Шрифт:
Такі быў, прыблізна, ход думак.
…А ласля, праз даволі значны час, калі і думкі гэтыя былі схаваныя ў далёкія каморы памяці, усплыло нейкае ключавое слова, не памятаю зараз, якое дакладна, — ці не "на муры, што нязнанымі продкамі ўзведзены?" — нічым не звязанае ні з таўрамі, ні з Аю-дагам (бачыце, тут пайшло ўсё ж ад уражанняў, хаця І забытых, а ў вершы пра сон Адама ўвогуле ні ад чаго, ад радка пра калыску). I раптам пайшло і пайшло. I хаця там няма ні гіяцынтаў, ні іншага — гэта ўжо адбор — усе яны нябачна прысутнічаюць, як толькі мой падтэкст, які дазволіў мне ўсхвалявацца і, шляхам ужывання двух-трох скупых рэалій, крыху ўсхваляваць іншага.
Я ведаго людзей (адзін з іх нават мой сябра., якому я веру), якія казалі мне, што ім здаралася сасніць верш. Прычым ледзь не цалкам, з розвіткам сюжэта, з думкай, нават з памерамі і асобнымі строфамі. Думаю, што гэта магчыма. Мозг увесь час заняты адным і нават у сне працуе нейкай сваёй часткай. Са мной такога не здаралася: каб адразу ўвесь верш. Гэта і зразумела. Адзін чытае па радку, а другі "фатаграфуе" адразу цэлую старонку, як я чытаю патрэбную мне, але нудную літаратуру (Буніна або Чэхава так, вядома, чытаць не будзеш). Нейчы мозг можа і ўладкаваны так, каб "сфатаграфаваць" з думак і асацыяцый няспання цэлы верш у сне.
Але са мною бывала, што ў сне ўзнікаў нейкі радок або думка аб тым, што было б цікавым вершам. Ніколі, здаецца, яны не прыходзІлІ разам. Але аднойчы здарылася так, што канчатковы штуршок для стварэння рэчы прыйшоў у сне.
Усё было запісана ў некалькі блакнотаў. I пах паветра Прымор'я, і колер сопак, і факты, і выгляд партавых кранаў, і назіранні над звярамі ў запаведніках і над людзьмі, што так дапамагаюць ім. Думаў напісаць вялікі дарожны нарыс. Прайшоў ледзь не год.
I раптам сон, у якім ўсё гэта злілося на фоне "адбіцця атамнай атакі на базу субмарын", якое я назіраў (я тады часова працаваў карэспапдэнтам у марской газеце). Атака была вучэбная, але ў сне адчувалася з апакаліпсічным размахам і жудаснай рэальнасцю.
Адразу ж, яшчэ амаль не перайшоўшы да явы, я адчуў… не, мяне як стукнула, што ёсць досыць добра намечаны сюжэт і ёсць нота, з якой трэба пачаць. I ўсё на сваім месцы, усё — адзіны сплаў.
Так і ўзнікла паэма ў прозе "Чазенія". Яна і пачынаецца з гэтага сну, які я аддаў герою, каб паказаць яго духоўны стан. Я не змяніў у ім нічога, ніводнага гуку, ніводнага колеру (сон быў каляровы). Толькі перамяніў сапраўднае імя напарніка са сну на нейтральнае "друг".
…Наконт стылю што ж сказаць.
Калі прыблізна паўстае, пасля ўсяго, аб чым я пісаў Вам ужо, думка і памер (для верша) — то пасля проб, часам шматлІкіх, выкрышталізоўваецца мікрастыль, стыль толькі для гэтай рэчы (макрастыль адзін, хаця і выпрацоўваецца гадамі, крыху мяняючыся ад рэчы да рэчы). Але я не мастак ахарактарызаваць, што гэта такое. Пішу, як прывык, падпарадкоўваючыся густу, слыху, зроку. А ўсё гэга ў кожнага чалавека іншае. То, можа, і піша кожны чалавек па-іншаму менавіта таму. Я, напрыклад, цярпець не магу некаторых слоў, хаця яны, дальбог, ні ў чым перада мной не вінаватыя. Ясна, што я пазбягаю іх, як і сіх-тых колераў, напрыклад, хаця б яны на сто працэнтаў падыходзілі да параўнання.
Лепей, відаць, не скажаш, што стыль — гэта чалавек, яго густы, прыстрасці і г.д. Колькі людзей, столькі і стыляў.
Далей ужо ўсё вядзе думка, або, часам, і сам герой, у якім раптам праяўляецца небяспечная самастойнасць: выявілася ненкая новая рыса характару, дзякуючы якой ён проста не мог у дадзеным выпадку ўдарыць ворага ці, наадварот, збаяцца яго. Бывае і так, што мяняюць плынь рэчы і нейкія вонкавыя ўражанні. Напрыклад, на дзіва светлы настрой, які адчуваеш пасля коннай паездкі па жніўях, з аплеценых павуціннем, "пражаю маці божай", пад празрыстым небам — гэты настрой можа прымусіць, пад уплывам хвіліны, даць такі самы настрой герою, што знаходзіцца ў гэты момант нават у досыць скрутных. абставінах. Хай на адно імгненне раптам адчуе шчасце жыцця ў самую жахлівую хвіліну. Гэта бывае часам эфектна і нечакана праўдзіва.
Раман — гэта, вядома, не тое. Асабліва раман гістарычны. Думку аб ім, жаданне напісаць яго ажыўляе, часцей за ўсё, нейкі асобны факт, вычытаны ў хроніцы ці старажытным акце. Для мяне гістарычная рэч пачынае жыць з анекдота (не ў нашым сэнсе, а ў тым, у якім разумелі яго продкі год дзвесце назад: трагічны або вясёлы, але заўсёды сюжэтны і арыгінальны факт з жыцця рэальнай гістарычнай асобы). Для мяне мой "Хрыстос у Гародні" пачаўся з урыўка з "Хронікі" Стрыйкоўскага, "Сівая легенда" — з магілёўскіх хронік. Толькі факт, хай і нязначны, павінен узрушваць.
Але я ўяўляю і іншы шлях. Разглядае чалавек беларускія гравюры Скарыны і Вашчанкі, дзе сцэна з "Юдзіфі" і па касцюмах, і па тыпах — наша сярэднявечча. Або разглядае серыю карцін з жыцця Хрыста. Уявім сабе, што яны з кватэры Паліптыкі Аўгусціянскага з касцёла Катарыны ў Кракаве. Глядзіць гэтыя "Спайманні", "Маленні аб чашы" і г.д. I раптам разумее, што гэта XV ст., якое было яно ў Польшчы і Беларусі. ЛюдзІ, тыпы, адзеннІ. На гэтым цалкам можа ўзнікнуць нейкі сюжэт з гісторыі рэлігійных сутычак.