Вход/Регистрация
Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
вернуться

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Не памятаю ўжо, які горад і чыё прозвішча называў Караткевіч (мы разам выступалі тады ў Гродне па пуцёўках Бюро прапаганды мастацкай літаратуры нашага Саюза), аднак на самай справе ўсё было крыху іначай. Пайшлі мы ў Кракаве аднойчы абедаць у кавярню, што знаходзіцца ў падзямеллі былой ратушнай вежы. Спускаешся туды па сходах, ля якіх вісяць старадаўнія прылады для катаванняў. У такім жа макабрычным стылі вытрымана і сама зала. Але змрочны настрой рассейваецца, калі бачыш маладых афіцыянтак у старапольскіх строях. Тая, што нас абслугоўвала, дужа нагадвала Вольгу Іпатаву. І Валодзя, жадаючы сказаць ёй у кампліменце, што яна як дзве кроплі вады падобная на вядомую беларускую паэтэсу, урачыста прамовіў:

— Пані ест копнента бялоруска поэтка Ольга Іпатова!

Афіцыянтка пачырванела і збянтэжана адышла.

— А чаго яна так? — спытаў у мяне няўцямна Валодзя.

— Як чаго? Ты сказаў ёй, што яна копнутая ў адно месца, ну, ненармальная, чокнутая.

— А чаму ты мяне не папярэдзіў, што так нельга казаць.

— А адкуль я, Валодзечка, мог ведаць, што ты прыдумаеш такі камплімент.

Калі афіцыянтка прынесла нам заказ, Караткевіч доўга прасіў у яе прабачэння, цалаваў ручкі, а тая ў адказ усміхалася:

— Кліент заўсёды мае рацыю.

Пакідалі мы кафэ ў мірным настроі. Валодзя з гумарам здзекаваўся сам з сябе:

— Тэн копненты Короткевіч! — і потым: — Уяўляеш сабе: вяртаемся мы дамоў — а там ужо ўсе пра гэта ведаюць. І Іпатава таксама.

Толькі мы выйшлі на вуліцу, як з вежы Мар'яцкага касцёла раздаліся гукі гейнала. Трубач трубіў кожную гадзіну ў памяць аб колішнім татарскім нашэсці. Воін, які аглядаў тады са старожы навокольныя палі, пабачыў ворага і ўзяў трубу, каб папярэдзіць гараджан. Але толькі ён выдаў некалькі гукаў, як варожая страла ўпілася яму ў горла… Таму і цяпер мелодыя нечакана абрываецца на высокай ноце.

— Ведаеш, дзед, добра было б правесці ноч на вежы з гейналістамі, — Валодзя нечакана спыніўся.

— Дзеля чаго?

— Нічога ты не разумееш! Каб пабачыць старыя муры і дрэва, адчуць іх пах. Каб зверху пачуць гукі начнога горада. Адчуць стагоддзі.

Аднак Нядзеля аднёсся да Валодзевай ідэі без асаблівага энтузіязму:

— Ніколі не чуў, каб туды кагосьці пускалі. Нават не ведаю, ад каго гэта залежыць. Ва ўсякім выпадку, не ад духавенства. Мусіць, ад гарадскіх улад.

— Тады пойдзем за дапамогай да Уладзімежа Мацёнга ў "Жыце Літэрацке". Калісьці бываў ён у Беларусі. Раскрытыкавалі яго нашы за адзін рэпартаж — часам слушна, а часам і не… Можа, забыў старую крыўду?!

Уладзімеж Мацёнг, вядомы польскі публіцыст, прыняў нас з падкрэсленай ветлівасцю, але ад нечаканай просьбы і ён развёў рукамі. Доўга званіў. Нарэшце высветліў: дазвол залежыць ад гарадской пажарнай каманды. Падышлі мы туды — і нам неакрэслена паабяцалі, што вывучаць справу. Бо мы першыя, хто звярнуўся да іх з такім незвычайным жаданнем.

Праз тры дні па нас спецыяльна прыйшоў пажарнік, здаецца, нават не радавы, і павёў нас па стромкіх драўляных сходах на старадаўнюю Мар'яцкую вежу, пазнаёміў нас з двума гейналістамі, якія, дзяжурачы, штогадзінна трубілі на змену. Валодзю ўразіла, што ў каморцы для адпачынку нават стаяў тэлевізар. Гейналісты аказаліся людзьмі маладымі, гаваркімі, асабліва Янак Колтун, сын Яна, прадстаўніка той жа прафесіі. Пабачыўшы Валодзевы запасы, яны адразу згадзіліся, каб мы ў іх пераначавалі. Але я адмовіўся: трэба было вяртацца ў бібліятэку. Караткевіч жа застаўся. Потым пайшла легенда, што ў тую ноч гейналісты не трубілі — упершыню за шэсцьсот год. Ці так яно было — не ведаю, бо ад Мар'яцкай вежы да гасцініцы "Краковія" — добры кавалак дарогі… Потым легенду падхапілі польскія газеты. Яцак Москва пісаў у штотыднёвіку "Політыка", што Караткевіч быў першым паэтам, які пераначаваў на вежы (ёсць толькі сумненні наконт Галчыньскага). А пасля смерці пісьменніка Анатоль Верабей знайшоў яго верш "Вакол хейнала", прысвечаны "Яну Колтуну ІІ, самаму маладому трубачу-"хейналісту" Вежы Мар'яцкай". Пачынаецца ён радкамі:

Думаеце — герольды У барве й каронах? Рык фанфаронаў — ад суднага дня глухіх?.. А тут проста трубы Чэшскай фірмы "Лігатона", А на калках вісяць кажухі. Бэлькам — шэсцьсот (Тут што праўда, то праўда)… Сведкі польскай, і нашай, і… іншай зары, Але тут… Тут спявае ціхутка радыё І ў каморцы "тэлік" маленькі гарыць.

На вежы паэта сустрэлі тыя ж пахі баршчу, цёплага хлеба, цыбулі, што і ў час начлегу на яго родным Дняпры. І яму добра глядзець зверху на помнік, што, "як вулей, над згасаючым Кракавам мёдам гарыць".

У архіве Караткевіча знайшоўся таксама верш "На вуліцы Дэшчовай", напісаны ў Кракаве 16 снежня 1971 года, відаць, на развітанне і прысвечаны Здзіславу Нядзелю. У апошніх яго радках нечакана з'яўляецца "пакаяльнасць":

О божа, даруй маёй Беларусі! І Польшчы! І ўсім на свеце… Даруй.

Чым выкліканы гэты заключны трагічны акорд, сказаць не магу. На некалькі дзён раней я ад'ехаў у Вроцлаў. Нягледзячы на ўлеву, Караткевіч і Нядзеля праводзілі мяне на вакзале. З Вроцлава шляхі мае вялі ў Познань і зноў у Варшаву. А ў Варшаве сустрэў Валянціну Браніславаўну, якой далі навуковую камандзіроўку ў Польшчу для выяўлення матэрыялаў па гісторыі беларускай архітэктуры. Расказвала, што Валодзя вярнуўся задаволены і што яго апярэдзілі міфы пра кракаўскую цыганку і Мар'яцкую вежу. З дапамогай польскіх даследчыкаў Брыкоўскага і Хшаноўскага і княгіні Радзівіл (дарэчы, удзельніцы польскага Супраціўлення) Валянціна Браніславаўна знайшла тады многа цікавых звестак. І, па словах Валодзі пасля яе вяртання, годна прадстаўляла Беларусь. Калі ў адной арыстакратычнай кампаніі пачалі гаварыць пра "ўсходнія крэсы", што гэта цёмны і забіты край, які нават не мае ўласнай гісторыі, яна нібыта пагадзілася:

— Ну так, проша паньства. За маленькім толькі выключэннем.

— Цікава, за якім жа?

— За тым, што мы далі Польшчы чатырох выдатных людзей.

— Напэўна, найперш скажаце: Фелікс Дзяржынскі…

— Дзякуй, што прыгадалі пятага.

— А тыя чацвёра?

— Так, "дробязь": Касцюшка, Міцкевіч, Манюшка і Пілсудскі.

Пасля гэтага ў прысутнасці Валянціны Браніславаўны гаворак пра "крэсы" больш не заводзілі.

— Вось так трэба абараняць наш гонар, панове гора-патрыёты! — заканчваў Караткевіч свой расказ пра знаходжанне жонкі ў Варшаве. І тут жа напяваў уласную песеньку пра гэта знаходжанне, з якой засталіся ў памяці толькі некалькі слоў:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: