Вход/Регистрация
Кім
вернуться

Дударев Алексей

Шрифт:
empty-line/>

Хадзееў. Харо-о-ош!

Каралёў. Выпіць хочаш?

Хадзееў. Я за рулём.

Каралёў. 3 твайго дазволу!.. (П’е.)

Хадзееў. Слухай, Каралёў, ты псуеш маю рэпутацыю… Каралёў. Што пс… псую?..

Хадзееў. Мой аўтарытэт.

Каралёў. А як гэта я яго… пс… ну, гэта…

Хадзееў. Ты Атаманава ведаеш? Учора ў клубе ён пытаецца ў мяне: «Што ж ты, Хадзееў, хоць і былога, але сябра і прыстойнага чалавека (гэта цябе!) давёў да адчаю?» Гэта я цябе давёў да адчаю! Дык вось, мне такія размовы не патрэбны.

Каралёў. Ну, блінклінтан! Ты ж хацеў мяне забіць, ледзь не забіў, а цяпер размоў баіцца…

Хадзееў. Мне такія размовы не патрэбны!

Каралёў. Ды што, я іх размаўляю?! Якое сёння чысло?

Хадзееў. Дваццаць першае.

Каралёў. А дзень?

Хадзееў. Аўторак. Месяц і год ведаеш?

Каралёў. Я два тыдні ні з кім не размаўляў! Я з дому не выходзіў! Я тэлефон разбіў! Якія і з кім размовы?

Хадзееў. Я яшчэ раз кажу: мне такія размовы не патрэбны! Чым я магу табе дапамагчы?

Каралёў. Аддай мне маю кніжачку.

Хадзееў. Гэта кніжачка не твая. Я яе купіў у цябе…

Каралёў. Тады прадай!

Хадзееў. Прадаваць яе я не хачу і не буду.

Каралёў. Добра. Тады зрабі для мяне адну важную паслугу.

Хадзееў. Якую?

Каралёў. Пайшоў вон!

Хадзееў. Значыць, сёння аўторак. Можаш яшчэ п’янстваваць да канца тыдня.

Каралёў. Аў мяне гарэлка скончылася.

Хадзееў. Забяспечу. (Націскае кнопку.) Серж, падыдзіце, калі ласка, да маёй машыны і вазьміце ў багажніку, ён адкрыты, скрынку «Абсалюта». Цытрон падыдзе?

Каралёў. Кла-ас!

Голас. Шэф, мне выконваць?

Каралёў. Ды ты ашалеў! Хто такое не выконвае?

Хадзееў. Значыць, у нядзелю ты павінен толькі лёгка пахмяліцца. Калі я застану цябе ў такім стане ў панядзелак, ты ў Навінках…

Каралёў. А што я там буду рабіць?

Хадзееў. Не ты будзеш рабіць, а з табой.

Каралёў. Што?

Хадзееў. Прыводзіць у чалавечае аблічча. Будзь здароў. (Выходзіць.)

Каралёў (дэкламуе). Ну пусть она вас больше не!.. Тревожит!

Голас. Шэф, да вас жанчына.

Каралёў. Што ёй трэба?

Голас Лены. Мне трэба цябе!!!

Каралёў. Ну трэба дык трэба. Заходзь. (Спявае.) Я не хочу!.. Печалить вас ничем…

Уваходзіць Лена.

Каралёў. Чым магу?

Лена (кідае канверт). Вось. Забяры, што даваў мне на мікраскоп.

Каралёў. Калі гэта мы пілі з табой брудэршафт? Чаму гэта ты на ты?

Лена. Я са жлаб’ём размаўляю толькі на ты!

Каралёў. Яі пакрыўдзіцца магу…

Лена. Оё-ёй! Як я перажыву? Ён пакрыўдзіцца! Пляваць я на цябе хацела, Каралёў! Калі ты хоць пальцам мяне зачэпіш, сюды заявіцца мой Гэ-А-Дэ са ўзводам амонаўцаў і скруціць і цябе, і тваіх бандзюг у барані рог!

Каралёў. Ну, са ўзводам канечне. Гэ-А-Дэ — гэта ГАД.

Лена. Трымай жлоб! (Выкідвае з сумачкі пачак за пачкам.) Ёй ужо нічога ў гэтым мярзотным свеце не патрэбна і нічога не дапаможа. Тым болын ад цябе! Абрэвіятуру сваю не выкарыстоўвай. Які ты Кім? Вазьмі сабе лепш Гэ-А-Дэ… А лепш пакінь адно Гэ. 3 цябе хопіць… Пералічы свае грошы, а то яшчэ потым скажаш, што ў цябе купюру сцягнулі… Яна кахае цябе! Кахае большую частку свайго жыцця! Госпадзі! Было б каго! Хворая на галаву! А ты мог падумаць, што яна спецыяльна хадзіла за табой па барах, каб спакусіць і хапануць з цябе грошы на лячэнне. Што яна спецыяльна падаслала да цябе Кіма!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: