Вход/Регистрация
Quo Vadis
вернуться

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

С. 124: Вімінал — адзін з сямі ўзгоркаў Рыма, размешчаны на паўночным усходзе гораду, паміж Эсквілінам і Квірыналам. Дыаклецыян (284–305 гг.) — адзін з рымскіх цэзараў, які праславіўся грандыёзнымі тэрмамі, пабудаванымі пры ім і захаванымі да нашага часу. Сэрвій Тулій (каля 573–534 гг. перад н. э.) — перадапошні рымскі кароль; рэшткі мура, пра які ідзе гаворка, захаваліся да нашых дзён, але іхні час паходжання вызначаецца тут памылкова: мур вакол Рыма быў узведзены гадоў праз 300 пасля Тулія.

С. 128: Дэміюрг (грэц.) — вытанчаны майстар, стваральнік (у тым ліку і свету); гэты тэрмін ужываўся у грэцкай філязофскай літаратуры.

С. 129: Марыя з Магдалі — паводле хрысціянскага падання, жанчына з прыбярэжнай вобласці паўночнай Палестыны — Галілеі; стала паслядоўніцай Хрыста пасля таго, як Ён засцярог яе ад апанавання злымі духамі.

С. 130: Клеофас — адзін з вучняў Хрыста. Эмаўс — мястэчка блізу Ерузаліма. Тамаш Дыдымус — адзін з 12 апосталаў Хрыста; ён адмаўляўся верыць ва ўваскрэсенне Хрыста, пакуль сам не пабачыў ягоных ран ды не памацаў іх уласнымі пальцамі.

С. 132: «Маран-ата!» — «Госпад ідзе!» (сірыйск.).

С. 133; Буксэнтум — прыморскі горад на заходнім узбярэжжы Паўночнай Італіі. Луцый Сатурнін Гета — камандзір прэторыянаў у часы Клаўдыя.

С. 134: Стыкс — рака забыцця ў краіне мёртвых. …як Арыстотэль да Аляксандра Македонскага… — Арыстотэль, старажытнагрэцкі філёзаф і навуковец-энцыклапедыст, з 343 г. перад н. э. быў выхавальнікам Аляксандра і карыстаўся ў ягоных вачох вялікім аўтарытэтам. Тэзэй — у грэцкай міфалогіі герой, сын караля Эгэя; сярод шматлікіх ягоных подзвігаў — забойства жахлівага чалавека-быка Мінатаўра; Тэзэя ўважалі за заснавальніка Афінскай дзяржавы.

С. 135: …узяў бы прыклад з Энэя… — Паданне сцвярджае, што ў ноч знішчэння Троі Энэй на плячох вынес свайго бацьку Анхіза з палаючага места. Мамэртынская вязніца — пабудавана на ўсходнім схіле Капіталінскага ўзгор’я, бадай, яшчэ ў перадцэзарскую эпоху; пад ёй месцілася круглая падземная камора, так званы Туліянум, нібыта ў гонар ініцыятара будаўніцтва Сэрвія Тулія, але спярша яна служыла як ёмістасць для вады. …дыету кафалонскага віна… — Назву Кафалонія мела група астравоў ля заходніх берагоў Грэцыі каля в. Ітакі, сярод якіх Зам, Закінф, Дуліхій.

С. 136: Мітра — старажытнаіранскі бог сонца.

С. 140: Цэрбер — у грэцкай міфалогіі жудасны шматгаловы сабака, што ахоўвае ўваход у Аід.

С. 146: …ёсць між хрысціянамі нейкаю Сыбілаю… — Сыбіламі называлі богамнатхнёных прадказальніц усіх часоў і народаў; скажам, найбольш вядомаю была так званая Сыбіла Кумская, што прадказвала яшчэ Энэю.

С. 151: …як небарака жонка Зэтаса з жалю па Ітылю… — Як гаворыцца ў міфе, Аэдонна, жонка фіванскага героя Зэтаса, ад зайздрасці спрабавала забіць старэйшага сына сваёй нявесткі Ніобы, але памылкова забіла ўласнага сына Ітыля; з літасці над жалем Аэдонны багі ператварылі яе ў салаўя.

С. 154: Калікрат, брытанскі кароль — тут недакладнасць: брытанскага ўладара, якога ўзяў у палон ў 52 г. Клаўдый, а потым злітаваўся з яго, звалі Каратак.

С. 159: Сэмноны і маркоманы — адгалінаванні германскага племені свеваў.

С. 160: Вандалы — германскае племя, што спярша жыло на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Квады — племя, што жыло на паўднёвым усходзе Германіі.

С. 161: Бестыярый — удзельнік цырковых баруканняў, які выступаў супраць звяроў (наёмнік — са зброяй, асуджаны — без зброі).

С. 166: Кампедытус — нявольнік, закаваны па нагах.

С. 167: …эпоха… калі не Ёвіш, а Сатурн кіраваў светам… — Сатурн, атоесамліваны з грэцкім Кронасам, — бацька Ёвіша (Зэўса); калі яго паканаў уласны сын, як сведчыць паданне, Сатурн узяў лейцы кіравання Лацыяй, распачаўшы перыяд, які потым назвалі «залатым».

С. 170: Кана — паселішча ў Галілеі. …падчас каменавання Сцяпана… — паводле падання, у маладосці Павал удзельнічаў у збіцці каменнямі дыякана Сцяпана.

С. 171: «Veni, vidi, vici» — гэтая фраза складала пасланне Юлія Цэзара сенату, дзе ён паведамляў аб перамозе (увесну 47 г. перад н. э.) над басфорскім уладаром Фарнакам; Басфорская дзяржава з сталіцай у г. Пантыкапэй (цяпер Керч) займала тэрыторыю Керчанскага і Таманскага паўвостраваў. …бы каледонскі сабака… ў гарах Гіберніі… — Каледоніяй называлася паўночна-заходняя частка Шатландыі, а Гіберніяй — Ірландыя.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 153
  • 154
  • 155
  • 156
  • 157
  • 158
  • 159
  • 160
  • 161
  • 162

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: