Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

15.IV.

Апошнія дні ў «ЛіМе». Сёння — усё.

17.IV.

Усё-такі, што «Неман» — добра. Варта паспрабаваць прайсці яшчэ адну жыццёвую мерку.

В. Маяковский:

...Устаешь

отбиваться и отгрызаться.

Многие

без вас

отбились от рук.

Очень

много

разных мерзавцев

ходят

по нашей земле

и вокруг.

«Нету им ни числа, ни клички, целая лента типов тя­нется. Кулаки и волокитчики, подхалимы, сектанты и пьяницы, — ходят, гордо выпятив груди, в ручках сплошь и в значках нагрудных... Мы их всех, конечно, скрутим, но всех скрутить ужасно трудно».

28.IV.

Слаўная Жэня! 3 вясной цябе, з Першамаем! Хай табе шчодра свеціць сонца, хай лёгка дыхаецца, вольна ляціцца. Хай не бывае табе трывожна ад чужасці і адзіноты, хай кожны твой чытач будзе ён — адзіны, галоўны, дзеля каго варта цярпець любыя пакуты, шукаць ісціну і браць у рукі пяро. А мо — каб збавіць крыху віншавальную ўрачыстасць — да толькі адной добрай усмешкі? Усміхніся. I бывай здарова.

2. V.

Дні з сонцам і цеплынёю, хуткім разгонам зеляніны.

Першыя аблокі зеляніны на ўзлесках, мяккая падатлівая зямля на дарозе каля Пцічы, абвейнае паветра, на­растание суму ў веснавой радасці — вяртанне ўсіх смуткаў былых вёснаў, падсвядомая вера ў цуд і адмаўленне цуду: вось зараз з гэтага сонца і ляснога шуму, з кветак, з праменняў, лугавой свежай зеляніны выйдзе радасць інтымнасці, пяшчоты, юнацтва...

Жыццё выйшла на паветра, прастор: галасы дзяцей, птушкі і жабы, стук мяча і — больш, многа рознага, што адчуваеш; бачыш нават, што твая адзінота абложана і сціснута жывым існым светам...

Пры ўсёй палёгцы, што пакуль даў «Неман» — нейкая незадаволенасць сабой, нават сорам перад усімі — ад Пашкевіча і Бярозкіна.

Размова з Надзеяй Іванаўнай Ячэня пра буслоў. (Сёлета бусел пасядзеў, прымерыўся, але не асеў на нашай буслянцы.)

— Пра бусла, які зімаваў у чалавека, а ўвесну кінуўся ў агонь.

Б. Пастернак. «Хлеб».

Ты понял блаженство занятий,

Удачи закон и секрет.

Ты понял, что праздность — проклятье

И счастья без подвига нет.

Что ждет алтарей, откровений

Героев и богатырей

Дремучее царство растений,

Могучее царство зверей.

Что первым таким откровеньем Остался в сцепленьи судеб Прапращурам в дар поколеньям Взращенный столетьями хлеб.

8.V.

Пісьмо у Прылукі:

Што там у вас за горадам?

Вясна? Вяселле?!Пераблытала поры года.

Я ў Асеннім.

Перапоўнены вільгаццю вочы.

Пэўна, выплеснуць хочуць Паводкай вясенняй...

Пераблытала дні і ночы.

Я ў Асеннім.

Тут мне добра. Цяжка унікнуць У сэнсе існавання. Адчай.

Па начах твае ананімкі

Беларускай чайкай крычаць.

Удаль працягнуты тонкія рукі.

Гаварыце, Прылукі!

Вам — бяссонніца. Мне — разлукі.

Гаварыце, Прылукі!

Што за горадам спее зараз?

Клопат? Натхненне?!

Пераблытала час і адрас.

Я ў Асеннім.

9.V.

М. Стральцоў:

...Згасаеш? Ну, згасай!

Навошта варушыць

Вуголле шэрае, каб іскарку пабачыць?

Згасаеш? Ну, згасай! Хоць горка на душы,

Хоць ведаю, што урэшце гэта значыць.

...Не, плакаць не хачу, смяяцца не хачу,

Зацяўся і маўчу. Хай так цяжар спадае...

Свежая сонечная раніца. Светлая зеляніна. Ноччу чуў клёкат буслоў і лётаў, лётаў. Ляцеў з падгайскай гары, пералятаў рэчку. Адпо толькі — зваў сведкаў і, пэўна, хваліўся. Але пад канец налёты ўжо не клеіліся.

20.V.

Учора ў запоўненым аўтобусе кароткае трапятанне і самая добрая, святая туга. Чаго няма, а хочацца: быць школьным выпускніком, кахаць, хадзіць саромеючыся Дад чужыя позіркі... Рабіць ад душэўнай патрэбы, па неабходнасці толькі ўнутранай.

Ф. Искандер: «И еще одно я твердо понял: все поте­рянное можно найти — даже любовь, даже юность. И только потерянную совесть еще никто не находил».

Супражэнне свайго жыцця з кніжным. Бязмежжа няведацня. Як лёгка пабочнае, выпадковае адносіць убок. Пастаянная думка, лейтматыў: не спрабуй вяртацца у былое, любы зварот — абавязковы смутак.

Зрэшты, смутак — мабыць — самае сапраўднае пачуццё ў літаратуры. Радасць, шчасце — рэдкасць, на­ват ідэал.

14.VI.

Не запісана і ўжо не ўспомніць, што было за гэтыя паўмесяца. Службовая ніякаватасць у «Немане»...

Апошнія дні — сонца, сонца, сонца. Гарыць спіна, плыве чырвань у галаве. Горача, аж задушна. Усё — на вуліцы. А дванаццатай гадзіне ноч яшчэ не мае поўнай перамогі перад днём: усё жыве і поўніць свет вечаровымі гукамі — птушкі, сабачы перабрэх, галасы людзей, нейкае тупаценне, ледзь чутны шэпт лісця — і шчымата ад адзіноты, і напамінкі сабе, што трэба арганізоўваць жыццё воляй і справай.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: