Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Любка, - усіупіўся муж, - гэта ж кожны трэці абаронца.

Спалоханы сваркай гарнастай шмыгнуў пад рантух і хутка ўжо высоўваў сваю трохкутную мордачку з рукава гаспадыні.

– Нам не патрэбен такі трэці, - сказала яна, - здрада крочыць цераз самыя высокія вежы. Пан Цхакен...

Я ўстаў і бразнуў шпорамі. Гарнастай зашыпеў на мяне з рукава, як васіліск.

Але Крот ужо звяў. Ён раптам усміхнуўся гаспадыні:

– Добра, пані. Даруйце мне. Добрыя мы будзем, распачаўшы бойку, калі справа зайшла аб скуры. Паасобку будзе дрэнна і вам і нам.

Воблака рассеялася. Вячэра цягнулася далей. Вырашылі паспрабаваць заўтра выслаць Дамініка лазутчыкам, каб даведацца, дзе вораг.

Усё астатняе для абароны было падрыхтавана. Мы толькі не ведалі колькасці ворага. Мяцеж, выяўляецца, узгарэўся ў наваколлі Зверына. Адтуль не ўцёк ніводзін дваранін. Было гэта за тры тыдні, а першая чутка аб бунце прыйшла тыдзень назад, калі паўстанцы ўзялі Рагачык. І тады ўжо на чале іх быў гэты Раман.

Дрэнна, вельмі дрэнна. Я ніколі не верыў людзям, якія занадта доўга церпяць. Калі іх нянавісць загарыцца, яна гарыць, пакуль не спапяліць праціўніка або самога сябе.

І толькі цяпер я даведаўся нарэшце, у чым рэч, і сам сабе падзівіўся неразумнасці Кізгайлы.

А расказаў мне гэта попік з цяжкавымоўным імем.

Аказваецца, паўтара года таму назад Раман прапанаваў пану Аляхну пяцьдзесят бітых талераў за тое, каб ён адпусціў на волю сваю халопку Ірыну.

Яны сядзелі і пілі разам, і Аляхно спытаў Рамана, нашто яму гэта. Т ой адказаў, што паспрабуе пасля гэтага завалодаць яе сэрцам і ажаніцца на ёй.

– Сэрца, як я мяркую, табе без патрэбы, ласкавы пане, -легкадумна адказаў нежанаты тады пан Аляхно.

– Аднак ты ж прынёс сваё да ног панны Любкі.

– Гэта зусім іншая рэч. Яна высокага роду. А нобілю сорамна браць за сябе халопку.

– Ажаніўся ж на дачцэ смерда мурамскі Пётр, - сказаў Ракутовіч.

– Рабы татар могуць рабіць, што ім хочацца.

– Не папікай, сусед. Падобна на тое, што прыйшла чарга нам трапіць у рабства. Варшава задушыць нас, мы згубілі памяць. І невядома, чыё рабства будзе даўжэйшае.

– І ўсё ж гэта ганьба для нобіля - мяшадь сваю кроў з халопскай.

– Ты дазволь мне самому меркаваць пра гэта.

– Слухай, Раман, - усміхнуўся Аляхно, - можна пакінуць сытымі ваўкоў і цэлымі авечак. Бяры яе, на колькі спатрэбіцца. Ты ведаеш, я пряцель твой і сусед і ніколі не запатрабую яе назад. Мне вельмі не хочацца, каб ты ажаніўся з ёю.

– Не, - сказаў Раман.

– Сур’ёзна, вазьмі яе, калі ўжа так захацеў. Зрабі ёй дзіця і супакоішся.

– А калі яна мяне ненавідзіць?

– А хто пытае пра гэта ў быдла?

– Не да ладу кажаш, сусед, - сказаў Раман, - дзяўчат гэтага “быдла” таксама нядобра псаваць, як і ўсякіх другіх. Гэтае быдла адкінула і збіла татарскую конніду, седзячы на конях, узятых ад сахі. Ды і Ірына паважаная дзеўка.

– Ну і вазьмі яе сабе, - засмяяўся Кізгайла.

– Брадь сілком, брадь у ланцугах - гэта трэба не паважадь

сябе.

– Ды хто ж табе кажа сілком? Ты ўлашчы яе падарункамі.

– І ўсё адно яна зняволеная. Не хачу. Брыдка. Трэба каб па любові, іначай якая ж тут радасць?

– Гм... Дык ты ж яе ў другую няволю цягнеш. Бо калі дазнаюцца, што ты адкупіў, дык зноў звязанай будзе. І сабака хвастом віляе, калі кінеш яму кавалак.

– Вось я і хачу цябе прасіць, каб ты адпусціў і маўчаў. Быццам сам адпусціў.

Кізгайла падумаў крыху.

– Не, не адпушчу, - сказаў ён.
– Хочаш - бяры. Не хочаш - не бяры. Нобілю нельга быць жанатым з халопкай.

Ён занатурыўся, і Раман паехаў пакрыўджаны. Яшчэ раз ён паспрабаваў завесці размову аб гэтым і ледзь не маліў Кізгайлу, але той стаяў на сваім.

Пасля гэтага Раман пакінуў ездзіць да Кізгайлы. Той перапалохаўся - суседзі сталі коса глядзець на яго. Яму зусім не хацелася варагаваць з Ракутовічамі, і ён вырашыў адпусціць Ірыну на волю. Але вяселле яго з паннай Любкай, што неяк раптоўна згадзілася пайсці за яго, вось-вось павінна было загрымець на ўсё ваяводства званамі і шамкамі коней. І ён, як варты павагі жаніх, спытаў у нявесты, ці трэба даваць Ірыне вольную.

Любка ж была ўжо амаль гаспадыняй. А тая раптам уся страпянулася і холадна сказала:

– Не.

Ён паглядзеў на яе халодны твар, на прыжмураныя вочы, што глядзелі ўбок.

– Не, - паўтарыла яна.
– Нобіль і халопка? Калі ты гэта зробіш, пра мяне можаш не думаць.

І Аляхно не паехаў да Ракутовіча.

А неўзабаве пасля вяселля Кізгайлы з Любкай да яго прымчаў на кані стрыечны брат Рамана, Якуб.

– Аляхно, - маліў ён Кізгайлу, - зрабі гэта, дзеля пакут Хрыстовых, калі хочаш, каб Раман памёр. Ён зусім звар’яцеў, мы вынеслі з яго пакояў усю зброю. Ён раве, як грэшная душа ў пекле, і лае караля, Літву і палякаў. Ён пагражае разнесці ўсё. Ты ведаеш, ён і раней ненавідзеў уціск, на які нас прыракаюць. Цяпер ён ненавідзіць яго стакратна. І гэта твая дзеўка шіурхнула яго на гэта. Адпусці яе. Разумееш, я яшчэ не бачыў, каб чалавек так кахаў і шкадаваў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: