Шрифт:
— Мо сорам у кішэню і ўвогуле з табой тут застацца?
— А ты і службу служы і сябру дапамажы! Рыгор задумаўся, пасля незадаволена кіўнуў і палез у кабіну.
— Ну, чакай!
Яго машына кранулася з месца і неўзабаве згубілася на шашы сярод такіх жа машын. Гаспадар схаваў грошы і агледзеўся.
Было вусцішна і золка. На бетонных слупах яшчэ гарэлі начныя ліхтары. Чарада варон павольна махала крыллямі ў хмарным халодным небе. Часам налятаў на перамену надвор’я парьг вісты, куслівы вецер, узнімаў пад нагамі слупкі пылу. Чэзлыя дрэвы паабапал шашы паспелі ўжо агаліцца ад лісця. Стаяла позняя восень, але снегу яшчэ не было.
Гаспадар крануў ланцуг, і ён пакрочыў следам, зрэдку пазіраючы яму ў спіну жоўтымі ва-
чыма, у самай глыбіні якіх часам мільгала нешта каламутнае і цяжкое. Дарога, па якой яны рухаліся, вяла, дарэчы, да «птушынага рынку», ці Рабаўнічай Гары,— месца, дзе калісьці напаўлегальна, а зараз законна гандлявалі ўсялякай жыўнасцю і гаспадарчай дробяззю.
Нягледзячы на тое, што было яшчэ рана, на рынку было шмат людзей. Прадавалі і куплялі тут усё: катоў, свіней, трусоў, пародзістых і беспародных сабак, галубоў, канарзек і папугайчыкаў, варон, якія маглі вымаўляць некалькі слоў, гусей і хамякоў, паўсонных ужо вожыкаў, малявак для акварыумаў, а таксама футравыя зімовыя шапкі-кучумкі і старыя ношаныя галёшы, салдацкія боты і абажуры ў стылі «рэтра», вопратку, клеткі для звяркоў і птушак, скрыні для пасылак, дубовыя бочкі і лыжкі, венікі для лазні, пласцінкі пяцідзесятых гадоў, касеты з рок-музыкай і шмат чаго іншага.
Цэлы рад быў заняты гандлярамі, якія прапаноўвалі журавіны, познія грыбы і арэхі. Там-сям грувасціліся невялічкія купкі чагі, пукі святаянніку, валяр’яну, рамонкаў, папаратніку, кары вярбы, сушаных чарніц, чарнаплоднай рабіны, шыпшыны і іншых лекавых ягад і траў.
Кааператыўшчыкі ў суседнім радзе заклікалі купляць іх сваёй гатоўкі вырабы: шырокія, як мяхі, нагавіцы, світэры, сукенкі, фотакопіі катоў з зялёнымі д’ябальскімі вачыма, біжутэрыю.
Гаспадар пасунуўся з ім уздоўж плота, бо там было менш людзей, і скіраваў да адносна свабоднага кутка, дзе стаяла пазабіваная цвікамі будка шаўца. Тут ён разматаў ланцуг і як наймацней прывязаў яго канец да жэрдкі паміж плотам і будкай. Пасля пахукаў на азалелыя рукі і агледзеўся навокал.
Toe, што ён, Сямён Карнюшка, вырашыў падацца ў гандляры, не вельмі спадабалася яму самому, бо абяцала наперадзе шмат клопатаў, якіх не вартыя былі і грошы, а вялікіх грошай ён атрымаць не спадзяваўся. «Але ж,— думаў ён,— усё можа быць. Можа, і пакупнік добры знойдзецца на яго «тавар». I Карнюшка азірнуўся на таго, каго ён сюды прывёз.
На зямлі стаяў і пабліскваў пахмурнымі бурштынавымі вачыма воўк-трохгодка. Падгалісты, з падцягнутым жыватом, вострымі вушамі, ён не садзіўся і не лажыўся, а, насцярожана прыўзняўшы пысу, трымаўся спінай да сцяны. Сабакі пачулі яго і, захлынаючыся істэрычным брзхам, ірвалі павадкі, але ён не звяртаў на іх увагі.
Луп быў худы і занядбаны, бо кармілі яго ў апошні час дрзнна. Поўсць месцамі, асабліва на шыі, збілася, выпіналіся рэбры і вузлаватыя мышцы на лапах. Адчувалася, што справы яго кепскія, праз год-два зачахне і ціха сканае ў якую з начэй, але пакуль трымаецца за жыццё, як трымаюцца за яго ўсе жывыя істоты і людзі таксама.
Але Сямён Карнюшка і не збіраўся ацэньваць яго. Ён кляў цяпер сябе за тое, што тры гады таму не забіў ваўчаня разам з усім вывадкам, які выпадкова знайшоў у лесе ля ручая, амаль побач з вёскай. Тое, што рэдкія па цяперашнім часе ваўкі чамусьці не сяліліся ў дрымучых лясах, у нерушы, а ўсё часцей выводзілі патомства вось так, непадалёку ад чалавека,— у гэтым была таямніца.
У вывадку было пяцёра ваўчанят. Ён прынёс усіх дадому і, не зважаючы на крыкі жонкі і маўклівую пагарду Лявона, сына-васьмікласніка, узяў сякеру і панёс усіх за пуню.
На зямлі яны не разбягаліся, а гулялі: нападалі і абараняліся, імітавалі бойку, гірчэлі зусім як сабачыя шчанюкі, і кожнае, калі ён браў яго за шкуру за вушамі і трымаў, спрабавала кусацца, і тады ён узнімаў сякеру і гаварыў:
— Цябе, ваўчару, заб’ю, але тым уратую іншых!
Бледны Лявон стаяў і глядзеў. Спытаў толькі:
— Якіх іншых?
— А тых,— адказаў ён,— якіх гзтыя стварзнні, калі вырастуць, жыцця пазбавяць.
На што Лявон, смаркач яшчэ, заўважыў:
— Не ты ім жыццё даваў, не табе і адбіраць!
Пятае ваўчаня, самае ладнае, ён чамусьці пакінуў. За чатырох, якіх прывёз у райзаг, яму далі даведку, па якой ён атрымаў дзвесце рублёў, бо за кожнае ваўчаня, якое не дасягнула трохмесячнага ўзросту, выплочвалі па пяцьдзесят рублёў, а за дарослага ваўка — сто.
Праз тыдзень ён, ужо на падпітку, выхваляўся перад суседзямі дармовымі грашыма і запрашаў усіх паглядзець ваўчаня.
Спачатку былі салодкія хвіліны. Аб тым, што ў яго гадуецца воўк, напісала ў раённай газеце карэспандэнтка — маладая, гаваркая і, на яго думку, вялікага розуму жанчына. У старонцы аховы прыроды з’явіўся артыкул, у якім расказвалася пра калгасніка Карнюшку (ён працаваў у калгасе паляводам) і яго сябра — Лупа. Менавіта яна ўзнагародзіла ваўка мянушкай, якая і прьг ліпла, хаця Карнюшка прапанаваў сваю. Неяк праз год ён зноў сустрэў на дарозе знаёмы «ўазік», і там сядзела тая самая жанчына-карэспандэнт — праўда, састарэлая і заклапочаная, хаця Карнюшку пазнала, і ён тады не ўтрымаўся, спытаў: чаму менавіта Луп? Жанчына ўсміхнулася і растлумачыла, што гзта ад лацінскага лупус — воўк. I Кар^ нюшка адразу згадзіўся: а як жа, вельмі трапная мянушка.