Вход/Регистрация
Зямля пад белымі крыламі
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Бабы спяваюць: і сам сват-п'янюга — за гарэлку ён хоць чорта з вярбою сасватае, і кабыла ў яго такая галодная, што нават на вяселлі не толькі з'ела авёс, засыпаны ёй гаспадаром, а і ў суседняга каня з'ела, а пасля

Каля тыну крапіву, крапіву, Каля саду расаду, расаду.

Сват у адказ:

— Барабаніце, як парожнія бочкі, брэшаце на свой хвост. Ты ўжо, Хаўроння, і на сабак брахаць навучыш, і шыеш і мыеш — і ўсё языком, а надумаеш пірагі пячы, то ўсе вароты ў цесце будуць.

У нашага свата Увесь двор на памосце, Прыйшла свіння ў госці.

— Бадай вас, бабачкі, кот убрыкнуў, па цэламу сабаку ў вас з рота скача. Вы тут мяне лаеце, а за тым сталом людзі дабрэйшыя за вас. Во (паказвае голую косць), костку далі. Ад вас і таго не дапросішся…. А ты ўжо, Галачка, што фігуруешся? Ва ўсіх чэсных людзей чупрына на галаве, а ў твайго мужыка плеш. Дай вам, божа, бабы, пабіцца, а мне на вас падзівіцца.

Жаніху:

А ў гародзе морква цвіцела. Наша Зосечка за харошага хацела, Як прыйшлося, за п'яніцу заляцела.

Тры днi iшла гулянка ў нявесты. Пасля конны паязд накiраваўся ў вёску жанiха (калi жанiх з той жа вёскi, то часам бывае так: выедуць, праедуць некалькi кiламетраў i прыедуць у вёску з другага боку. Гэта, як i сварка з жанiхом, калi збiраюцца "бiцца" — перажытак. Калiсьцi нявест "умыкалi", i абавязкова з iншага месца).

Тут адбыўся таксама цікавы абрад. Відаць, калі яшчэ кралі нявест, то стралялі па-сапраўднаму. Цяпер гэта перажытак. Пры выездзе з вёскі — на шляху высачэнная барыкада з бярвенняў, снегу, калоў. За бырыкадай "паходні" (факелы), доўбні, па-акцёрску злыя твары. Пагражаюць, патрабуюць выкупу, іначай не адпусцяць.

Выкуп далі, і барыкада знікла менш чым за пяць хвілін. І паязд з коньмі, разубранымі кветкамі і стужкамі, памчаў. А вакол конныя часам стралялі ў паветра. Не "ад сурокаў", як раней, а проста для настрою.

Шалёны лёт коней.

А пасля яшчэ тры дні ў жаніха, а пасля "перазовы", калі клічуць у госці сваякі жаніха і нявесты, "каб не гаварылі кепска аб радзіне".

І ўвесь час звіняць, звіняць, звіняць песні. То сумныя, то заліхвацкія. Між іншым, за ўсе дні амаль ніводная не паўтараецца.

…Ідзе жыццё замужняй жанчыны. У куфры некаторыя рэчы яе, мужа, іншых членаў радзіны. Цяжкі суконны сувой на світку мужу, "дзедаві". У куфры хавалі з мужчынскага адзення толькі такое, ды яшчэ паясы. Вопратка мужчынская хавалася або вісела асобна. Мужчынскія, больш скупа вышываныя сарочкі, нагавіцы з палатна, для лета, і з сукна, для зімы. Вышывалі сарочкі толькі на грудзях, каўняры, манжэтах, па ніжнім краі, а сям-там ля плечавога шва. У мужчынскі гарнітур уваходзіла яшчэ "камізэлька" (безрукаўка).

Ну, і ясна, што асобна зберагалася верхняя вопратка, як мужчынская, так і жаночая: кажухі і кажушкі (часта вышытыя), буркі, тоўстыя — у палец-паўтара — і доўгія паліто з капюшонам, для зімовай дарогі, світкі (другія назвы — "латуха", "сярмяга", "сукман", "жупан") рознага колеру [6] , але, часцей за ўсё, белыя, часам расшытыя чырвоным сукном (Гомельшчына), сінім шнурком (Быхаўшчына), зялёным шнурком або чорнай скурай (пад Клімавічамі). Таму натоўп сялян заўсёды здалёк выглядаў белым.

6

На поўдні Гродзеншчыны часам кафейныя з сінімі ці чырвонымі абшлагамі. Па Бугу — цёмна-шэрыя з чорнымі абшлагамі і г.д.

Ясна, што не трымаліся ў куфры і валяныя шапкі "магеркі" (усечаны конус з адгорнутымі краямі), брылі, футравыя шапкі "аблавухі", або "рагатоўкі" з белай аўчыны. Не трымаўся і абутак: скураныя "пасталы" ("хадакі", "поршні") з цэлага куска скуры або рознакаляровых яе палосак, плеценых у шашачкі, лапці (дарэчы, дужа зручныя ў гразь ці ў балотны сенакос: вада не затрымліваецца, лёгка назе, практычна нічога не каштуюць), чаравічкі ("храмавы абутак", бо надзявалі хіба толькі ў адну царкву), боты.

…А паясы ляжалі ў куфры. Плеценыя або тканыя. У ёлачку, у капытца (ромбы), у пчолку, двух— і шматкаляровыя, шырокія і вузкія.

Іх некалькі разоў абгортвалі вакол таліі, а пасля канцы, заўсёды ўпрыгожаныя кутасамі, спускалі збоку, радзей спераду ці ззаду.

Паясочак сіні — недзе ад матулі, а чырвоны, яры — мужу да кашулі, а вось гэты — гожы, доўгi, з кутасамi, падпярэзваў святам бабін брат часамі. Загудзелі дуды, гуслі заігралі, брат скакаў, а з ветрам кутасы ляталі… І слязу змахнула рукавом бабуся, бо адзіны брат той з вайны не вярнуўся. А шырокі пояс, зложаны ў дзве столкі, падпярэзваў колісь дзед бабулін толькі. Зіхацеў на свіце, шырынёй бы ў пана, толькі што не слуцкі, а удома тканы. Хутчэй, чым прыняці той абычай панскі, спадабала шляхта паясок сялянскі, не са слуцкіх — родны паясок зрадзіўся, а насіці пояс пан ў сялян вучыўся.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: