Вход/Регистрация
Луп
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

ЮРЫ СТАНКЕВІЧ

ЛУП

АПОВЕСЦЬ

Снежанъ, 198... года. Субота.

8 гадзін.

3 дзевятага паверха ён бачыў шэрыя дамы — адзін зеўраў чорнымі адтулінамі вокнаў — яшчэ не паспелі зашкліць. Па абочыне новай вуліцы бетонныя слупы роўнай шарэнгай цягнуліся ўдалечыню. Hi дрэўцаў, ні кустоўя. На дроце там-сям гайдаліся пад халодным ветрам самотныя, прыціхлыя вароны.

Уступаў пакрысе ў свае ўладанні бог зімы — Зюзя. Ішоў з поўначы лысы, барадаты, несамавіты дзядок, і з кожным яго подыхам узнімаліся завірухі, а пад босымі, пасінелымі нагамі адразу камянела, стыла зямля, і ўсё жывое пачынала адчуваць страх і няўпэўненасць у існаванні, бо лёс жывога залежыць ад шматлікіх прычын і век яго кароткі — жывое ж увогуле нешта парушае, нейкія важныя законы фізікі, якія існуюць па-над намі.

— З’явімся на свет і адразу нешта парушаем,— сказаў Мастак,— такі закон.

Ён стаяў і пазіраў праз акно на вуліцу. Зіма абяцала быць халоднай і працяглай, бо з палёў сабралі незвычайна вялікі ўраджай (старыя казалі, што гэта не на дабро), у садах восенню ламаліся сукі ад яблыкаў, груш, сліў, а ў лесе дубы паскідалі столькі жалудоў, што хапіла б і на некалькі гадоў; грыбы таксама ўрадзілі: і белыя, і падасінавікі, і апенькі, і ваўнянкі, і грузды, і шампіньёнаў на пакінутым палігоне за горадам было столькі, што можна касіць касой. Рабіны ламаліся ад ягад, палымнелі чырванню, мурашкі ўзнялі вышэй свае мурашнікі, а пчолы амаль поўнасцю заляпілі ляткі воскам. Ішла зіма. 3 раннімі прыцемкамі, піліпаўкай і маразамі.

На Мастаку быў цёплы світэр і джынсы, бо ў кватэры адчуваўся ўсё той жа восеньскі холад. Светлыя дрэнна падстрыжаныя валасы лахмаціліся над шырокім яго лобам. Прыжмураныя вочы былі шэра-зялёныя, а кароткая рудая бародка дзе-нідзе пачынала, нягледзячы на яго малады ўзрост, сівець. Сарамяжлівая, прыгожая ўсмешка часам асвятляла змрачнаваты твар.

3-за расчыненых дзвярэй выйшла жанчына. Шырокі баваўняны халат толькі падкрэсліваў яе цяжарнасць. Твар з крыху кірпатым носам і меднага колеру валасамі быў зусім просты. На бледнай скуры выдзяляліся карычневыя перадродавыя плямы.

Жанчына сказала:

— Адпачываў бы яшчэ. Час жа дазваляе. Усхапіўся і адразу за свае сусветныя праблемы.

— Мужчына павінен заўсёды нешта шукаць,— сказаў Мастак.— Свой дом і дастатак патрзбны, але ж яны разбэшчваюць. Спрадвечны бой, спакой нам толькі сніцца, нас кліча барацьба...

— Дажартуешся. Няўдачнік. Пакуль кватэру ў рэшце рзшт атрымалі, дык работу страціў у горадзе. Цяпер па лясах блукай. I там пачнеш сваё даказваць, зноў апячэшся, ведаю.

— Добра, Рыта,— прымірэнча сказаў Мас­так.— Не будзем сварыцца на дарогу, бо шлях мой цёмны, а раніца пужае...

Але жанчына толькі ўзяла разгон.

— Ну, адхілілі некалькі карцін, не прынялі на гыстаўку. Іншы б паціху свайго дамогся, а ты ў пакрыўджаныя адразу. Хто хоча мёду, той пчол не дражніць. А раней што было, ты памятаеш?

Мастак нервовым рухам узлахмаціў валасы.

— Раней былі сямідзесятыя. Дзе ты, маё юнацтва? Куды цябе, убогае, затаўклі?

— Адно табе зараз наканавана. У балота. Ты ж сам казаў, што той запаведнік — скрозь балота, ды не простае, а адно з буйнейшых у Еўропе.

— Затое я там галоўны мастак-афарміцель.

— А ў вас ёсць і негалоўныя мастакі? — нязлосна спытала жонка.— Ці доўга і там утрымаешся? Учора ж стагнаў цэлы вечар, што дырэктар прасіў жончын партрзт намаляваць, а ты нуль увагі — за нацюрморты ўзяўся. Яшчэ здзіўляешся пасля таго, што ён глядзіць на цябе, як...

— Як бык на новае шула,— падказаў Мастак. Ён павярнуўся і абвёў рукой сцены, на якіх

шчыльна віселі карціны.

— Дырэктар? Што ён такое? Бачыла б ты яго пошлы твар. Затое глядзі сюды. Мае карціны — маё багацце. Калі я памру, ты не прападзеш. Вось.

Жанчына пастукала пальцамі ад сурокаў па самаробным стале са скрыняў.

— Не трзба так жартаваць. Які ты неспакойны. Заўчора зноў піў віно, спрачаўся з сябрамі.

— Угхм...— вінавата ўздыхнуў Мастак.

Яна ўталопілася ў буянства фарбаў на сценах.

— Вы адзін аднаго не разумееце, а ты скардзішся, што не запрашаюць на афіцыйную выстаўку... I дзе ты бачыў такія істоты, такіх жывёл? Такіх не існуе. Фантастыка.

— Памыляешся,— вяла адказаў ён.— У Анры Русо, напрыклад. А ён ніякіх істот не бачыў, акрамя як на сваёй мытні. I ўвогуле, хто ведае, што там, па-за намі?

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: