Вход/Регистрация
Інтэрв'ю
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

У. К. Асобы і эпохі, якія цікавяць. Ключавыя эпохі (а Беларусі ў гэтым сэнсе пашанцавала, яна ўся з гэтых эпох), калі вырашаецца лёс Краю, лёс Чалавека з вялікай літары. І людзі такія цікавяць. Якія адстойваюць у сабе Чалавека, нягледзячы ні на якія абставіны і хлусню (асабліва).

Наконт дзеячаў культуры пакуль не скажу. Доўга гаварыць. Таму што кожная культура — тысячы такіх дзеячаў. І толькі ў шматлікай разнастайнасці асоб яна і нараджаецца, сапраўдная культура. Іначай “грамада-сіфанафора” ў Максіма Багдановіча, злачынная аднастайнасць.

Таму і Мінск, якім яго хочуць зрабіць некаторыя архітэктары — злачынства. А ў ім павінны жыць і ўжывацца разнастайныя элементы.

Як Вы ўспрымаеце сучасны быт наогул і, у прыватнасці, народную стылізацыю ў ім? Як, на Вашу думку, неабходна выхоўваць нашу моладзь у любві да нацыянальнай культуры?

У. К. Сучасны быт, народная стылізацыя. Калі ўдалыя — вельмі падабаюцца.

Ёсць на гэтым шляху, ясна, і выдаткі, але і яны патрэбны. Бо лепей нават з крывой мордай, чым зусім без яе.

Выхоўваць любоў да нацыянальнай культуры можна адным толькі спосабам: выхаваннем у чалавеку гордасці за свой народ і яго дзеянні ў гісторыі. І — у сучасным — працай, часам непасільнай, па асвеце моладзі, па абуджэнні ў ёй глыбокіх ведаў аб сваіх людзях і сваім краі. Калі ўсе будуць працаваць над гэтым на грані сваіх магчымасцей — грамадства здолее ўсё.

Вось некалькі слоў. Можа, калісьці яшчэ вярнуся да гэтага.

Адказы на пытанні анкеты Т. Шамякінай.

Падарожжа ў будучую кнігу

Аматары беларускай літаратуры добра вядома імя Уладзіміра Караткевіча. Гэта імя стаіць на вокладках многіх цікавых кніг прозы і паэтычных зборнікаў. Кнігі вершаў "Матчына душа" і "Вячэрнія ветразі", зборнік аповесцей і апавяданняў "Блакіт і золата дня", гістарычныя раманы "Каласы пад сярпом тваім" і "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" — усе гэтыя і іншыя творы выйшлі з-пад пяра арыгінальнага і самабытнага майстра слова. Прыцягальная сіла твораў Караткевіча ў іх мастацкай глыбіні, вастрыні і займальнасці сюжэта, добрай пазнавальнасці і лірычнасці. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчаць шматлікія водгукі саміх чытачоў.

"Ні адзін з твораў, надрукаваных у апошні час у "Молодой гвардии", не выклікаў столькі водгукаў чытачоў, як аповесць-паэма "Чазенія" беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Пішуць з Усць-Каменагорска і Балхаша, Петрапаўлаўска-Камчацкага і Севераморска, з караблёў і далёкіх воінскіх часцей. "Аповесць глыбока ўсхвалявала", — паўтараецца з пісьма ў пісьмо. У многіх чытачоў узнікла жаданне бліжэй пазнаёміцца з аўтарам…" Так пісаў часопіс "Молодая гвардия", друкуючы кароткі адказ чытачам аўтара "Чазеніі" — твора сапраўды хвалюючага і глыбока лірычнага, гэткай пяшчотнай паэмы пра каханне, пра месца чалавека ў прыродзе.

Уладзімір Караткевіч не толькі паэт і празаік, ён публіцыст, драматург і кінасцэнарыст, працуе ў розных літаратурных жанрах. Беларускае тэлебачанне паставіла спектакль па п'есе Караткевіча "Млын на Сініх Вірах", які атрымаў прэмію на рэспубліканскім конкурсе тэлевізійных п'ес. Уладзімірам Караткевічам напісаны сцэнарыі дакументальных фільмаў "Будзь шчаслівай, рака" — лірычнага кінаверша аб Дняпры і яго людзях, "Памяць каменя" — аб старажытнай архітэктуры Беларусі, "Сведкі вечнасці" — аб тысячагадовых дрэвах нашай рэспублікі, мастацкага тэлефільма "Кражонак". Многія публіцыстычныя і мастацкія творы Караткевіча прысвечаны роднай Віцебшчыне і яе людзям (Уладзімір Сямёнавіч — наш зямляк, ураджэнец Оршы, з прыдзвінскім краем звязаны ў пісьменніка многія гады жыцця і творчасці).

Жаданне даведацца пра тое, над чым цяпер працуе Уладзімір Караткевіч, прывяло мяне на кватэру пісьменніка ў доме па вуліцы Веры Харужай у Мінску. На гэты раз, можна лічыць, пашанцавала — Уладзімір Сямёнавіч быў дома. Наогул жа застаць Караткевіча ў Мінску не проста. Зайздросны жыццёвы імпульс у гэтага чалавека — заўсёды ён у раз'ездах, у падарожжах: то цягне з рыбакамі сеткі на Дняпры, то едзе ў старажытны Вільнюс, сёння яго паклікала Украіна, заўтра — Далёкі Усход. Дарэчы, задума "Чазеніі" выспела ў час знаходжання пісьменніка ў запаведніку "Кедравая падзь" пад Уладзівастокам.

— Пасядзі, я зараз, — гаворыць Караткевіч, працягваючы нешта хутка пісаць. — Справа тэрміновая, а часу мала…

— Проста, значыць, з сённяшняга вечара і пачынаць? — пытаецца пісьменнік, адрываючыся, нарэшце, ад рукапісу. — Што ў рабоце і што задумана? Добра, з сённяшняга дня і пачнём. Атрымаў сёння экземпляр "Чазеніі" на ўкраінскай мове. Выйшла яна ў Кіеўскім выдавецтве "Молодь". Праглядаў для аўтарызацыі рукапіс "Каласоў", які пераклала масквічка В. Н. Шчадрына — раман павінен выйсці ў выдавецтве "Советский писатель". На рускую мову перакладзена няблага, перакладам задаволены. А вось гэта, — паказвае Уладзімір на незакончаны рукапіс, — новае апавяданне. Прысвечана яно дружбе народаў. Месца і час дзеяння — Кіеў, 1944 год…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: