Бечык Варлен
Шрифт:
У дні нараджэння — толькі мама...
Цяжка бачыць, як мама шые, мые, корміць, ездзіць і паспявае хлапатаць за Ц., К., Б., наведваць Р., у нейкіх клопатах і перапісках трымаецца за сотню людзей...
Цярпенне мамы: зрабіла сняданне мне. Потым В., яшчэ падыдзе — Я.
Памылка імкнуцца як хутчэй сцвердзіць свае погляды. Трэба даваць людзям пагаварыць, раскрыцца. Паболей слухаць. Колькі разоў ты пачынаў лічыць сябе вышэйшым за некага — столькі ты быў ніжэйшы.
Не раз хочацца сказаць: жыццё, прынось мне столькі радасці і шчасця, колькі кнігі.
6. VII.
Субота. Пякельная гарачыня. Прыехаў Толя Кудравец і прывёз нейкі сэнс дню. Мы нешта вымяркоўваем на абед, гуляем у футбол, ходзім за аернымі шышкамі. Лета, лета, лета. Цвіце бульба. Сабрана сена. Канчаецца клубніка. Пачаліся парэчкі.
9. VII.
Паветра вые, і шкло аж стогне ад напінання. Расшчапілася яблынька.
Калі запісваць жыццё, дык трэба было б занатоўваць і тое, што паўгода ўжо жыве з перасаджаным сэрцам Блайберг, што робіцца ў Вьетнаме, Кітаі і т. д.
Дзённік — не газета.
Р. Гамзатов:
Ценить не научились мы поныне
Высоких слов и запросто порой,
Что произносят тихо на вершине,
Выкрикиваем громко под горой.
11.VII.
Адкінуўся яшчэ адзін тэрмін на Куляшова. Але спяшацца не трэба.
Брыль: «Пражыта, здаецца, мала, а ужо так прыемна бывае вяртацца ў думках да вытокаў нялёгка заробленай сталасці».
Размова Бярозкіна з N пра яго вершы: «Не разварочваецца ў маім сэрцы, напружанне без прычыны, канфлікт без зерня. Мне шкада і Вашага ўмельства і мовы... Гэта нарадзілася не ў Вашых кантактах з жыццём, а ў горных высях».
29. VIII.
Сёння па пасяджэнні Прэзідыума прынімаюць у Саюз Кудраўца. Ездзілі з В. да М. I. Хадановіч. Там начавалі. ІІІмат гаварылі пра чэхаславацкія падзеі, узаемаадносіны літаратараў. Не спалася да 5 гадзін. Убачыў досвітак. Напачатку — залкавата, потым — сонца, цяпло.
9.ІX.
Сёння ў аддзеле Вялюгін, Гілевіч. Чыталі пародыі Юрчанкі (ёсць удалыя, хоць і гоніць часам жывасілам).
Вялюгін расказваў, як Бялевіч прыставаў у рэстаране, ці добры артыкул. Яму: тут і тут слаба.
— Дык вы супраць лініі ЦК!.. (На ўвесь голас.)
Сталі людзі паварочвацца, дык сабутыльнікі ўсе науцекі.
Вялюгін — носьбіт процьмы гісторый, анекдатычных выпадкаў, жартаў, эніграм, але — крыху ці многа — дапрыдумана, што немагчыма не заўважыць.
Бярозкін сказаў, што шмат анекдотаў і жартаў складалі пад час дэманстрацый, чакаючы сваёй чаргі ў тупічках (ён, Самуйлёнак). 3 гэтага, маўляў, вырасла «Хто смяецца апошнім»: гісторыя з косткай, іншыя сітуацыі.
Шмат гуляю з дзецьмі. Каля дома навыперадкі імчаць да мяне дзяўчынкі, на радыёцэнтры сябрую з усімі хлапчукамі (Малаткоў, Таркоўскі, Чашчыхін). Ужо не купаюся.
Тыпаж: Ф-ў. Яго п’яныя купанні (потым, апавязаўшыся рубахай, галяком, хістаючыся, брыдзе дахаты і на ўсё горла: «Вижу чудное приволье»...), прычэпкі да прахожых.С. Цвейг — тонкі псіхалагічны малюнак і востры драматычны сюжэт; якая-небудзь таямніца людскога сэрца, той вырашальны момант, калі схаваная ў сэрцы страсць шалёным патокам вырываецца наверх і калечыць чалавечае жыццё. Страсць усеўладная, мацнейшая за чалавека, але і сіла яе — руйнуе, падмінае людскую долю, ніколі не даючы шчасця. Людзі самотныя, няшчасныя, скалечаныя грамадствам.
18.IX.
Роўная, пажаўцелая і пазмрачнелая восень. Суха, пыл вісіць туманамі. Калі і хаджу, то душа ўсё роўна мала бывае сам-насам з прыродай. Не адкрыў сабе нічога, нічым не ўзрадаваны. Халоднай штампоўкай выстукваю нейкія водгукі на Чыгрынава...
Учора былі ў Лецкаўшчыне (мама хадзіла да сваіх студэнтаў). Тры дзесяткі мілых, простых і шчырых дзяўчынак, якіх я раптам засаромеўся. Хлопцы — трэба ж — прасілі настаўніцу О. Ф. дастаць ім самагонкі.
А. Пысін:
Час адлічваюць новыя дрэвы,
Што ў сярэдзіне веку ўзышлі.
У часіну душэўнай патрэбы
Успамінаем мы тых, хто ў зямлі.
Пад карэннямі, пад малачаем ёсць у кожнага хтось дарагі.
«Ушануем мінутай маўчання...»
Мы маўчым, як маўчаць берагі.
Два светы ў памяці і зроку,
Мяжою — вастрыё ляза.
Ды я скажу святлу і змроку:
Дабра болын сеецца, чым зла.
»
Не кожны сейбіт. Суцяшэнне
Магчыма знойдзецца і ў тым,
Што сціпла ты паднёс насенне,
Згінаўся ў клопаце адным.