Шрифт:
— Там, на той бок ракі, многа рускіх салдат? — хутка перакладае той, што падышоў першы. — Дзе на Дняпры робіцца пераправа?
Аня хутка збірае ежу, кладзе яйкі i соль у кішэню i адказвае за Сашу:
— Многа салдат… Усюдысалдаты, танкі, пушкі, ад Рэчыцы да Лоева, па ўсім беразе… А пераправы мы не бачылі, мы на лодцы пераплылі… сто рублёў заплацілі. Каб была пераправа, мы на кані ехалі б… Арускія салдаты ўсюды ёсць… I на тым беразе, i на гэтым беразе…
— Мальчаць! — злосна загадвае Ані «гер лейтэнант» i зноў звяртаецца да Сашы.
— Дзе наводзіцца пераправа? — дапытваецца перакладчык.
— Мы не бачылі пераправы, — паўтарае Саша Аніны словы. — Мы пераплылі на лодцы. Тут быў паром, але яго спалілі…
— Хто спаліў?
— Я не ведаю, хто спаліў. Нам сказалі, што яго спалілі ў мінулую ноч.
Голас у Сашы чужы. Гушкаючы дзіця, яна адступае на крок назад. A дзіця крычыць. Быццам чуе пагрозу. Саша не вытрымлівае — адварочваецца i дае яму грудзі. Усім целам яна адчувае на сабе ix бессаромныя, прагныя позіркі. Нейкі момант яны нават маўчаць… Сашу ахоплівае жудасць… Немцы! Цяпер няма сумнення, што гэта немцы. Але як яны трапілі сюды? Яна прыгадвае: дэсант, парашутысты. Пра ix гаварыў Уладзімір Іванавіч, ды i ў вёсцы ў апошнія дні было нямала размоў пра таямнічых i страшных парашутыстаў.
«Што ж яны зробяць з намі, дачушка мая любая?»
Саша ўзіраецца ў ix твары: што яны думаюць?
«У ix таксама ёсць маці, жонкі, дзеці».
Аня ўскідвае клунак на плечы — яны маўчаць. Яны не адбіраюць рэчаў, не робяць вобыску. Гэта крышачку супакоіла Сашу. Але яны зноў залапаталі нешта між сабой. Яна напружвае слых, памяць, каб зразумець хоць асобныя словы. Перакладчык нешта пытаё ў лейтэнанта."
«Вас махен?» — «Што рабіць?» — ловіць Саша асобныя зразу мел ыя словы.
«Мусіць, ён пытае, што рабіць з намі».
«Гер лейтэнант» на нейкі момант як бы задумваецца, потым панура, ні на кога не гледзячы, кідае незразумелае слова:
— Эршысен!
— Эршысен? — здзіўлена перапытвае светлавалосы юнак, i Саша бачыць, як ён бляднее, як дрыжаць яго губы. — Абер дорт іст дох айн зойглінг!
«Зойглінг? Што такое зойглінг?» Нарэшце ўспамінае: грудное дзіця. «Ах! — Яна адступае, сціскае дачку. — Што ён сказаў пра цябе, мая дачушка? Што яны хочуць зрабіць? Не дам! Я нікому не дам цябе! Не бойся!» А сама ўся задрыжала, азірнулася навокал, гатовая бегчы, уцякаць.
Аня, зразумеўшы яе душэўны стан, стала побач, сціснула ёй руку. А «гер лейтэнант» у гэты момант нешта злосна гаварыў маладому. Той стаяў смірна, ківаў у знак згоды галавой, але твар яго яшчэ больш бялеў. Каб Саша ці Аня разумелі па-нямецку, яны пачулі б страшныя словы:
— Ты многа вучыўся, Грабель, але карысці з тваёй навукі, бачу, мала. Ты кепска вывучыў галоўнае — навуку нашага дарагога фюрэра. Мы не для таго пачыналі вайну i прыйшлі сюды, каб разводзіць тут слюнявы інтэлігенцкі гуманізм. Кожны рускі, малы i стары, — наш вораг… Ты хочаш, каб я адпусціў ix, а яны прывялі сюды рускіх салдат i тыя зрабілі аблаву на нас? Гэтага ты хочаш?
Грабель маўчаў.
— Курт, я даручаю гэта табе, — павярнуўся лейтэнант да трэцяга, які за ўвесь час не вымавіў ніводнага слова. — Там, у яме, дзе ляжыць ляснік. I гэтак жа — ва ўпор з пісталета… Без лішняга шуму.
Салдат узняў вінтоўку i накіраваўся да ix.
Аня засланіла сабой Сашу.
— Пайшлі,— правільна па-руску сказаў маўклівы, прыветліва ўсміхаючыся. — Пайшлі… другой пуць… — Ён паказаў рукой на прасеку.
Блакітнавокі як бы страпянуўся і, не падымаючы галавы, растлумачыў:
— Вас завядуць на іншую дарогу, па гэтай няможна хадзіць…
«Ён хлусіць! Хлусіць! Не верце яму!» — ледзь не вырваўся з грудзей у Сашы крык, але Аня ўсё мацней i мацней сціскала яе руку i цягнула за сабой:
— Хадзем, Шурачка.
«Яны надумалі нешта страшнае», — хацела сказаць ёй Саша, але чамусьці зноў нічога не сказала, а паслухмяна павярнулася i пайшла за Аняй.
Ззаду пачуўся голас лейтэнанта:
— Курт! Дэн зойглінг канет ду ніхт эршысен!
«Эршысен?.. Эршысен?.. Ніхт эршысен? — паўтарала Саша апошняе слова, але ўспомніць пераклад яго ніяк не магла. — Ніхт — не… Што — не? Што яны не зробяць з табой, мая дачушка? Што яны надумалі зрабіць з намі? А як жа ты астанешся без мяне? Трэба спытаць у ix… Няхай скажуць. Яны ж людзі…»
Саша азірнулася. Салдат зноў усміхнуўся ёй, паківаў галавой. А тыя двое стаялі на прасецы i глядзелі ім услед.
Канваір легка штурхнуў Аню вінтоўкай у плячо i паказаў направа, куды ў гушчар вяла вузкая, з зарослымі травой каляінамі лясная дарога. Яны збочылі з прасекі. Тады Аня выпусціла Сашыну руку, дастала аблупленае яйка і… пачала есці.
Саша жахнулася: як яна можа есці ў такі момант?
— Аня! — прашаптала яна. Але ў адказ Аня дастала з другой кішэні цэлае яйка, павярнулася i працягнула яго салдату: