Вход/Регистрация
Quo Vadis
вернуться

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

С. 279: Коская вопратка — такі назоў мелі дарагія, дыхтоўныя жаночыя сукенкі, што вырабляліся на востраве Кос з вырабляных там жа тканін (вісону і інш.).

С. 285: Мірмілон — адна з гладыятарскіх роляў на спаборніцтвах, якая абазначала па сутнасці аб’ект палявання, хоць часам і больш нагрувашчаны зброяй, чым праціўнік. Кажучы «Мірмілон ты», мелі на ўвазе «Не напрошвайся на непрыемнасці».

С. 287: …Львы з Атласу… — маюцца на ўвазе Атласкія горы, горны хрыбет у Маўрытаніі. Эпір — вобласць у заходняй частцы Паўночнай Грэцыі.

С. 288: Флавій Клемент — консул 95 г. Даміцыла — жонка Флавія Клемента, унучка Флавія Веспасыяна; аб прыналежнасці гэтых сужонкаў да хрысціянства паведамляюць старажытныя гісторыкі рэлігіі. Карнэль Пудэнс — асоба з наваколля Тыгэліна, толькі Сянкевіч памылкова падае імя: не Карнэль, а Мэвій.

С. 290: Кунікулюм — памяшканне пад арэнаю.

С. 291: Літанія — частка богаслужэння.

С. 293: Галгофа — узгорак за гарадскім мурам Ерузаліма, дзе быў укрыжаваны Езус Хрыстус.

С. 294: Сыён — узгорак у паўднёва-заходняй, найбольш старажытнай частцы Ерузаліма; у біблейскіх прарокаў назва «Сыён» распасціраецца на ўсю жыдоўскую дзяржаву Юдэю, а часам гэтак называюць і валадарства божае. Госанна! — малітоўны вокліч, які са старажытнажыдоўскай мовы перакладаецца як «Ратуй!»; ужываецца на набажэнствах і святах.

С. 297: Пілеолус — круглая шапка малых памераў.

С. 300: Сполярыюм — мейсца, дзе дабівалі цяжкапараненых ды распраналі забітых гладыятараў.

С. 301: Virgo Magna — тытул старэйшай вясталкі; у вясталак было права літасці над асуджанымі, што спатыкаліся на іхнім шляху.

С. 304: Харон — у грэцкай міфалогіі перавозчык памерлых цераз рэкі Аіда. Лікторы — ганаровая варта вышэйшых магістратаў, якая насіла так званыя фісцыі (пучкі пруткоў з сякеркай пасярэдзіне) як знакі падкрэслівання годнасці тых, каго яны суправаджалі.

С. 311: Лігурыя — вобласць заходняй часткі Паўночнай Італіі. …ты брыда меоцкая! — Наваколле Меатыды (Азоўскага мора) старажытныя людзі ўважалі за логава заразы.

С. 313: …падобных да ваўкоў кундлаў з Гіберніі… — Тут перакладчыцкая недакладнасць: у гэтым выпадку Сянкевіч меў на ўвазе не Гібернію (Ірландыю), а Гіберыю (Іспанію). Хоць, зрэшты, само сугучча гэтых назваў, а разам і Гівэрыі (Грузіі) сведчыць пра адзін і той жа народ, расселены ў розных мяйсцох зямлі.

С. 317: …Уладару Тэнэду, Кіллы, Хрызы… — эпітэты Апалона, што сустракаюцца ў Гомэра. Тэнэдос — невялікі востраў блізу Троады, на якім хаваліся ахейцы, нібыта збегшы з Троі, але пакінуўшы засаду ў драўляным кані.

Кілла — востраў або горад каля Троі. Хрыза — міфічны востраў, прысвечаны Апалону. Смінтэй — культавы эпітэт Апалона як уладара мышэй.

С. 319: …разам з Акратам і Сэкундам Карынам… — Вызвольнік Нэрона Акрат і Сэкунд Карынат (не Карын), пра якіх Тацыт адгукнуўся з асаблівай непавагаю, былі пасланыя цэзарам з мэтай канфіскацыі каштоўнасцяў у святынях на правінцыі, у прыватнасці ў Ахайі і Азіі. Ібэрыйскія нервы Сэнэкі… — знакаміты філёзаф нарадзіўся ў г. Кардубы (цяпер Кардова).

С. 322: Карыёлі — старажытны горад Лацыя на паўднёвы ўсход ад Рыму.

С. 323: …ідыліі Тэокрыта… — Тэокрыт з Сыракузаў (1-я палова III ст.

перад н. э.) — заснавальнік жанру буколічнай паэзіі. Ідылія тут уяўляла сабою невялікі верш пераважна на пастушковую (буколічную) тэму. …спеўнай дарыйскай гаворкай… — мова твораў Тэокрыта патварае распаўсюджанаму ў Паўднёвай Італіі й Сіцыліі дарыйскаму дыялекту грэцкай мовы.

С. 328: …Геркулеса ў жывым полымі на гары Эта… — У адной з версій міфа Геркулес, каб пазбегнуць пакутаў, спавадаваных атручаным хітонам, пайшоў на гару Эта і аддаўся там вогнішчу; калі полымя ахапіла Геркулеса, з неба спусцілася хмара і панесла яго на Алімп.

С. 329: …смерць Дэдала й Ікара… — Унук афінскага ўладара Эрэхтэя, дыхтоўны майстар, архітэктар і скульптар Дэдал, як сведчыць міф, каб уратавацца ад караля Мінаса, вырабіў крылы з пёраў, змацаваных воскам, і разам з сынам паляцеў з Крыта. Падчас палёту Ікар узняўся занадта высока, сонца растапіла воск, і Ікар зваліўся ў мора; Дэдалу ж (паводле адной з самых распаўсюджаных версій міфа) удалося даляцець да Сіцыліі. Дырцэ — у грэцкай міфалогіі жонка фіванскага ўладара Ліка, якая шмат гадоў прыгнятала Зэўсаву каханку Антыопу; калі сыны Зэўса і Антыопы, якіх звалі Зэт і Амфіон, выраслі ды захапілі Фівы, яны катавалі Дырцэ, прывязаўшы яе да рагоў дзікага быка.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 157
  • 158
  • 159
  • 160
  • 161
  • 162
  • 163

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: