Вход/Регистрация
Пінская шляхта
вернуться

Дунин-Марцинкевич Винцент

Шрифт:

Ціхон. Такога свата трудна не ўважыць. Хадзі, жонка, хадзі, пане Ліпскі, – хрэн табе ў вочы! Паблагаславім дзяцей, а там потым адгуляем вяселле. На пасаг дам два гарцы грошай і шляхецкую худобу, а па смерці ж нашай і самі ўсё забяруць.

Куліна. Ды і на выправу не пашкадуем, – яна ж у нас ядыначка: што маем, тое ўсё яе, каб толькі Бог даў ім шчасную долю. (Бацькі сходзяцца і злучаюць маладым рукі.)

Кручкоў. Вот так, добра! Цяпер, панове бацькі, падпішыце міравую і злажыце міравых пошлін па тры капейкі. (Тыя падпісваюцца трыма крыжыкамі. Пісулькін за іх распісваецца.)

Альпенскі (убок). Не быў бы судовы чалавек! Пабраў рублі ды яшчэ па капейкі сягае. У іх ужо такая натура: без капеек і чвэрцяў, як без солі ў страву, ніяк не абойдуцца: капейкі і чвэрці – да скарбу, а рублі – сабе.

Кручкоў. Дзесяцкі! (Той уваходзіць.) Прывядзі сюды Куторгу! (Дзесяцкі выходзіць.) Ну, што ж, – налівайце зноў кубкі ды вып’ем за здароўе маладой пары.

Усе (падымаючы ўгору кубкі). Будзьце здаровы, маладыя! Дай Бог вам век з сабою шчасліва пражываць!

З’ява апошняя

Тыя самыя і Куторга

Куторга (кланяецца ўсім). Дзякуй, дзякуй, панове грамада! Буду старацца ўшчаслівіць Марысю.

Кручкоў. Маўчы, стары хрэн, не аб табе тут ідзе дзела! Бяры кубак ды выпі за здароўе маладых, Грышкі Ліпскага з Марысяю, і падзякуй Богу, што так лёгка вырабіўся ад суда.

Куторга. Дык гэта не я – малады? Не за мае пілі здароўе?

Кручкоў. Пакінь, стары хрыч, думаць аб жаніцьбе, а заматай сабе на вус, каб крэпка дзяржаць язык за зубамі.

Куторга. Ой, найяснейшая карона! Буду сабе часта браць на розум філасофскую прыпавесць: на тое Бог даў людзям язык, каб умець маўчаць. (П’е з кубка.)

Кручкоў. Дзесяцкі! (Той уваходзіць.) Коні гатовы?

Дзесяцкі. Запрагаюць, найяснейшая карона! (Выходзіць.)

Кручкоў. Ну, панове шляхта-брацця! Я вам родны, я вам брат, дык на прашчанне вып’ем яшчэ па кубку крупніку, заспяваем нашу родную песню ды паскачам на заручынах. Пане Куторга, у цябе яшчэ не вельмі курыцца чупрына, – ты вядзі пункты, а мы пакруцімся, прыпяваючы.

Усе. Віват наш брат, найяснейшая карона!

Хор

Эй, чух чумадра, Чумадрыха весяла!

Куторга

Нашы Пінскі акаліцы – Жыцце хоць цару, царыцы! Ўсяго досыць – прызірніся: Еж, пі, хоць расперажыся.

Хор

Эй, чух чумадра, Чумадрыха весяла!

Куторга

Ёсць гарэлка, луста хлеба, Уюны і сушона рыба. Чаго ж болей людзям трэба? Пінчуку тут даў Бог неба!

Хор

Эй, чух чумадра, Чумадрыха весяла!

Куторга

Як збяром дабро дачыста, Завязём на торг да места, Тады квартаю чырвонцы, Гарцам мерым карбавонцы.

Хор

Эй, чух чумадра, Чумадрыха весяла!

Куторга

Дзяўчаты нашы, як лані, Харашэйшы як ясны пані. Зіркне катора – маспане! – Сэрца з-пад жыбра дастане.

Хор

Эй, чух чумадра, Чумадрыха весяла!

Чуваць звонікі. Шляхта, ап’янелая, хістаецца па сцэне без парадку; гутарка агульная без сэнсу; Куторга пасярэдзіне сцэны выпускае з рук кубак i зaсынае; Кручкоў бярэ ўбок Альпенскага і кажа яму

Кручкоў. Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч?

Альпенскі. А што?

Кручкоў. Ён казаў, што ты не шляхціц.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: