Вход/Регистрация
Луп
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

Мастак зноў уздыхнуў, сеў на зэдлік (мзблю яны яшчэ не набылі) і так жа напаўжартам працягваў:

— Я ўспрымаю свет правым паўшар’ем. У адных усё кантралюе левае — іх болыпасць, ну, а ў мяне правае. А які яно бачыць свет — правільны, ці не — гзта слушнае пытанне. Дарэчы, які погляд правільны? Хто дакажа і якія суддзі?

Рыта ўважліва паглядзела на мужа і страсянула валасамі. Яна зморшчыла лоб і на кароткі час задумалася.

— Вядома, туды далёка дабірацца,— працягваў Мастак,— але там простае жыццё, цудоўная прырода. Вось летам прыедзем утраіх,— ён падкрэсліў, што ўтраіх,— і застанемся назаўсёды. Назаўсёды — на ўлонні прыроды. Драўляная ха­та, лес па начах шуміць, і людзі простыя, без хітрыкаў. I ніякага ўціску. Бо, дзе начальства ходзіць, там ніва не родзіць.

Рыта разгублена ўсміхнулася і сказала:

— Хутка мне адной ужо нельга будзе заставацца. А раптам дрэнна стане? Тэлефона і ў суседзяў няма. Дый за цябе душа баліць.

Ён пакратаў лоб.

— Праз два тыдні вазьму адпачынак, а потым пабачым. А сёння трэба ехаць. Пакуль дабяруся да тых Лаўнікаў, якраз будзе заўтра.

I Мастак пачаў расказваць пра Лаўнікі — якая гэта незвычайная вёска ў глыбінцы. Так, сапраўды незвычайная. I вёскі, і гарады, і людзі вельмі ж адрозніваюцца адзін ад аднаго. У тых Лаўніках, напрыклад, сяляне ўсё самі вырашаюць. Там у іх нешта накшталт савета старэйшын. Нават міліцыю ніколі не выклікаюць, калі нашкодзіць хто часам ці паб’юцца маладыя. Самі пакараюць вінаватых. I браканьерства амаль не здараецца, хаця жыўнасці навокал хапае. Працуюць сумленна, жывуць сціпла.

— Ты, вядома, ідэалізуеш тую суполку,— сказала Рыта, збіраючы мужу рукзак.— Хутка заспяваеш зусім іншае: варта пасварыцца там з кім-небудзь. Але я адсюль нікуды болын не варухнуся нават. Досыць па чужых кутках бадзяліся. Нараджу дзіцё і буду проста жыць.

— Ісціну кажаш. Каб усе жанчыны меркавалі так, свет быў бы інакшы.

Рыта падумала і сказала:

— Твая бяда ў тым, што ты ўвесь час імкнешся той свет перайначыць. А ў яго свае законы. Баюся я за цябе, нібы за дзіцё малое.

Мастак задумаўся.

— Ды не,— сказаў ён няўпэўнена,— зусім не. Я толькі хачу маляваць свае карціны і каб мне не перашкаджалі.

Рыта машынальна спрачалася, каб адцягнуць час, і паволі збірала яго ў дарогу. Яна хадзіла на кухню, заглядала ў ванную, напакавала цэлафанавую торбачку. Прынесла рукзак. Раптам спынілася.

— Ты паедзеш, а мне чамусьці вусцішна. Быццам нешта благое павінна здарыцца. I сон прысніўся дрэнны. Нібы забегла да нас дзіцё чужое, ды нейкае яно страхалюднае, пачварнае, галава ненатуральна вялікая, як у карліка. Нечаканасць будзе, і нядобрая.

Мастак паціснуў плячыма.

— Забабоны.

Ён зноў падышоў да акна і пачаў глядзець. Прыкметна ўжо развіднела, і ён бачыў удалечыні шашу, якая агінала іх раён. У баку ад шашы від-

нелася між новабудоўляў плошча памерамі амаль са стадыён, з драўлянымі павецямі, лаўкамі, невялікімі цаглянымі буданчыкамі — гэта быў так званы «птушыны рынак». Неўзабаве яго збіраліся зносіць, але пакуль што рынак жыў. I ў халодную гэту раніцу ён нагадваў мурашнік: завіхаліся паасобку альбо, наадварот, паўсюдна збіраліся ў гурты людзі.

Мастак не любіў развітанняў, не любіў пакідаць жытло і адпраўляцца ў дарогу, калі на вуліцы золак, а жонка адчувае сябе блага. Але праз якія дзве-тры гадзіны ён мусіў ісці. У нядзелю запаведнік мелася наведаць сталічная дэлегацыя, і яму загадалі прыехаць раней. Мастак, хоць і належаў да багемы, быў чалавекам з ярка выяўленьім пачуццём абавязкуі таму лічыў, што служба, якая б яна ні была, усё-такі служба і нічога тут не зробіш.

Рыта паставіла рукзак, дакранулася да мужавага пляча.

— Не крыўдуй. У цябе цудоўныя карціны. Але я не хачу заставацца адна.

Мастак прытуліў яе.

— Не трэба палохацца адзіноты. Як сказаў мысліцель, пекла — гэта іншыя.

— Не буду.

— Вось і разумніца.

Мастак паклаў рукзак на зэдлік і зазірнуў, што там ёсць. Здаецца, усё было пры ім — бялізна, ручнік, зубная шчотка, шкарпэткі, бутэрброд. Кніга ў дарогу. Ён зноў вярнуўся да акна.

9 гадзін.

Машына збочыла якраз там, дзе шаша шырокім кальцом агінала горад звонку. Шафёр, хлопец гадоў дваццаці, быў чамусьці асабліва пахмурны і незадаволены. Пад яго злосным позіркам (адно вока было зялёнае, другое блакітнае) Гаспадар мітусліва адчыніў задні борт і па-старэчы закрактаў — палез у кузаў.

Толькі тады ён падхапіўся, бо зразумеў, што трзба скакаць уніз. Ён моўчкі ўзыяў вялікую лабатую галаву і скасавурыў вока на Гаспадара. Той выцягнуў з кішэні і соўгаў шафёру ў рукі пакамечаную паперку.

— Дзякуй, Рыгор,— сказаў Гаспадар.— Вось, бяры. А просьба ўсё тая ж: будзеш ехаць назад, дык забярэш і мяне. Мо аднаго, а мо і з ім прыйдзецца вяртацца.— Ён тузануў ланцуг.

— Не для мяне ўсё гэта,— пагардліва пакруціў галавой Рыгор і адпіхнуў паперку.

— Зроб ласку, братка!

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: