Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Саша ўзялася за адну аглоблю, ён — за другую. Сані зрушыліся легка, але ўжо метраў праз сто Саша зразумела, што гэта пакутліва цяжка, асабліва для камісара з яго самаробным пратэзам. Дарога была няроўная, слізкая, з ухабамі, сані кідала з боку на бок. Яна ўбачыла, як на лбе ў Лялькевіча выступілі буйныя кроплі поту, i ведала, што гэта не ад натугі, а ад болю.

— Вам цяжка, Уладзімір Іванавіч? — спытала яна.

— Не, нічога.

— Давайце пачакаем. Можа, ехаць хто будзе.

— Не, не будзем чакаць. К чорту! А то i сані могуць забраць. A ў санях у нас скарб.

Міма прайшла машына з немцамі. Салдаты паказалі пальцамі на ix i весела зарагаталі.

Лялькевіч спыніўся, цяжка дыхаючы.

— Гэта страшна. З каго яны смяюцца? З інваліда…

Лялькевіч знясілена сеў на сані. У гэты момант Саша

адчула нейкую асаблівую душэўную блізкасць да гэтага чалавека. Знікла ўсё асабістае — злосць, раздражненне, здаліся дробнымі, нікчэмнымі ўсе ўласныя сумненні i ўчарашнія жарты, з'явіліся нейкія зусім новыя пачуцці, бо ў аснове ix было тое вялікае, галоўнае, што радніла, збліжала ix у барацьбе.

— Змарыўся? — ласкава i ўпершыню на ты сказала яна i сама хусткай выцерла пот з яго лба. Ён апусціў вочы, бо ў ix бліснулі слёзы.

Потым ім зноў пашанцавала: ix дагнаў начальнік атрада паліцыі — Гусеў. Ён ехаў у распісаным паводле рускага ўзору вазку на пары добрых стаеннікаў у суправаджэнні двух паліцаяў.

— Што здарылася, салдат?

— Ды вось выйшлі нейкія з лесу i каня забралі.

— Партызаны? — спалохана азірнуўся начальнік.

— А чорт ix ведае, хто яны такія!

— Партызаны, вядома. Бачыш, якія яны бандыты. Ты павінен усім расказаць пра гэты факт.

— Ды ўжо ж! Я ім ніколі не дарую!

— Правільна! Ну, чапляйся хутчэй. Давязу.

Калі стаеннікі ўскач ірванулі з месца, Лялькевіч тузануў Сашу за руку i прашаптаў:

— Вось бачыце. Не бывае ліха без дабра.

X

Шумела бурная вясна. Рэчка разлілася так шырока, як не разлівалася ўжо многа год, вада падышла пад самыя хаты, а школа апынулася на выспе. У другі канец вёскі i ў лес ездзілі на лодках.

Данік прывёз першы гладышык бярозавага соку. Саша, даўшы пакаштаваць соку Ленцы, панесла рэшту Лялькевічу, які бандарнічаў пад паветкай. У двары яе асляпіла сонца — мора сонца. I зачараваў гоман шпакоў. Уладзімір Іванавіч i Данік нарабілі шпакоўняў, i цяпер здавалася, што шпакі з усяго наваколля пасяліліся на ix сядзібе. Па-вясноваму вясёлыя, клапатлівыя, закаханыя адно ў аднаго пары птушак завіхаліся кожная каля сваёй хаткі, ладзячы гнёзды i пільнуючы (адзін адлятае — другі застаецца), каб які-небудзь агрэсар не захапіў шпакоўні.

Саша доўга назірала за імі. Шчаслівыя шпакі! Ім невядома, што ў свеце лютуе вайна, што кожную гадзіну гінуць тысячы людзей i разбураецца шчасце. А навакол усё ажывае ў прыродзе, цягнецца да святла, радуецца цеплыні. Сашы здаецца, што яна чуе, як малады клён, што расце пад акном, п'е сок зямлі. Струменіць сок i ў яблынях i ў кусце бэзу. Вось такі, жывы, празрысты, пахучы, што іскрыцца ў гладышку… I ў яе самой пачынае хутчэй струменіць кроў, мацнеи біцца сэрца… Што яна хацела зрабіць? Нешта добрае. Ага, напаіць гэтага працавітага чалавека, які, здаецца, ніколі не адпачывае. Яна пайшла пад паветку.

— Бярозавік. Хочаце?

Лялькевіч кінуў гэблю i ўзяў гладышык.

— Дзякую, Саша.

Ён выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць, павольна, смакуючы кожны глыток. З ласкавай, амаль мацярынскай усмешкай Саша сачыла, як ён п'е. Струменьчыкі пацяклі па барадзе, закапалі на гімнасцёрку, якую яна многа разоў мыла i кожны раз намервалася адрэзаць гузікі з зорачкамі, каб не прыдраўся які-небудзь фашыст, але так i не адрэзала — пашкадавала. Кропля ад соку трапіла на адзін з такіх гузікаў, i зорка загарэлася, заіскрылася, прыкаваўшы яе позірк.

Ён адняў гладышык ад рота, прычмокнуу.

— Змарыўся? — ласкава спытала Саша, гэтак жа, як паўмесяца назад, калі яны цягнулі сані.

Ён паглядзеў на яе неяк дзіўна, паставіў гладышык на вярстак i раптам… абняў яе. Пачаў цалаваць.

— Саша… слаўная… Я люблю… люблю… люблю…

Інстынктыўна, у нейкім парыве яна на момант сашчапіла свае рукі ў яго на шыі, але тут жа схамянулася i моцна адштурхнула яго; ён ледзь утрымаўся на нагах. У яе гнеўна раздзьмуліся ноздры, на шчоках з'явіліся пунсовыя плямы.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: