Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

А я прыпорціў сябе эгаізмам, аслабіў спасылкаю на нястачу сіл і аддаліўся ад многіх, хто мяне цэніць.

Чытаў «Дневник Нины Костериной» («НМ», № 12— 62) з яшчэ большай шчымлівасцю. Якая яснасць і вышыня чалавечнасці, якая шчырасць і прыгажосць сталення, якое счапленне з душэўнасцю, якая дакладнасць у разуменні сябе, у паказе свайго руху і спроб яго асэнсавання. Які круты жыццёвы нахіл і якая жорсткая канцоўка. Грамадзянская наіўнасць і высокая цэльнасць, мужнасць рашэнняў, стойкая барацьба з адзінотай.

Яшчэ: якія добрыя кадры вынішчаліся пры Сталіне (бацька Ніны, сваякі).

Ніна з класам майстравала альбом аб Хрушчове.

Хотела вычеркнуть и раздумала: если я буду вычер­кивать все глупости, придется вычеркнуть половину дневника».

Ніне адмовілі ў інстытуце: «Ввиду отсутствия обще­жития».

Бацька Ніны спяваў некалі на Дал. Усходзе:

Я живу близ Охотского моря,

Где кончается Дальний Восток,

51 живу без нужды и без горя,

Строю новый стране городок.

У «Завещании» Ніна гаворыць: «У меня одна мысль в голове: может быть, я своим поступком спасу отца».

18.ІІІ.

Маці — як дрэва, якому ўвесь час заціскалі карэнне, мянялі зямлю і насупраць усякан логіцы крэслілі тапорна-нажовыя меткі.

20.ІІІ.

Жах і бяссэнсіца: памёр Анатоль Сербантовіч, 41-га года нараджэння. Я ведаў яго і шмат гадоў актыўна трымаў у сабе ціхае непризнание. Ах, якія ўсё гэта дробязі, калі быў ён сынам (а ў маці ягонай, мілай вясковай кабеты, я прымаў уступныя экзамены), мужам, некаму, можа, незаменным сябрам.

28.ІІІ.

Кожны дзень без разгону абвальваюся ў нянавісць да лгуноў, прыстасаванцаў, дэмапогаў. Усё гэта сінонімы — кар’ера, дабрабыт, выгода вымагаюць адразу ўсяго, бо інакш не папхнешся. На гэта гледзячы даходзіш да няўцямнай нерухомасці, бо ўсюды чэсным, сціплым, ціхім людзям — цяжка.

...Праваліўся, як у палонку, у аповесць Айтматава «Белый пароход» («НМ», N1) — холад праўды, абложнае мора агрэсіўнага нахабства і брыды, бездапаможнасць, безабароннасць дабра. Ледзь не малітвеннае жаданне: дай палёгкі, не губі ў пакутах; веданне, што калі зробіць так — пачне хлусіць.

С. 57: «Э-э, сын мой, худо, когда певцы состязаются в славословии, из певцов они превращаются во врагов песни».

Прыгожы прастатой і чысцінёй твару, нейкай годнай сціпласцю хлопец устае і раптам ламае ўсе ціхія адносіны да яго жаласцю: кульгае. I такая прыкметная кульгавасць, што начыста з’ядае гарманічнае натуральнае жыццё. Кульгае, ламаючы чужыя і свае позіркі.

8.1V.

Адна з неверагоднасцей — смерць (ці пагібель) Сымона (Сені, Сенькі) Блатуна.

А якім ён помніцца прыгожым і таленавітым у гады маладосці. Усё трэслася, ператрасалася і вось так скончылася.

I неяк усе як махнулі рукой. Гнётна лягло гэта на сёлетнюю вясновасць...

Дэмагос выкарыстоўвае ісціну, праўду з большым яшчэ нават спрытам, чым няпраўду.

8.VIII.

Яшчэ адна Нарач — з утульным-неслакоем і ціхай трызогай. Маліннік на балацянках, рэдкая пераспелая ягада, журавіннае балота...

«Сотнікаў» Васіля Быкава — аловесць, якую я намеўся рэцэнзаваць.

Не прашу я ў Бога нічога, а толькі цяжкой і строгай дарогі, але з імгненнямі шчасця, што дагэтуль усё яшчэ ў недасяжнасці...

Пчала, якую я дастаў з пушыстых валасоў — цуд, які варты і доўгай памяці і высокага натхнення... Тая пчолка сабрала так многа — знойнае нёба, нястомную надзею, Прагу на пяшчоту... такая бяскрыўдная неджалючая пчолка.

Дзяўчына без капрызу і какецтва — добра і проста... Пчолка ты мая!

Мізэрнасць раскошы — ратуй Божа ад прыжымістасці багацеяў.

4.1X.

Пачаліся і пайшлі дні мінскага жыцця... Вяртаю за свой цудоўны, паліраваны і вельмі прыемны стол (больш за мару) тое-сёе з мінулых гадоў. Адлучым канчаткова N. Хаця б таму, што бібліятэчныя штампы на яе кнігах? Душэўная вышыня несумяшчальна з гэтым?..

Толькі не маніць і ў прынцыпах не хістацца! — вось што важнае мяне зараз турбуе.

Учора з Лявонавым у Батанічным садзе, у яго стракатым і абжытым цудзе. Барбарыс, кветкі, стаўкі, апенькі і сыраежкі, чужая запісная кніжка — кавалачак наіўнага дзявочага свету, з саматужнымі няскладнымі вершыкамі, з глухімі адгалоскамі рэальнага жыцця (адрасы) і крэмзамі-метафарамі: «апельсин горького цвета», «облако мысли», «смех в полоску» (усё гэта, зрэшты, магло аднекуль выпісвацца. I такое: «И все равно я люблю только Колю, а все остальное просто шутка от нечего делать».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: