Вход/Регистрация
Крыж Аняліна (пачатак аповесці)
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

...Усё гэта за апошнія гады, вядома, змянілася, але не так, як сёй-той думаў. Характар не мяняецца так хутка, а да таго ж мужчыны пасля арміі неахвотна вярталіся ў тую глушыню.

Усё як быццам адмёрла, і ўсё гэта, аднак, чакала толькі гадзіны вялікай бяды, каб вырвацца зноў наверх.

Гадалкі някепска зараблялі ў вайну. Нават на адукаваных, здавалася б, жанчынах. А тут быў лясны народ, які ведаў сваю цяжкую працу, сваю рэдкую песню, чысціню сваёй душы, якая, па-буйнаму, нікому не рабіла зла і таго ж чакала ад іншых.

У той ліпеньскі дзень уварваўся ў вёску хлопец на цёмным ад поту кані. Калі збегліся людзі, ён абвёў вачыма нейкую сотню баб, маладзіц, бабуль і дзяўчатак, чалавек пяць-шэсць вельмі паджылых мужыкоў, дзесяткі паўтара-два дзядоў і аднаго сухарукага калеку - адвёў вочы і сплюнуў у пыл чорную сліну:

– Дзяды, - сказаў ён шорахам, - кабеткі. Тут вось як... знянацку атрымалася...

– Вады яму дайце, - загадаў старажытны дзед Каспель і, як толькі ганец напіўся, сказаў: - Ну?

– Абкружылі амаль.

– Самі бачым.

– Прарываемся зараз. Ёсць яшчэ гадзіна якая. Грузіце рэчы, дзяцей. Паспрабуйце або на Страўню, на выспы, або на Усвячскія лясы. Там яшчэ трымаемся. Дамо чалавек пятнаццаць, каб баранілі.

– Чаму ж пятнаццаць?
– спытаў Каспель.

– Дзед, кожны чалавек - ну, зарэз без яго.

– А ты што, не чуеш, як яно ўжо... вакол?

– Балота пройдзеце.

– З вазамі?
– загулі галасы.
– З дзецьмі, са старымі?

– Я не пайду, - сказала чарнявая, з вугальнымі вачыма маладзіца.
– З мужыкамі прайшлі б - мужыкоў вайна пабрала. Самі мо пралезлі б - то ў каго дзеці, у каго старыя. У мяне унь матка без ног. Хто як, а я тут.

– Хай будзе што будзе.

– Ідзіце сабе ў лазу, - сказаў Павел Ступа.
– Мы ўжо тут неяк адседзімся.

Натоўп загуў. Ступа, крыху прыстукнуты, сказаў, як кажуць, з поля вецер, а з дупы дым. Урэшце, як заўсёды. Таму што "пайсці ў лазу" тут азначала "пайсці ў дэзерціры".

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: