Купала Янка
Шрифт:
Песьня Званара
*** Не уздыхай…
*** Не пужайся…
Гэй, наперад…
*** За праўду…
Мая думка
Мой дом
*
Мой дом — амшалай пушчы сховы, Сяліба ясеняў, сасон, Дзе сьмех русалчын, лесуновы Палошыць вечна-цяглы сон. *
Мой дом — пясчаныя разлогі, Пакута сьцюжы і сьпякот, Дзе ў скібах лад вядуць нарогі, Аздобай цьвет — чырвоны пот. *
Мой дом — узьмежных зёлак восьці, З сухой асінаю курган, Дзе тлеюць прадзедавы косьці, Дзе плача ночка ды туман. Як я полем іду…