Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Ціха стала. Усё. Забягуць, паглядзяць… Тыя, што ехалі пазней. Падводчыкі гэта ці хто.

Ляжым мы. Стала вечарэць. Гэта пад абед было, як нас адтуль, з месца, узялі. Стала вечарэць. Яны, наверна, пост кінулі ў Будзенічах, пулямётчыка ці са два. Ну, і некалькі партызан нарвалася на гэты пост. Яны тожа тады, хлопцы гэтыя, ішлі насмела. Гэта ж лес быў такі. I нарваліся. Завязалася драка. Такая драка, што гэтыя самыя немцы — усе адтуль пачалі ў Будзенічы садзіць.

А мы ляжым. Усё баяліся гэта. Мама мая ўжо тут апомнілася. Гаворыць:

— Сынок, вылазь!..

А яны апомніліся, сталі з пушак біць, з Усох ці з Ікан там.

— Як пападзе снарад, сынок, дык і заб'ець нас. У мяне ў памяці другое:

— Мамачка, яны ж міны навялі! Я ж чуў, як яны гаварылі. Я ж не разбіраўся, што гэта за міны такія і як іх наводзяць. Кажу:

— Мамачка, яны міны… Я ўзарвуся… А яна:

— Лезь, сынок, снарадам пападзе, то і заб'е.

Ну, я і вылез. Па гэтых людзях грэб, грэб, грэб і пералез. Стаў каля вушачка і гляджу. А немцы гэтыя бягуць. «Гер-гер-гер…» Сюды гэта. Ужо цемнавата. Фанар во такі павесяць, ракету — відна, хоць ты шчытай… А я ля вушачка схаваўся, ля зямлянкі, і стаю. I кажу:

— Мамачка, скарэй! Мамачка, скарэй!..

Ну, мамачка старэйшая за мяне, разлежалася… «Паднімуся, — казала потым, — і павалюся, паднімуся і павалюся…» I мокрая. Мы ж мокрыя з дажджу. Потым раскраталася.

Як толькі яна вылезла, дык я і пабег. Проста ні страху ніякага… Дзе ж ты — ужо ўцякаеш ды будзеш баяцца? Пабег і якраз папаў у жыта. Метраў з дваццаць. У шнурок жыта. У жыце я ўжо жду.

— Мамка, скарэй! Мамка, скарэй!

А яна паўзець ды паўзець… Я пажду яе і далей. А яна мяне і дагоніць. Выскачылі мы зноў на гэты поплаў. Відна: ракету гэтую павесяць. А пулямёты рэжуць!..

Яна кажа:

— Заб'юць. Я кажу:

— Усё роўна ўжо, пабягу я. Як жа ж мяне заб'юць, дык ты сядзі тут!..

Я і пабег, як клубок пакаціўся цераз гэты поплаў. Дабег да лесу… I ўжо трывожуся, баюся. Якраз папалі мы на гэтае месца, адкуль нас бралі… I чаму гэтакі напрамак здаўся нам?.. Паждаў я мацеру, прыбегла маці. Пасцілкі, усё раскідана… Знайшла яна тут, на гэтым месцы, круглы кацялок, сухароў, мусіць, з пяць знайшла і солі такую во торбачку. У каго-та засталася. Яна ўзяла. А я ўсё пішчу:

— Мамачка, быстрэй! Мамачка, быстрэй! Са страху гэткага вырваўшыся.

Добра. Куды ж нам ісці?.. Лес чужы, а ноч ужо стала, цёмна. Метраў, мусіць, пяцьдзесят, а можа, больш мы прайшлі. А потым ляглі і спім во так…

Яшчэ ноччу як мы ішлі, дык крот гурбячок нароець, а мне ўжэ здавалася, што гэта міна… Кажу:

— Мамачка, міна!

Мы абыйдзем яго, гэты гурбячок. А потым ляглі пад ёлачкі.

Прасыпаемся, а ўжо абед — гэтулькі мы спалі. Добра. Я ўжо стаў казаць:

— Мама, есці хачу!

Дык яна мне сухар. Я яго трошкі пахрустаю. А куды ісці — не знаем, куды ісці. У лес, каб толькі ў лес, каб на край не папасці нідзе.

Вот прайшлі мы… А тут партызаны! Падыходзім.

— Адкуль вы? — кажа.

Дык я ўжо кажу: так і так, ад немцаў уцяклі.

Яны нам улілі круп трошачкі. Такая во сечка. Мы ўжо зусім другія людзі сталі — мы ўжо гарачага паспыталі.

I зайшлі мы на Гарэлы Востраў…

А потым і армія наша скора прыйшла.

Хадзілі мы з мамай і плакалі. Там, дзе пабітыя ў Будзенічах. Сказалі нам, што і брат мой забіты…»

Гарыць раён

У музеі пасёлка Акцябрскі можна ўбачыць вось такія лічбы:

Перад вайной жыхароў у Акцябрскім раёне было — З2 тысячы. У канцы 60-х гадоў — 25 тысяч.

Нешта падобнае раскажуць вам і Міншчына, і Віцебшчына (былыя Лагойскі і Бягомльскі, Расонскі і Асвейскі раёны), і іншыя мясцовасці Беларусі.

Выконваць свой «план абязлюдзення», «вызвалення ад насельніцтва жыццёвай прасторы на ўсходзе» фашысты пачалі з першых дзён вайны.

Але асабліва злавесны размах набыло гэта напрадвесні 1942 года на Акцябршчыне.

Гомельскую вобласць выбралі мы для запісаў у 1971 годзе, бо лета было тады выключна сухое. Ведалі па такой жа працы ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, што прыйдзецца дабірацца да самых далёкіх вёсак. А яно, хай і падсушанае, прыўзнятае меліярацыяй, але ўсё ж такі — Палессе…

Хоць і ведаеш пра тое, што Беларусь — нафтавая рэспубліка, і ўжо не першы год, аднак калі на свае вочы тое бачыш, будзеш зноў і зноў шукаць вачыма вышкі, вялізныя бакі — такое ўсё незвычайнае сярод цустой палескай зеляніны.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: