Я ведаю, знаю старонку такую, Спавітую ў вечны туман,Пад цёмнымі зорамі днюе, начуе, Ляжыць на кургане курган.Хоць сохі, хоць косы гуляюць там ройна, — Ня поймеш, адкуль узялісь;Людзей запытаеш, — адкажуць спакойна: «Забраны край» гэты калісь.Сыны зямлі роднай чужыя палеткі Ў чужую карысьць засяюць,На родных папарах галодныя дзеткі Чужую жывёлу пасуць…Кладуцца заломы… Дабро зьмей валоча… Цянюе ля хат ваўкалак…Нячысьцікі, ведзьмы рэй водзяць па ночы, «Забраны край» тузаюць так.Сьляпы зьнемагаецца бацька ў цямніцы; На стражы пастаўлен сынок;У поўных калісьці ад шчасьця сьвятліцах Чужак зьневажае дачок.Дзяцей сваіх маткі кідаюць у зьдзеку, За «мамак» к наездцам ідуць,А тыя за іх малако, за апеку «Забраны край» болей гнятуць.Мальбішчам чужым б’е пакора паклоны; Упадку вялічыцца сьцяг;З балотам зьмяшаны старыя законы, Наладжан нявольнічы шлях.Купляюць, збываюць, гандлююць чужынцы Народным дабром, як сваім…Заплача ў пагоду канюх па расінцы, — «Забраны край» жаліцца зь ім.Наведзены струны у скрыпках па-свойску Чужая зрывае рука;Жалейка азьвецца зь вясны пад бярозкай, — Ня ўцешыць яна бедака.Так камень ня ляжа, як змора паданьня Лягла ад мяжы да мяжыЗ надзеяй, што нават і думку змаганьня «Забраны край» вырве з душы.Жыцьцё год бязь ліку на шнурык свой ніжа, Бязь ліку няволя есьць сіл…Аж прадзедаў косьці ня ўлежаць пад крыжам, — Штоночы выходзяць з магіл.Выходзяць, ідуць ад парогу к парогу, На стогн жывых грозна глядзяцьI зь ветрамі, з бурамі б’юць на трывогу: «Забраны край» клічуць устаць.
У ночным царстве
Скрыпяць трухляцінай асіцы,Над курганамі зьвяр’ё вые…Гасьцінцам, церневай пуцінай,У ёрмах, скованы, скацінайІдуць нябожчыкі жывыя.Ідуць, ідуць… Сярод пустыніХрусьцяць надломаныя косьці,I качанеюць ногі ў ціне,I чахнуць вочы ў павуціне,А шлях — як точаныя восьці.Перад вачамі глуш нямая,I плач, і скрогат за вачамі;Пракляцьце ў жылах кроў сьцінае,Душу бязьсільле вынімае,Гняце зьмяінымі кляшчамі.У грудзі, здаўленыя здрадай,Упіўшысь, рабская трывогаШыпіць хаўтурнаю загладай;На небе толькі як прынада,Бялее млечная дарога.То там, то сям запаланееІскра над скованаю шыяй;Наскоча пошасьць трупавея, —I царства ночнае шалее,Над курганамі зьвяр’ё вые.
Беларус
Сеў, як той крыж на разстаі, Сярод пушч і поля,Злажыў рукі і чэкае Усё нейкай долі.Ўстане-ж, пойдзе полем, логам, Будзе дыхту, будзе:Пачэпаў тупым нарогам Кургановы грудзі.Лом с крыжоў магільных звале, Бульбу падпекае…Пад’еу, сеў, як крыж, і далей Долі ўсё чэкае.А ці-ж прыдзе доля гэта, Трудна адгадаці,Пакуль толькі з лета ў лета Пляце яму лапці.
Ці-ж ня доля мая…
I нашто ж мне воля вольная,Залатая, расхахольная? — Цемняком пайду сьляпы я На дарожкі крыжавыя! Эх ты, доля мая, Маю волю ўжо я!I нашто школа з настаўнікам, —Добра быць і неахайнікам: Калі з кніжкі не даўчуся, — У астрозе далаўчуся. Эх ты, доля мая, Маю школу ўжо я!I нашто ж мне поля гонейкі,З дабром клеці, коні, волікі? Я магу жыць і «пашырэ» У шырокай у Сібіры. Эх ты, доля мая, Землю маю ўжо я!I нашто ж мне хата новая,Сталы, лавы ўсё дубовыя? Злыдні змогуць маю сілу, — Як пан, лягу у магілу. Эх ты, доля мая, Хату маю ўжо я!..
Грай-жэ, музыка!
Цёпла, спакойна, цёпла і сытаЎ хорамах ясных вам век векаваць…Поўны аруды буйнага жыта;Хто ж не захоча тут жыць, панаваць?..Грай жа, музыка, сэрцам рві струны…Не пажалеюць заплаты табе!..Што? Хочаш ладзіць скрыпку ў тон сумны?Весела грай, як віхуры ў кляцьбе…Шумна, разгульна… Чым не бяседа?!Пеніцца ў чарках крывава віно…Кроўю гулялі прадзеды, дзеды, —Сыну і ўнуку падаўна дано…Грай жа, музыка! Рэж на скрыпуліТак, як там рэжа асьлепленых кат…Прэч, прэч, сумленьне! Золатаў гулі!..Чуеш, як звоніць па скрыпцы дукат?..Сьветла, прасторна… Зьзяюць брыльянты…Хто там?.. Цень бледны шмыгнуўся ў вакне?..Вісельнік?! Тут ён?.. Прэч яго, франта!Нашы асіны! Хай толькі чапне…Грай жа, музыка, каб і ў магілахГолас уцешны пачулі зь зямлі, —Каб аж з-пад наспаў, плітаў пахілыхКосьці паўсталі і ў танец пайшлі.Гэй жа ў тахт ногі!.. Пара за парай!..Стой!!! Бліск чырвоны шыбае з вакон.Ах! Гэта вёска сьвеціць пажарам…Ну, галасі там нябожчыцкі звон!..Грай жа, музыка! Рэж, дармажэрца!..Змоўк?.. Што?.. Галоўку ты клоніш ка сну?..Глупства!.. Ў музыкі лопнула сэрца…Гэй, ты, другі, там! рві сэрцам струну!..
Брату
Мой ты ўбогі, мой ты цёмны, Родны мой,Ты пытаеш, хто такія Мы з табой?Ці мы людзі, ці скаціна, — ЗапытайГэту коску, гэту сошку, Гэты гай;Гэта поле, на якім ты Млееш, млеў;Гэту згніўшую хацінку, Гэты хлеў.Запытайся сваёй долі, Сваіх пут,Ці мы людзі, ці скаціна, Хто мы тут?
Як спытаюцца нас…
Прыйдуць людзі з Усходу,Прыйдуць з Захаду людзі I спытаюцца нас:«Скуль, якога вы роду?Дзе зямля ваша будзе, Дзе айчызна у вас?»Мы ля плота, пад плотамПаглядзім, пашукаем, Які даць тут адказ,I адкажам: «Э, што там…Мусіць, бабскім звычаем Зьбегла ўпрочкі на час».
Дзе вы?
Дзе вы, хлопцы непакорныя,Дзе вы зь песьняй удалою,Як на поле на прасторнаеВы хадзілі грамадою?Ці пайшлі вы у далёкуюУ старонку у чужую;Ці ляглі вы, адзінокія,У магілку у сырую?Дзе вы, песьні, дзе, свабодныя?Дзе ваш водгалас магучы,Як вы звалі, сыны родныя,Да той працы да кіпучай?Ці замёрлі вы нячутыміСерад лесу, серад поля;Ці і вас скавалі путамі,Ці і вас змагла няволя?Гэй, нявідна друга сільнага, —Сьпіць. Хто ж сон яго ўстрывожа?Гэй, ад енку ад магільнагаПесьня вырвацца ня можа!..