вынаходзіць. Я і сам тады, па праўдзе кажучы, ледзь у пятлю не палез.

ІМАГА АСТРЫД

“Абалонка злезла. Гэта была апошняя лінька. Я ўжо добра лятаю, але мае крылы не зусім моцныя. Зноў птушка!
– Астрыд зашыўся між травінкамі і прыціх.
– Іх трэба баяцца, яны пажыраюць нас і не думаюць аб тым, што ў нас унутры. А ўнутры - душа пераможцы! Трэба есці, трэба расці!”

Астрыд пачаў трушчыць лісцік канюшыны, а як насыціўся, адпоўз у цень таполі.

Неадольны інстынкт клікаў саранчу да рэчкі, свежую вільгадь якой ён адчуваў сваімі вусікамі. Але інфантыльнасць нядаўняга німфы-юнака рабіла яго нерашучым. “Яшчэ не надышоў час, мае крылы яшчэ як след не выраслі, мой панцыр пакуль не такі трывалы. Трэба есці! Трэба расці! .Людзі злыя, асабліва сяляне і іх дзеці. Дзеці гуляюць з насякомымі - адрываюць нам вусікі, лапкі і крылы, а сяляне проста забіваюць ці трудяць.

А рыцараў ці вунь таго маркіза, што праехаў у карэце, баяцца не трэба. Яны нават не ведаюць, што мы ёсць.”

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: