Вход/Регистрация
Зямля пад белымі крыламі
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Гэта, урэшце, жарты. Гасціна ёць гасціна.

Уласцiва нашым людзям знаходлiвасць, нават некаторая хiтрасць. Вось першы прыклад, якi прыйшоў мне ў галаву. Падчас паўстання 1863–1864 г.г. за невялiчкiм атрадам, коннiкаў на 40, зраненым, выматляным у баях, знемагаючым — гналася карная ўрадавая часць у 200 шабляў. Дзялiла iх гадзiна адлегласцi. Камандзiр зразумеў: не ўцячы. Будзе няроўны бой, смерць iм, а параненым — шыбенiца. I тады ён свядома скарацiў гэтую гадзiну. Спынiў атрад у лесе непадалёк ад карчмы, прывязаў коней, загадаўшы аднаму паўстанцу рабiць так, каб тыя зрэдку гiгаталi. Астатнiя пайшлi ў карчму, узялi ў карчмара ўсе вёдры "паiць коней" i пачалi цягаць ваду са студнi ў лес. За палову гадзiны перанеслi каля трохсот вёдраў i вылiлi ваду пад дрэвы. Пасля пайшлi далей. Знясiленыя паўстанцы бурчалi на свайга камандзiра, але той ведаў людзей i ведаў, што робiць…

Карная частка спынiлася каля карчмы. Афiцэр спытаў, цi не было тут "мяцежнiкаў".

— Былі, паночку, коней паілі.

Ужо гэта было нязвыкла: паіць коней, калі табе наступаюць на пяткі. Значыць не баяцца.

— Доўга паілі?

— Доўга. Трысты вёдраў аднеслі ў лес.

Арыфметыка была простая. Вядро на каня, бо рабілася усё ж наспех. Значыць, трыста шабляў, стрэльбаў або нават і проста кос. Афіцэр адмовіўся ад пагоні.

Іх аддзяляла тады ад паўстанцаў дзве вярсты, бо коні тых тады ледзь ішлі… Атрад уліўся ў большы і доўга яшчэ мужна ваяваў.

Або яшчэ. Падчас Айчыннай вайны ў некаторых нашых акупіраваных месцах асірацелыя дзеці арганізоўвалі нешта накшталт арцеляў па нападу. Звалі іх "вераб'і". Чалавек пяцьдзесят дзяцей наляталі на нямецкую машыну, што стаяла недзе ля казармы ці штаба (мелі ўжо вопыт, ведалі, у якой ежа, цыгарэты або абмундзіраванне), хапалі груз і разбягаліся. Ёсць у вартавых крыху сумлення — стрэляць у паветра. Няма — нехта застанецца на зямлі, затое астатнія тыдзень-другі, мяняючы, будуць мець хлеб. "Вераб'ёў" разбіралі па хатах, бралі ў атрады, але іх было дужа многа. І, акрамя таго, у іх быў свой "прафесіянальны" гонар: не браць у сваіх, якія таксама галадалі. І вось адзін мой знаемы з Рагачова, даўно ўжо дарослы чалавек, расказаў мне, як ён, дзейнічаючы ў той дзень як "вольны паляўнічы-адзіночка" прыгледзеўся да нямецкага шпіталя. Рагачоў не меў буйных прадпрыемстваў, яго не бамбілі, і таму немцы размясцілі ў ім шпіталь для сваіў "асаў". Хлопчык заўважыў, што як толькі настае гадзіна абеду, то ўсе санітары, сёстры, дактары ідуць у сталоўку. Пунктуальнасць нарадзілася раней за немца. І вось падлетак падчас абеду проста ўзяў ды спакойна зайшоў у шпіталь. Адчыніў дзверы — палата на аднаго. Ляжыць "распяты", падвешаны на вяроўках з грузамі, афіцэр (пазней выявілася, што гэта быў палкоўнік, адзін з лепшых асаў імперыі). Пэўна, косткі пераламаў, упаўшы з самалётам, знайшоўся ас і на яго. "Ага, значыць, не пагоніцца". А на стале перад ім — багацце. Тады "верабей" узяў і склаў у запазуху і ў кошычак, у якім, відаць, палкоўніку гэта і прынеслі, шэсць каробак шакаладу, некалькі бутэлек каньяку, лікёру і віна, дваццаць пачак цыгарэт. Забяспечыў, словам, сабе хлеб на месяц-другі (бо карміў яшчэ й цалкам бездапаможнага дзеда). Немец спачатку глядзеў на гэта з поўным непаразуменнем, а пасля нешта абурана загергетаў. Тады хлопчык высалапіў язык, закруціў вачыма, як паміраючая каза, і адказаў:

— Бэ-бэ-бэ-бэ.

І выйшаў. Трывога паднялася праз палову гадзіны, калі скончыўся абед. Як бачыце, гумар не пакідае беларуса нават у самых страшных абставінах. І правільна. Іначай жа — бывалі часы — хоць вешайся ад такога жыцця.

Беларус — вялікі аматар пажартаваць над суседам, але яшчэ больш над самім сабой. Ён назіральны і таму падмячае тыповыя рысы характару людзей. Гэта ў беларускім асяроддзі (сведчанне этнографа Красава) нарадзіўся славуты анекдот пра размову трох украінцаў. Адзін расказваў пра гарадскі мост, зроблены "без ідного цв'яшка". Другі страшэнна здзіўляўся. "Без iдного?", "Без iдного", "І воли iздять?", "І воли", "І машини?", "І машини", "І начальство дозволяе?" "І начальство". Трэці, які маўчаў, паківаў галавою і сказаў задуменна: "Отак і людина, живе-живе, тай вмре".

Напрыклад, iшоў селянiн лесам i ўбачыў, што маланкi нешта б'юць з неба толькi ў адзiн корч. Падышоў, прыгледзеўся, аж гэта бог ваюе з чортам i нiчога яму не можа зрабiць. Пальне, а той высунецца, i ў неба — дулю. Мужык вырашыў памагчы. Зарадзiў стрэльбу срэбнай, на нячысцiка, куляй i забiў чорта на месцы. Тут з неба голас: "Бэндзеш свенты". Бедалага аж за галаву схапiўся: "Бож-жа ж мой, i там палякi!"

…Гэтая рыса здавалася б маласімпатычнай, каб не тое, што над сваімі недахопамі, увогуле над сабой, беларус жартуе куды больш з'едліва і злосна.

Вось начальнiк скручвае свякроўцы, што прыйшла скардзiцца на нявестку, з адаго кулака аж дзве хвiгi: "Няхай пасмее па маiх хвiгах ударыць. Але помнi сабе, што калi па гэтых хвiгах ударыць, то падавай у суд, а як раскруцiш пальцы ды сама зложыш, то няхай сабе iзноў таўчэ табе пальцы, — я баранiць не буду". I вось баба гэтымi "важнымi хвiгамi" тэрарызуе хату i вёску.

Вось чалавек прыйшоў у Вільню, ідзе па мосце і бачыць, што два падлеткі дзеляць на ім чубы.

— Што вам за ліха? Чаго вам не хапае?

— Б'ёмся, праўда, але за цябе. Гэты гіцаль кажа, што ў цябе шэсць пальцаў на назе, а я кажу, што пяць.

— Пакіньце, дзетачкі, бо ў мяне папраўдзе пяць.

— Не, мы так табе, дзядзька, веры не дамо: скінь боты і пакажы.

— Добра, хлопчыкі, супакойцеся.

Пералічылі — пяць.

— Ага, а чаму ж ты, дзядзька, паказаў нам толькі правую нагу? А на левай дык, пэўна, — шэсць пальцаў.

А, хай ім. Разуў і левую. Ну і ясна, не было ўжо каму тых пальцаў лічыць, але й на пальцы не было чаго нацягнуць. Мараль: "Хітры наш брат, як чорт, але і дурны, як варона".

…Па агульным назіранні беларусам прыродна ўласцівая павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай. Бываюць, вядома, сумныя выключэнні, але гэта сапраўды толькі выключэнні.

…Сям'я. І тут не буду гаварыць сам, а звярнуся да той жа "Расіі"(стар. 193):

"…отношения мужа и жены в белорусской семье представляют мало примеров… грубого обращения. В случае взаимных споров народны суд (гэта значыць вясковы суд, суд грамады. — У.К.) чаще становится на сторону жены и строже относится к мужу. Даже народные песни говорят только о страданиях жены, выносимых ею от мужа-пьяницы, но в них трудно найти мотивы, в которых воспевалось бы горе жены вследствие ее подчиненного положения".

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: