Вход/Регистрация
Маці ўрагану
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Пястжэцкі вяртаецца. З ім Каршук і Іцкавічы.

Што, бушацкія морды. Так бессаромна грошы вы-выбівалі, што да бунту дайшло? Колькі лішняга ўзялі?

Гдаль. Сонца наша найяснейшае! Дальбог жа анічога не ўзялі.

Радзівіл. Бра-брашы! На што ж бы-было водкул, арэнду браць, калі сабе выгады няма?

Шмуйла. Ды толькі каб вам клопату не было. А вам лягчэй. А нам – прывілей на гандаль.

Радзівіл. Павешу за ногі. Колькі тысяч у кішэнь паклалі? Дзесяць? Пятнаццаць? Ды я ж не супраць. Трэба ж і вам на кугель і рыбу?

Гдаль. Дваццаць тысяч... I палову з іх на каленях падносім вам, Саламону мудраму нашых дзён... Шмуйла, дай распіску.

Шмуйла ўкленчвае і працягвае распіску.

Радзівіл. Мабыць, крыху больш. Ла-ладна, чорт з вамі.

Гдаль. Бралі болей, сын сонца. А чаму?

Радзівіл. А чаму?

Гдаль. Каб я граў у вашыя карты, то сказаў бы: вось наш козыр. Падманшчыкі, вашамосць.

Шмуйла. Шкуру мала здзерці. Манюкі.

Гдаль. Народ разбягаецца, то яны цішком іхнія валокі, іхнія землі прыбіраюць да рук, а падаткаў вашай мосці за іх не плоцяць. Укрываюць ворныя валокі ад вас, гаспадара. I ў лесе з'eмлі цішком аруць і грошай не плоцяць, бо тыя валокі ў інвентар не ўлічаны.

Шмуйла. Пан-князь у лес не палезе. А мы палезлі. А ў лесе паўсюль патаемныя пасекі і борці, няўлічаныя папасы, гарбузы ў бур’яне на палянах. Музікі! Падманшчыкі! Бушацкія морды!

Радзівіл. А бунт?

Шмуйла. А грошы недаплочаныя князю? Мы іх выбівалі, і за гэта ў бунце ледзь не загінулі.

Радзівіл. Як кулаком пад дых. Ну не, скаржнікаў гнаць, упартых – вешаць. Канец справе скаргаў... Чорт, галава разломваецца.

Каршук. Там дэлегацыя скаржнікаў з Крычава. Два чалавекі, княжа.

Радзівіл. Павесіць!

Аліцыя. А можа, яны не са скаргай.

Радзівіл. Добра, гэтых яшчэ выслухаю. Але хай пастаяць, пачакаюць. I вы пачакайце... Можа, я вам і падмагну вярнуцца. Толькі – не-не-не да таго мне ц-цяпер. У мяне са Славацінскім вайна з Тарлам – усобная вайна. I... хто там яшчэ, Каршук?

Каршук. Сяржант фон Швальбе ўцёк.

Радзівіл. Як? Не паляк? Курляндзец? З іх-іх-іхнім безварнуковым паслушэнствам? Ве-ве-ведаючы мя-мяне с'yум дом'iнум в'iтэ эт н'eціс, як па-пана свайго жыцця і смерці? Ку'a субдз'iтус, як падданы, ве-ведаючы, што яго чакае? Ад мяне, дзе ў во-войску ад салдата да ге-генерала мова нямецкая? (У страшным гневе.) Сто... дзвесце... тысячу пагоні за ім. Спаймаць! Дзе б ні схаваўся – той палац або кляштар спаліць!.. Пястжэцкі – пяцьсот чалавек!

Пястжэцкі. Слухаю (выходзіць).

Радзівіл. Капітан Аддзялу Гран Мушкецёраў... Дзвесце... У пагоню. Калі паспеў уцячы за мяжу – да тых двароў патрабаванне: выдаць. Хоць бы і ў рымскага папы!

Капітан. Ія... Абер іх глаўбе, князь...

Радзівіл. Ты мне не глаўбай. Іначай будзеш мець кіёў у спіну.

Капітан. Ія (выходзіць).

Радзівіл. Та-а-ак. Ш-ш-шт-то яшчэ? Галава, халера, як гарбуз.

Каршук. Ваша светлая велькаяснавяльможнасць. Кароль Славацінку просіць пардону ў іх яснавяльможнасці.

Радзівіл. Падумаем. Забава, што праўда, зацягнулася. Ну, збудаваў я яму замак... пяцьдзесят тысяч каштаваў. Ну, аб’явіў яго ка-ка-каралём. Я лі-лічаныя двары сусвету лічу ро-роўнымі сабе, дык ён зазнаўся.

Каршук. Дазволю нагадаць – гэта м ы яму аб’явілі вайну.

Радзівіл. Капітана! Пястжэцкага!..

Тыя ўваходзяць. Капітан мяце пер’ямі капялюха падлогу. Увогуле ўвесь этыкет – жахлівая пародыя на этыкет пры двары “караля-сонца” і нямецкім двары.

Капітан. Ваша яснавяльможнасць, людзі дасланыя.

Пястжэцкі. Мае таксама.

Радзівіл. Дакладвайце аб штурме Славацінку, капітан. Замак...

Пястжэцкі. Замка таго ўжо амаль няма. I ў іх і ў нас забітыя, параненыя.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: