Вход/Регистрация
Белы Бім Чорнае вуха
вернуться

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

Чакаць. Чакаць. Сціснуць зубы і чакаць.

Раздзел 7. Пошукі працягваюцца

Гэтае раніцы Бім ледзь не плакаў. Сонца ўжо вышэй за акно, а ніхто не ідзе. Ён прыслухоўваўся да крокаў жыхароў у пад'ездзе, якія праходзілі паўз яго дзверы з верхніх паверхаў або падымаліся ўгору. Усе крокі знаёмыя, а яго няма і няма. Нарэшце выразна пачуў туфелькі Дашы. Яна! Бім уголас даў пачуць пра сябе. Яго крык, калі сказаць па-чалавечаму, абазначаў: «Я цябе чую, Даша!»

— Зараз, зараз, — абазвалася яна і пазваніла да Сцяпанаўны.

Яны абедзве ўвайшлі да Біма. З кожнаю ён павітаўся, потым кінуўся да дзвярэй, спыніўся там, павярнуў галаву да жанчын і патрабаваў, прасіў, павільваючы хвастом: «Адчыняйце! Шукаць трэба».

Даша адзела на яго аброжак, на якім цяпер была на ўсю шырыню трывала прымацавана латунная пласцінка-жэтон з выгравіраваным надпісам: «Яго завуць Бім. Ён чакае гаспадара. Добра ведае, дзе дом. Жыве адзін у кватэры. Не крыўдзіце яго, людзі». Даша прачытала надпіс Сцяпанаўне.

— Якая ж ты добрая душа! — успляснула рукамі Сцяпанаўна. — Любіш, выходзіць, сабак?

Даша паглядзела на Біма і адказала незвычайна:

— Муж мяне пакінуў, хлопчык памёр… А мне трыццаць год. Жыла на кватэры. Паеду…

— Адзінокая. Мая ж ты дарагая! — запрыказвала Сцяпанаўна. — Ды гэта ж…

Але Даша абарвала:

— Пайду. — А ад дзвярэй дадала: — Пакуль што не выпускайце Біма, каб не пабег за мною.

Бім паспрабаваў праціснуцца ў дзверы разам з Дашаю, але яна адапхнула яго і выйшла разам са Сцяпанаўнай.

Не болей чым праз гадзіну Бім заскуголіў, потым і завыў ад суму ўголас, так завыў, як пра гэта гавораць людзі: «Хочацца завыць, як сабаку».

Сцяпанаўна выпусціла яго (Даша цяпер далёка):

— Ну, ідзі, ідзі. Вечарам кашы навару.

Бім нават і вухам не павёў на сказанае, не зірнуў у вочы, а кулём зляцеў уніз і — на двор. Чаўнаком паснаваўся па двары, выйшаў на вуліцу, чуць пастаяў, быццам падумаў, а потым пачаў чытаць пахі, радок за радком, нават не звяртаючы ўвагі на тыя дрэвы, дзе стаялі роспісы братоў і чытаць якія павінен кожны сабака, калі хоць крыху паважае самога сябе.

За ўвесь дзень Бім не знайшоў ніякіх прыкмет Івана Іванавіча. А надвячоркам на ўсякі выпадак заблудзіў у малады парк новага гарадскога раёна. Там чацвёра хлапчукоў ганялі мячык.

Ён пасядзеў крыху, праверыў наваколле, на колькі хапала яго носа, і хацеў ужо ісці. Але хлопчык год дванаццаці адышоў ад тых, што гулялі, падышоў да Біма і з цікавасцю глядзеў на яго.

— Ты чый? — спытаўся ён, быццам Бім мог адказаць на пытанне.

Бім перш-наперш павітаўся: павіляў хвастом, але нявесела, нахіліўшы галаву спачатку ў адзін, а потым у другі бок. Гэта, акрамя ўсяго, абазначала пытанне: «А ты што за чалавек?»

Хлопчык здагадаўся, што сабака пакуль што не зусім давярае яму, смела падышоў і падаў руку:

— Прывітанне, Чорнае вуха.

Калі Бім падаў лапу, хлопчык крыкнуў:

— Хлопцы! Сюды, сюды!

Тыя падбеглі, але спыніліся ўсё ж наводдаль.

— Глядзіце, якія разумныя вочы! — дзівіўся першы хлопчык.

— А можа, ён вучаны? — запытаўся слушна тоўсценькі карапуз. — Толя, Толік, ты скажы яму што-небудзь — зразумее ці не?

Трэці, старэйшы за ўсіх, аўтарытэтна заявіў:

— Вучаны. Бачыш, таблічка на шыі.

— І ніякі не вучаны, — запярэчыў худзенькі хлопчык. — Ён не быў бы такі худы і невясёлы.

Бім і праўда страшна схудаў без гаспадара, і выгляд у яго змарнелы: падвяло жывот, нерасчэсаная шэрсць скудлачылася на баках і пашарэла на некалі бліскучай спіне. Сум і голад не робяць прыгожым і сабаку.

Толік дакрануўся Біму да лба, і той паглядзеў на ўсіх з даверам. Пасля гэтага ўсе па чарзе гладзілі Біма, і ён не пярэчыў. Адносіны адразу ж наладзіліся добрыя, а ў атмасферы поўнага ўзаемаразумення заўсёды не так далёка і да шчырага сяброўства. Толік услых прачытаў напісанае на латуннай таблічцы і ўсклікнуў:

— Ён — Бім! Адзін жыве ў кватэры! Хлопцы, ён есці хоча. А ну па дамах — і — сюды: нясі хто што можа.

Бім застаўся з Толікам, а хлопцы разбегліся. Цяпер Толік сеў на лаўку, а Бім лёг у яго ля ног і глыбока ўздыхнуў.

— Дрэнна, відаць, табе, Бім? — спытаўся Толік, пагладжваючы сабаку па галаве. — А дзе ж твой гаспадар?

Бім уткнуўся носам у чаравік і так ляжаў. Скора паказаліся адно за адным дзеці. Тоўсценькі прынёс булачку, Дарослы — кавалак каўбасы, Худзенькі — два блінчыкі. Усё гэта яны паклалі перад Бімам, але ён нават і не панюхаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: