Гениюш Лариса Антоновна
Шрифт:
1941
Захад
Кацілася ў полымі сонца на захад, на стрыжанай ржышча лягло галаве... Вось быццам хто смелым мастацкім размахам чырвань распырскаў на палатне. Быццам вайна удалі загрымела… Можа, ўстае паднявольны народ, крывёю разлітай сыноў сваіх смелых купляе вызвольны Краіне усход. Не гіне ўсё чырвань... Палае прыгожа… Але не кроў там ужо, не агні, — гэта шырока раскінулі рожы недзе дзяўчаты героям вайны. Паволі ўсё гіне. Ноч наступае. За ценем без шолаху сунецца цень... Ды ноч міне скора. Па ёй рассвітае ясны, скупаны у чырвані дзень. Вечар
Апаў вечар вокал ціхім сумам, таямніцай непрагляднай лёг, апаў хмарай невясёлых думаў, разаслаўся густа на палёх. А прачнецца вецер над палянай, Дзьмухне ў попел звогненаму дню, залунае месяц над курганам, зоры бліснуць – сугаркі агню. Мякка гнуцца грывістыя травы... Хаты задрамалі, сноў вуаль. Вецер статак хмараў кучаравых, Як пастух, пагнаў па небе ў даль. Ноч санліва хіліцца і вяне, бы падкошаная ў маі сенажаць, толькі зоры збуджаным каханнем, толькі зоры дзіўныя гараць. Вячэрняя містэрыя
Золатам тканаю рызаю пакрылася неба без хмар. Пацеркі зораў нанізаных вечар кладзе на алтар. Месяц над возерам кадзіць струменямі дымнымі зор. Сыплюцца зоры ў прысадзе на белы дзяўчыны прыпол. Б’юць цені паклоны набожныя, а лятучыя косы бяроз атулілі крыжы прыдарожныя, дзе плача драўляны Хрыстос. 1940
Ноч
Ноч трапечацца, і зоры ярка свецяць, вецер песню запяяў цішэй... Душу ў блядых руках калыша месяц, хістаецца сярод заснулых дрэў. Снуюцца цені па пустой дарозе, адкінуў дышаль Воз на небе ў бок і хмараў сініх болей не развозіць; туман запутаўся над рэчкай у кустох. То тонкі вэлюм свой развесілі русалкі, каб вольна рытмам лебядзіных цел прыйсці, кружыцца, праляцець маланкай, аж пакуль птушкі не празвоняць дзень. Пакуль аж вецер зораў не патушыць, расою не зазвоніць лісце лебяды, з рук месяц пусціць распяяну душу, ноч ногі мокрыя не выцягне з вады. 1940
На струнах Вэлтавы
На струнах хваль іграе вецер сімфоню ночы зорнае. Над глыбінёю дуб развесіў свой цень, бы крылы ворана. У сетку з ясных зор прыбралася ноч, у казачны ўбор, у залацісты дождж. Брыльянтамі на дно апалі, апалі зоры семенем. Калышуць іх на грыве хвалі, а ноч іх сыпле жменямі. Нават не маглі б вочы распазнаць — ці прад намі глыб, ці нябёсаў гладзь. Пад намі неба ўсхваляванае, над намі неба зорнае, сінь золатам размаляваная і тут, і там, узорная. Верыць бы кожны мог, быццам стаўся цуд, быццам неба тут сцелецца ля ног. Па-над Вэлтаваю
Па-над Вэлтаваю лётаюць, плаваюць кагаркі ў сонечны дзень. Статкамі белымі, быццам вясельнымі, вабяць на бераг людзей. Стрэламі лётнымі, ветру узлётамі ў сінюю шыбаюць высь. Неба ж пад дотыкам стройнае готыкі, пражскае неба дрыжыць. Быццам бы топалі ў сонцам растоплена нашае неба глядзяць. Цветам жа ў маі сады засыпаюць сіняга Нёмана гладзь. Так над Вэлтаваю кружаць і плаваюць кагарак белых віры... З чарам пагоднага неба, як роднага, ўспомніцца Нёман стары.На могілках
Вецер ціха падняўся з палёў з родным пахам расцвіўшае ліпы; белы ўскружаны рой матылькоў — кволы мак маё сэрца асыпаў. Цішыня, цішыня над душой... Быццам раннем, блядым і нясмелым, нейк атуліцца рэчка імглой, лёгкім воблакам, вэлюмам белым. Ды таёмны, як быццам з магіл, што чыесьці тут тайны укрылі, ціхі жаль над крыжамі застыў, ціхі ўздох на забытай магіле. Белы ўскружаны рой матылькоў — мак расцвіўшы мне сэрца асыпаў... ці рамонак з далёкіх палёў, можа, мёдам пахучая ліпа... Мяцеліца
Па палёх ды па загонах, па аселіцах, ой, сівая йдзе-гуляе к нам мяцеліца. Туманамі снег пушаны ўсё кудзеліцца, па дарогах, ля парогаў, мякка сцелецца. То жаночым жалем звонкім разгалосіцца, то аб шыбы б’е вузкія, ў хату просіцца. То вясёла адзавецца распяяная, то завабіць з сабой сэрца ў даль нязнаную. Пяе песню, зацягае ўсё тужлівую, чэша вецер, заплятае косы сівыя. Сцеле бурай, засыпае след завеяны, бы у маі матылькамі, снегам сеяным. Наракае, плача, тужыць ноччу цёмнаю, Б’е у вокны, злосна будзіць вёску сонную. Ой, скрыпяць, скрыпяць бярозы, нагінаюцца, перад крыжам пры дарозе, быццам каюцца. Мо, за вёсны з маем тыя распяяныя, Мо, за песні маладыя, за вясняныя. Мо, за шэпты той мяцелі, ой, нязнаныя, за пяшчоты з ветрам кволым, ды за п’яныя.