Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Здраднік ты. Праклён на цябе.

І таксама цвёрда пакрочыў да частаколу.

– Мёртвы, напэўна, - збянтэжана сказаў Ян.
– Выцягніде яго, хлопцы, на бераг. Не варта аб яго рукі пэцкадь. Стой... Яшчэ слова. Калі ты, падла, паспрабуеш яшчэ хоць пальцам дзевак зачапіць, як ты гэта сёння паспрабаваў, - з пекла дастанем. Цягніце.

Міхал не чуў усяго гэтага. Ледзь дыхаючы, ён дадягнуўся да рэчкі і там, за хмызамі, упаў на гарачы пясок. Аглая села ля яго.

Не бачыць. Не чудь. Памерці тут і не бачыць, як зламалася ўсё жыццё, вера, смеласць, шчасце.

– Свінні! Ах, якія паршывыя свінні!
– стагнаў ён, упіваючыся кіпцямі ў далоні.

А Аглая сядзела поруч і гладзіла яго па галаве, як малога:

– Ну не трэба, не трэба. Гаротны ты мой, няшчасны.

– Цяжка мне, цяжка мне, Аглаечка. Што мне рабіць? З кім жыць зараз?

– З людзьмі, - сказала яна.

– Нашто ты ратавала мяне?

Яна змаўчала, і тут Міхал усхапіўся на калені.

– А сапраўды, чаму?
– спытаў ён.
– Я ж пан, я вораг ваш...

І ўбачыў яе вочы. Сум трапятаў у іх, радасць, яшчэ нешта незразумелае, але, галоўнае, - гонар. Такі сціплы, але цвёрды гонар, якога яму яшчэ яму не даводзілася бачыць. Зломлены, з раздаўленай душою, ё н не мог больш.

Ён здаўся. Ён падягнуўся да яе, упаў перад ёю, абхапіў рукамі стан, прыпаў галавою да ўлоння:

– Ратуй мяне, родная. Ратуй мяне ад мяне самога, ад іх. Яны страшныя, яны агідныя.

Яна схілілася над ім, прыціснула буяную галаву бліжэй да ўлоння.

– Судешся, судешся. Засні. Засні.

VII

Ён прачнуўся, калі месяц пачаў спускацца ў рачныя воды. Сітнягі ледзь шападелі пад напорам плыні, крычаў вадзяны бугай.

Ад палада слаба даляталі спевы, не парушаючыя цішыні. Ён прачнуўся, адчуў, што галава яго ўсё яшчэ ляжыць на каленях дзяўчыны, якія слаба пагойдваюцца, бы ў такт нячутнай калыханцы. Значыць, яна так і не зварухнулася ўвесь гэты час. І ён ляжаў, выпрастаўшыся, жадаючы, каб гэта цягнулася яшчэ і яшчэ. Месяц заліваў люстра ракі. Блакіт.

Дзе ён? Што з ім? Дзіўныя сілы ў душы. Быццам зніклі разам са сном цені дзён былых. Усё проста на зямлі, усё ясна.

Месяц - гэта так, зямля - гэта так, людзі, каханне. А што такое ўсё, што было, усе прывілеі, усе подзвігі, вайна, шляхта? Крык п’янага Якуба? Або, можа, зад кароннага суддзі?

Дзе яны, куды яны зніклі? Чаму ён такі вольны і спакойны? Кахаць - гэта так. Жыць, толькі жыць. Вось яна, сіла зямлі, улілася ў яго праз гэтую, якую ён не ведаў яшчэ некалькі дзён назад. Зноў ад яе? Зноў підь, біцца на шаблях, зноў... Ах, толькі не гэта!

Ён прыўзняў твар, глянуў на яе. Распусціла косы, прыкрыла твар ягоны ад сонца яшчэ ўдзень. Так і сядзіць. Твар блакітны, у вачнідах сінія цені. Глядзіць на яго так, быццам сама нарадзіла.

Прамаці Ева. Толькі яны ўдваіх існуюць на гэтай грэшнай, самай лепшай зямлі.

Яна зразумела, відадь, што заснуў на яе каленях адзін - і ён быў слабы і бездапаможны, - а прачнуўся зусім другі - і ў ім моц моцных. Зноў адчула сябе слабай, аддаўшы сілу, якая не належала ёй, зноў вярнулася да думак іхняй першай ночы.

– Уставайце. Месяц плыве. Цяпер я ўжо не патрэбна вам. Я пайду, мяне шукаюць.

Замест таго каб устадь, ён узяў яе руку, прыцягнуў да сябе і падалаваў у жорсткую далонь.

– Рука, - сказаў ён.
– Пальцы.

Яна падягнула руку:

– Не трэба гэтага, не трэба. Яны не такія, не для вас. Гэта адно гора. І мне не трэба падзякі.

– Яны для мяне, - проста сказаў ён.
– Толькі для мяне. Хай паспрабуе хто-небудзь забараніць мне цалаваць іх... усё жыццё. Няўжо ты думаеш, што я змяняю гэтыя рукі на шшыя, што я адпушчу цябе. Не будзе такога, як мінулую ноч, але я застануся. Гэта маё месца Тут, мне тут зручна...

– Пане...
– пачала яна, спуджаная пяшчотнай уладнасцю гэтага голасу.

– Пан памёр у сне. Тут ляжыць просты чалавек. Адам. Яму добра са сваёй Евай.

І ён прыцягнуў яе да сябе, пабачыў у вачах адбіткі зор. Яна прасунула далонь між сваёй шчакой і яго вуснамі, але ён адсунуў яе ротам...

А раніцаю ўзышло сонца.

VIII

– Устаць, суд ідзе!

Пад вялізным дубам, на лавах, сядзелі шэсць цыганскіх старэйmын. Высокая рада. Яны адклеілі на хвіліну зады ад лавы, калі з’явіўся выбраны цыганскі суддзя - той самы Ян, што выдумаў забаву з крапівою, пракурор - нейкі захожы шкаляр, і “аблакаТ’ -саладкамоўны малады цыган з хітрымі і чорнымі вачыма.

Вакол судзілішча расселіся проста на траве цыганы з навакольных табараў і нешматлікія мужыкі. За гэтую ноч цыганскія масы паспелі раскалоцца на памяркоўных і шалёных. У памяркоўных балела галава пасля ўзліванняў Бахусу, і хаделася пахмяліцца. Шалёныя спазніліся і таму палалі свяшчэнным гневам. Сядзелі няўважныя. Размаўлялі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: