Вход/Регистрация
Луп
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

Карнюшка адразу ўспомніў, што ў яго апошні час былі непрыемнасці з суседзямі. Луп меў звычку выць перад захадам сонца, апоўначы і раніцай. Гаварыць пра ўсё гэта тут, на рынку, было не варта, і Карнюшка схлусіў:

— Выюць тыя, хто ў лесе. Мой — не.

— I хвастом не віляе?

— Віляе, калі ў гуморы, калі корміш.

3 натоўпу ўпікнулі:

— Не вельмі ты яго корміш. Вунь які нягеглы!

— Купляй і кармі ад пуза,— адпарыраваў Кар­нюшка.

— А пакусаць можа?

— Запраста,— сказаў Карнюшка.— Хто не верыць, можа падысці бліжэй і пераканацца.

— Няма дурных, шукай другіх!

— А цябе не спрабаваў калі ўкусіць? — спыталі з натоўпу.

— Гаспадара не кусае.

Праз натоўп прасунуліся бліжэй высокі мажны даўганосы мужчына з гожым тварам і хлопчык, які трымаў яго за руку. Мужчына быў апрануты ў плашч, шыракаполы капялюш насунуты на лоб. Усмешлівыя вочы ўпэўнена глядзелі навокал. Хлопчык, вельмі падобны на яго, светлавалосы і круглагаловы, здзіўлена ўталопіўся ў Лупа.

— Ваўка прадаеш, дзядзька? — гучна спытаў мужчына.

Гаварыў ён па-мясцоваму, як гавораць у вёсках, і ў натоўпе адразу прыслухаліся, ажывіліся. Хаця мужчына звярнуўся да яго так панібрацкі, усміхнуўся раптам і Карнюшка.

— Самы сапраўдны звер,— сказаў ён.

— Хм, а якое ты маеш права трымаць яго на ланцугу?— спытаў мужчына, і нават Луп узняў галаву і змрочна зірнуў на яго.

Карнюшка зноў усміхнуўся, але няўпэўнена.

— А вы хто такія, прабачце, будзеце? — нясмела спытаў ён. Яму раптам нагадалася, што мажны мужчына ў доўгім плашчы і чорным капялюшы з таварыства аховы прыроды ці ўвогуле з міліцыі. Цяпер, з ваўком побач, Карнюшка быў не зусім упэўнены ў правамоцтве сваіх дзеянняў.

Мужчына незалежна абвёў усіх вачыма.

— Што ж, дазвольце прадставіцца. Я Наркевіч, акцёр абласнога тэатра, у якім ты (ён кіўнуў на Карнюшку), пэўна, ні разу не быў. Выконваю ролі каралёў, імператараў і іншых уплывовых асоб.

Хлопчык таргануў яго за руку і паказаў на Лу­па.

— Чаму ён так злосна глядзіць?

— А гэта сын мой, Ігар,— растлумачыў усім Акцёр, нібы працягваючы сваю напаўжартоўную гульню ў шчырасць і наіўнасць і ўносячы тым са­мым нейкую тэатральнасць у тое, што адбывалася.

— Вось жадае набыць сабе сябра, ну хоць хамяка якога, ці што.

— Каго? — перапытаў Карнюшка. Пазбавіўшыся ад падазрэнняў, ён адразу супакоіўся.

— Жывёліну,— зычліва растлумачыў Акцёр.— Яна ж лепшы сябар. А ён любіць розных звяркоў. Таму сюды і прыйшлі.

— Тата,— заенчыў раптам Ігар, і шчокі яго зачырванеліся ад усхваляванасці,— не трэба хамяка, давай вось яго купім,— і ён тыцнуў пальцам у Лупа.

— О, сын мой, сын мой,— сказаў Акцёр, у той жа час заклікаючы ў сведкі ўвесь натоўп,— няўжо ты хочаш стаць падобным на апантанага, які не ведае, што вытварае (ён тыцнуў нечакана невялікай, пухлай рукой у Карнюшку), і трымаць на ланцугу вольнага звера?

— Я потым яго адпушчу,— сказаў Ігар,— ну, толькі крыху патрымаю.

У натоўпе прыслухоўваліся. Карнюшка ажывіўся. Ён і не думаў крыўдзіцца.

— Прашу нядорага,— сказаў ён лісліва,— восемдзесят рублёў. У вас дача, пэўна, ёсць, вам вартаўнік патрэбны. Воўк якраз падыдзе.

— Тата,— зноў страпянуўся Ігар,— купім, га?

— Навошта ён табе? — здзівіўся Акцёр.— Пацешыцца перад сябрамі? А дзе трымаць, чым карміць?

— Казаў, купіш усё, што захачу,— з крыўдай выціснуў Ігар.

11 гадзін.

Акцёр набраў паветра ў грудзі і хацеў ужо сказаць, што ў яго кішэні толькі чырвонец, але стрымаўся, бо ўражанне ад яго самога тады сапсавалася б у вачах усіх гэтых людзей. А ён любіў выглядаць велічным, шыкоўным і шчырым. Ён сапраўды быў акцёрам абласнога тэатра, але хлусіў у іншым, бо апошнім часам ужо не выконваў роляў ні каралёў, ні імператараў, ні нават дырэктараў заводаў ці начальнікаў цэхаў. Добры, мяккі, хаця іншы раз і рашучы, ён любіў багемнае жыццё, любіў карты з блізкімі сябрамі, каньяк і марачны вер­мут, які называў «бермутам». Апошні час «пулькі» распісваліся аж пад раніцу, невялікія і так грошы прайграваліся ці ішлі на выпіўку. А калі грошы канчаліся — таксама не бяда. Ён быу папулярны ў горадзе, і яго запрашалі ў госці калятэатральныя «дамы напаўсвету» і дробныя правінцьшныя снобы, якім было прэстыжна і прыемна прымаць яго ў сябе дома. Па наіўнасці і нейкай інфантыльнасці ён не ведаў, што рабілася ў яго за спінай, а там збіраліся хмары, і рэжысёр якраз нашаптаў дырэктару, што Наркевіч на рэпетыцыях спіць, і ад яго іншы раз пахне гарэлкай, і што гэта становіцца ўжо непристойна. Таму і было для яго як гром пасярод яснага неба адлучэнне ад першых роляў.

Акцёр пакутаваў, закінуў на нейкі час піць вер­мут, нават абвясціў, што кароль усіх він — партвейн, але не ўлічыў таго, што бяда адна не прыходзіць. Жонка пайшла ад яго і забрала з сабой сына.

Акцёр пачакаў з тыдзень, а потым накіраваўся да цешчы, дзе жыў цяпер яго «народ», але памілавання пакуль што не атрымаў. Тым не менш сына адпусцілі з ім на дзень, і вось ён тут, на птушыным рынку.

— Пачакай, Ігар,— сказаў Акцёр сыну,— да­вай спачатку разбяромся, што робіцца на белым свеце.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: