Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Драматургия
  3. Книга "Пінская шляхта"
Пінская шляхта
Читать

Пінская шляхта

Дунин-Марцинкевич Винцент

Драматургия

:

водевиль

.
Аннотация

Фарс-вадэвіль у адной дзеі.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Пінская шляхта

Асобы

Кручкоў – станавы прыстаў.

Пісулькін – яго пісарчук.

Ціхон Пратасавіцкі.

Куліна – яго жонка.

Марыся – іх дачка.

Іван Цюхай-Ліпскі.

Грышка – яго сын.

Цімох Альпенскі.

Базыль Статкевіч.

Харытон Куторга.

Дзесяць іншых асоб.

Дзесяцкі.

Дзея адбываецца ў ваколіцы О.... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі з боку сцэны - хата заможнага гаспадара; пры ёй - лаўка.

З’ява I

Марыся (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае)

Цяжка жыці мне, дзяўчаці, 3 міленькім ў разлуцы, - Лае бацька, лае маці, Што сэрцайка ў скуцы. Годзе сядзець над прасніцай, - Я хачу быць маладзіцай! Маці кажа: век малоды, Ой, ты яшчэ мала! А сама ўжо ў гэты годы Бацьку пакахала. Годзе сядзець над прасніцай, - Я хачу быць маладзіцай!

Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам праз тое гаруем і ныем. Яго бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона [1] на прасоку. У ім цэлае наша спасенне. Як прыедзе, дык мы з Грышкам паклонімся яму ў пояс ды будзем прасіць ды маліць, каб ён пагодзіў нашых бацькоў ды каб яны дазволілі нам пажаніцца. А ён такі сярдзіты, не дапускай ты госпад! Як наставіць адзін вус угору, а другі ўніз ды крыкне: па найяснейшаму ўказу!
– то бацькі спалохаюцца ды зладзяць нам вяселле... Ды што гэта зрабілася Грышку? (Грышка паціху паказваецца з-за дзерава, крадучыся да Марысі). Баюся, каб не паўставалі бацькі, - нельга было б пабачыцца з ім. (Устаўшы, пахаджваючы па сцэне, гаворыцъ.) Ой, Грышка, Грышка! Ты штось цяпер зрабіўся вельмі лянівы. Табе, пэўна, сэрца цяпер так ужо не ные па мне... Як прыйдзе, дык пакажуся перад ім сярдзітаю і хоць будзе прасіць і маліць, каб пацалавала, дык не пацалую. Дальбог, што не пацалую!

1

Даўней асэсараў, або засядацеляў, а потым станавых прыставаў, таму што першыя выбіраліся падчас шляхецкіх выбараў, а другія назначаліся ўрадам, - пінская шляхта велічала найяснейшай каронай.

З’ява II

Грышка і Марыся

Грышка. Дык я ж і прасіць не буду, сам цябе пацалую. (Цалуе яе.)

Марыся. Ах, Грышка, нядобры! Як ты спалохаў мяне, гневаюся не жартам!..

Грышка. Гневаешся? Няпраўда! А чаму ж ты на мяне так міленька пазіраеш?

Марыся. Так, са злосці!.. Нягодны, дзе ты забаўляўся? Гэта ж зараз прыйдуць бацькі, а мы так многа маем з табою перагаварыць.

Грышка. Выбачай, мілая Марыся, - чуць золак, я з’ездзіў ужо да места, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку.

Марыся. Трэба было завезці які гасцінчык.

Грышка. Дык я ж завёз яму двух зайцоў, тры пары цецерукоў ды кадобчык мёду. Ён усе прыняў ласкава і сказаў, што сёння ж прыедзе на разборку справы майго бацькі з тваім. Ой, наварылі бацькі сабе кашы, будзе што есці! Ён вельмі сярдзіты, - бо адзін вус калом угору стаў. Будзе вазня!

Марыся. Дай Бог, каб гэта каша нам зубоў не папрышчыла!

Грышка. Ён дакляраваў зрабіць нам вяселле. На Богу ды на ім - уся наша надзея.

Дуэт

Паклаўшы надзеі на Бога, Чаго ж гараваць? Прысяглі любіці да гроба, - Дык будзем жа ждаць. Хоча няшчасная доля Навек разлучыці, - А Бог скажа: мая воля Ім з сабою жыці! Не памогуць злы языкі, Hi бацькоў старожа, - Ён жа такі пан вялікі, Што хоча, то зможа!

З’ява ІІІ

Тыя самыя. Ціхон Пратасавіцкі і яго жонка Куліна

Ціхон. Хрэн табе ў вочы, - жонка, а жонка! Хадзі да паўзірайся, як дачка твая з Грышкам Цюхайчыкам галубіцца!

Куліна (за сцэнай). Хто? Дачка? Бойся Бога, ды яна ж яшчэ малая. (Уваходзіць.)

Ціхон. Які чорт малая! Хрэн табе ў вочы, - хадзі палюбуйся!

Марыся. Якая ж я малая, калі мне на Спаса скончыцца семнаццаць год?!

Куліна. Маўчы ты, хітрая лісіца! Бачыш ты, як яна скора палічыла гады!

Ціхон. Ах ты, чортаў сыну, - хрэн табе ў вочы! Не годзе таго, што бацька да жывога мяне пакрыўдзіў, назваўшы не шляхціцам, дык яшчэ сынок дачку нам баламуціць.

Грышка. Ды я ж яе люблю і хачу з ёю жаніцца...

Ціхон. Ось я цябе так пажаню, як твайго бацьку! Жонка, а жонка! Дай мятлу, - хрэн табе ў вочы!

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: