Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Ну, гэта, сяджу, а патом чую шорах. Гляджу я — у белай простыні з вінтоўкай хто-та ідзе ка мне. Падышоў так недалёка, к самаму агню не ідзе. Спрашывае:

— Хто такі?

Ну, мне ўжо прышло ў чуства, што па-рускі гаворыць. А адазвацца я не адазвалася: проста адняло ў мяне мову. Ён пабачыў, што я хачу падняцца, а не падымуся. Ён падышоў, гаворыць:

— Жэншчына, вот жа радам гумно.

А ў гумне гэта былі партызаны. Ён падышоў, той партызан, да мяне, узяў мае санкі. Сказаў, што гумно ўжо вон радам, што будзем умесце. Прыцяг мяне туды, далі мне місачку, натапіла я снегу, трохі прапіталася. Есці-то нічога не ела, у мяне ўжо засохло. «Ну, — думаю, — дзякуй богу, што я ўжо к людзям прыбілася».

Ну, тут іх камандзір даў каманду збірацца. I я хацела саначкі прычапіць к возу. Не разрашыў той камандзір. Гаворыць:

— Нельзя. Мы паедам у разведку, узнаем, дзе ўдобнае месца на дзень, і тады прыедам, абагрэемся і паедам умесце. А з намі цяпер нельзя, атдыхай.

Я і падумала: «Я так стамілася… Калі яны прыедуць, дык чаго ж мне? Я аддыхну за гэтае ўрэмя». Гаворыць:

— Не тушы агню, агонь пускай гарыць.

Агонь бальшы-бальшы!.. Гэтыя паехалі партызаны, а мяне, дарагія, страх такі ўзяў!.. Ад'ехалі яны метраў трыццаць, а я стала гэтыя галавешкі выкідаць з гумна. Павыкідала, павыкідала… Гэты дым ідзе з галавешак. Увесь агонь гэты затаптала. Снегу місачкай нанасіла, затаптала агонь, у куточку села на санках у яго і сяджу сабе смела, ужо не баюся. Гэтак, можа, час пасядзела, факт той, што скора і дзень быў. Чую: гавораць… Думаю: «Ну вот, зра я агонь раскідала, стушыла. Едуць ужо мае друзья».

Пад'язджаюць вярхом і на лыжах. Немцы!.. I галавешкі гэтыя падкідаюць нагамі. Дым ідзе… Чэснае слова, не ўстаць мне вот!.. Падкідаюць гэтыя галавешкі, гергечуць, герчечуць. Глядзяць, куды след, і гэтыя следам, цёплымі слядамі — за партызанамі!..

Госпадзі, а ўжо Акцябр гарыць!.. Калі я выехала з Акцябра, у тую ж мінуту немцы — туды…»

Вольга Мініч далей пацягнула тыя саначкі, і мы з ёй яшчэ сустрэнемся — каля іншых вёсак, у іншым лесе…

А пакуль што нас затрымае памяць Тэклі Кругловай, затрымае ў пасёлку Акцябрскім, а потым павядзе па другім крузе пакут — у суседнюю вёску Рудню. Бо двойчы ў той дзень забівалі гэтую жанчыну, а яна засталася жыць, адна з тысячы… Цяпер ёй шэсцьдзесят пяць гадоў.

«…У мянераненыя, у маім доме, ляжалі. Партызаны. Ну, стаў калавур тут, ля нас. Ага, ляцеў самалёт тут вось, на Бунёў, забраў гэтых раненых. Партызаны мне сказалі:

— Ты глядзі, атрад выбіраецца, і ты за атрадам едзь, бо цябе разарвуць, як прыдуць, гэтыя немцы.

Ну, а я так думаю: «Як жа я пайду за імі, куды я пайду? Тут, кажуць, абнялі нас кругом, ацапілі…» Ну, я не пайшла з імі ды асталася дома.

Я не на гэтым месцы жыла — проціў завода жыла. Дык я выбегла ў гэты завод і ў дымавую трубу палезла. Ну, палезла я, там сядзяць нашыя мужчыны, у трубе ў той, чатыры чалавекі. Дажа адзін партызан быў, а тры такіх было. Муж мой на фронце, а дзяцей у мяне не было — дык я адна. Я ў тую дымавую трубу. Пасядзела я там, і прыходзіць, праўда, сусед. Грыб яго звалі. Прыходзіць ды гаворыць:

— Вы, — гаворыць, — вылазьце адсюль, немцы ахфішкі кідаюць і давацьмуць, гэта, нам чай і хлеб. Павылазьце, бо такія яны добрыя, гавораць, закурыць даюць. Вылазьце адсюль.

Гэтыя мужчыны ўзялі і вылезлі. Пайшлі яны, а іх там забралі ды ў клуб…

Я сядзела, сядзела ў той дымавой трубе, а далей думаю: «Пайду я перабяруся ўжо ў свой сарай». А нашы рабочыя сарайчыкі ўсе ў рад былі за заводам. Як я ўжо к гэтаму сараю падышла, так і немцы ўжо там, тавар прыгналі і паставілі. Між тых сараяў, цэлы табун. Ага, дык я думаю: «Пайду я стану каля гэтых кароў, што яны прыгналі». А там ужо чатыры мужчыны стаяць, што тыя каровы глядзяць. Дык я думаю: «I я паганю гэтыя каровы. Штоб хаця мяне не ўбілі, штоб яны мяне не пазналі, што я гэтае хаты хадзяйка». Бо яны пыталі многа ў каго і ў мяне таксама пыталі: «Не бачылі хадзяйкі вось гэстае хаты?» Гэта калі я бегла ў завод хавацца. Дык я сказала:

— Яна пайшла ўжо, гэстая хадзяйка, ужо няма яе. А тут я сама іду. Бо страшна ў той трубе, думаю,

прыдуць немцьі, бомбу якую кінуць, узарвуць гэты завод — і я тут пагінула. Так хоць дзе пагіну, дык будзе хаця слабадней, а то ў гэтым залезе…

Пайшла я ў сарай свой — немец! Толькі я ў сарай, ногу на бервяно паставіла лезці на вышку, захавацца ад іх, а немец — ка мне! Дык я ўжо за гэтую сваю кароўку, выгнала яе і стала ля тавару, думаю, што ён мяне не пазнае, дык і я паганю гэтыя каровы. У Глуск яны іх гналі. Але немцы падышлі, забралі мяне і пагналі перад сабою. Я думаю, куды ж яны мяне гоняць. Прышлі ў клуб і загналі мяне туда. Ну, у клубе мы сядзім, сядзім…

П ы т а н н е:

— А колькі вас было ў тым клубе?

— Сто дзевяноста. Гэта мужчыны так лічылі. Я ўжо ўзяла і кажу:

— Бабы, тут немцы нас паб'юць.

— Ой, не!

I Грыб гэты самы, што вызываў нас з трубы, тут ужо быў запёрты. Я і кажу:

— Яшчэ гэты Грыб прыходзіў быў, і сына свайго вызваў, і нас павызываў адтуль.

Дык ён кажа:

— Не бойся, твой муж на фронце. Сказалі, што ў каторых на фронце — тых не будуць расстрэльваць. Толькі партызанскіх сямей будуць. Будзе сабранне.

Ну, чакаем таго сабрання, калі яно будзе… Вот ужо і пяць часоў, а няма таго сабрання. А немцы ляжаць на адкосах жалезнай дарогі. I аўтаматы дзяржаць на гэты клуб. Дык мы во глядзім, глядзім у вокны, а яны ляжаць. З чарапамі… Тут у іх белае нешта такое, і вось тут такія нейкія нашыўкі, і такія во бутылачкі па баках, жоўценькія, як чацвяртушкі, былі. Яны бутылачкамі па гэтым клубе — шах! Клуб і загарэўся наш! Ніякага сабрання няма! Знадворку запалілі нас. Вот узялі так, пырскнулі на гэты клуб, і гэты клуб пайшоў гарэць. I вот адзін наш, ён у канторы работаў бухгалцерам, дык ён у акно, у раму як даў і вылецеў з сынам. Сын быў роўны з ім. I яшчэ жанчына. Нас пяць душ выскачыла. Ага, дык яны як ляцелі ключэм цераз гэтае акно, дык немцы па іх вочарадзь выпусцілі — тыя, што каля жалезнай дарогі ляжалі. Яны беглі ўсе, як гусі якія, ключэм, так яны ўсе і паляглі, гэтыя людзі. А я ззаду ў акно выпала, і тут канаўка ж была, і кусцікі былі такія. А пад акном вада, а зверху снег. Дык я, як ляцела, у канаўку і ўпала. I ляжала ў гэтай канаўцы. Каб на мяне гэты агонь быў, вецер, дык я б згарэла, усё роўна згарэла б у той канаўцы, але вецер кланіў туды, на склады, склады таксама гарэлі. Дык я і асталася.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: