Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
– Вось і канец.
– Ад ганьбы памёр чалавек. Ой, роме.
Яноўскаму здалося, што першы голас - голас таго цыгана, якому кароль даў аплявуху тады на ганку, а другі - голас таго няшчаснага, у якога гайдукі Знамяроўскага збілі абады на дарозе.
– Хопідь, - азваўся густы бас.
– Плачам справе не паможаш. Але заўтра ён нам адкажа, бізун голы.
За другімі табарамі паслалі?
– Паслалі. Матыс Аўгусцінавіч накіраваў чатырох.
– Добра. Толькі трымайцеся, браты. Т ак трымайцеся, як толькі можна.
Загаварылі па-цыганску, і Міхал павольна пачаў адыходзіць ад таямнічага зборышча. Толькі па дарозе дамоў ён зразумеў, што супрадь Якуба рыхтуюць нешта нядобрае, і, хоць матыў цыганскагу плачу стаяў яшчэ ў яго вушах, хоць дом Знамяроўскага і вечныя гулянкі яму астабрыдлі, вырашыў папярэдзідь караля. Проста на знак удзячнасці.
Але ў палацы зноў спявалі, зноў даляталі з акон крыкі, брынчанне струн, бразгатанне шкла.
З-пад стала тырчалі ногі мітрапаліта. Кароль Якуб сядзеў на сваім месцы, учапіўшыся ладонню ў нячэсаныя валасы. Карыя вочы былі ўтароплены ў нешта, што бачыў ён адзін. Міхал таргануў яго за плячо.
– Ты хто такоў?
– цяжка, як воўк, павярнуўся да яго Знамяроўскі.
– Гэта я, ваша вялікасць, Яноўскі.
– А-а. Ян-ноўскі. А чаго ж гэта ты такі храноўскі? Ты хто
такоў?
– Я пасол.
– А-а, пасол. Пасол замежнага каралеўства. Дык чаго ты лезеш сюды, калі кароль ад-п-пачывае ад д-д-дзяржаўных спраў. Ведай этыкет. Пасля прыму, праз тры дні. І не раней... Ведай маю дабрату. Пшоў прэч!
Яноўскі ледзь стрымаўся, махнуў рукою і на папярэджанні і на размову. Д’ябал яго бяры, раз так. Ён зусім сабраўся пакінудь залу, калі раптам галасы амаль усіх гасцей зараўлі нешта адзінае:
– Дзевак! Дзевак!
Гэты раптоўны псіхоз ахапіў усіх. Нават мітрапаліт выкадіўся з месца свайго адпачынку і пачаў крычадь:
– Вачыма намізаюшчых, тонкашчыкалатных, барвянадзясных, палка лабазаючых!!!
Якуб, як заўважыў Яноўскі, быў амаль раўнадушны да жанчын. Т аму ён абыякава паклікаў гайдука:
– Адшукай гэтым бабздырам... І сумленных не бяры, гэтыя свінні ўсё адно нічога не разумеюць. Колькі іх тут? Двадцадь цвярозых? Вось столькі гуляшчых і знайдзі ва ўсіх вёсках.
І зноў сеў. Баль прадягваўся, а Знамяроўскі ўсё ніжэй апускаў галаву. Яноўскі даўно заўважыў, што хмель налятаў на яго хвалямі.
– Дзевак! Дзевак!
– зноў зараўлі госці.
І раптам Якуб устаў. Яноўскі жахнуўся, гледзячы на яго твар. Наліты крывёй, з ашклянелымі вачыма, страшны. Вялізнай, як цэбар, лапай грукнуў па стале:
– Маўчаць, падлы!
Знямелая цішыня запанавала ў пакоі. Толькі чутна было, як крывая свечка капала воскам на плеш нейкаму п’янаму і той мыкаў у сне.
На твары Якуба краплінамі высыпаў пот.
– Вы - падлы, вы - шчанюкі, п’янюгі, нахабнікі. Дзевак ім, віна! Дзе слава, дзе моц, дзе воля, дзе веліч?! Сны ўсё!!! Сны!!! Сны аб загубленым! З вамі, ці што, царствы пакарадь? Вы, можа, воіны, вы, можа, людзі? Лярвы вы, еўнухі, чарвякі! Хто вам дасць больш - таму вы нявесту, маці, зямлю сваю... пад хвост!
Ён заскроб пяцярнёю па абрусе. Вочы сталі дзікімі і вартымі
жалю.
– Мерцвякі вы! Людзей вы толькі распінаеце! І я распінаю, і я б’ю. Дзярмо - людзі! Руку, што б’е, ліжудь! Хоць бы хто, хоць бы хто мне па мордзе даў у адказ. Гной прымушу вас есці - будзеце жэрці. Харкну у твар - зад пацалуеце. Шляхта! Соль зямлі!
Ён павольна пачаў спаўзаць набок, вывяргаючы самую чорную лаянку, упаў на падлогу, забіўся ў п’яных сутаргах, рыдаў:
– Мне б... мне б хоць у зубы тады... можа, чалавекам быў бы... Чалавекам.
Яму прыціснулі ногі, трымалі за галаву. Пасля панеслі ў спальню. Запанавала маўчанне, такое цяжкае, што, здавалася, грымні пярун - будзе лягчэй.
І раптам “каронны судзя” выскаліўся, і з горла яго вырвалася:
– Гі-гі-гі-гі!
І адразу загігікалі, ашчэрыліся ўсе. Нясмелы спачатку, смех узмаднеў, пакаціўся хвалямі. Смяяліся доўга, са смакам.
– Дзевак прывёў!
– абвясціў гайдук, з’яўляючыся ў дзвярах.
– Недабраў толькі гуляшчых, таму з вёскі адну прыхапіў.
І сапраўды, у дзвярах стаялі нарумяненыя дзеўкі. Амаль кожная - капа капою. Вочы падведзеныя, бровы падмазаныя, зубы нахабна выскаленыя.
Усё завіравала. Тыя, што трымаліся на нагах, кінуліся на стра-катую юбу. Віск, прытворныя ўскрыкі, смех. Сям-там пачыналі ска-кадь, сёй-той знікаў з залы. Нейкая таўстуха кінулася на Яноўскага:
– Прыгарні ж ты мяне, красунчык.