Вход/Регистрация
У капцюрох ГПУ
вернуться

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Стараста камары загадаў малодшым уступiць нам месца. Мы разьмясьцiлiся даволi добра на нарах.

Аршанскiя злодзеi разьмясьцiлiся пад нарамi… маючы магчымасьць пароцца ў нашых, кiнутых пад нары клунках.

3 вывезеных iз Менску харчоў у мяне засталося яшчэ крыху цукру, кусочак сала й гаршчэчак масла.

3 цукрам i салам не бяда, я схаваў сабе пад галаву, але куды падзець масла? Я аддаў пад апеку камарнага старасты, якi меў пад нарамi прыладжаную палiчку. Над галавой у старасты нiхто-ж не паважыцца красьцi!

Назаўтра масла ня было. Застаўся толькi пусты гаршчок. Стараста дзiвiўся, хто-б мог украсьцi. Але загадка хутка разгадалася. Стараста праз увесь дзень, мала што ня кожную гадзiну стукаўся ў дзьверы:

— Таварыш дзяжурны! Таварыш дзяжурны! Пусцеце мяне ў уборную! Ой-ой, хутчэй, таварыш дзяжурны!

Масла, зьедзенае бяз хлеба, мела для яго рэзультат, мацнейшы за здаравенную порцыю рыцыны.

Пасля двох тыдняў група тых, што выпраўлялiся на Салоўкi, паехала далей.

Вiцебск

Затрымалiся ў Вiцебску. Тут прабылi больш за месяц, бо трэ было чакаць новых этапаў з розных бакоў. Вiцебск быў зборным пунктам. Лiк нас, «салаўчан», павялiчыўся ўжо да пары сотняў асоб.

Тут мяне спаткала прыемная неспадзеўка. Ад кагосьцi, ня ведаю, ад каго, я атрымаў памiдораў, гуркоў, кiлбасы, сыру, белых булак. Мабыць, ад некага з Вiцебскага тэатру.

У дзень выезду сагналi нас усiх на падворак дзеля рэвiзii. Адбiралi махорку й табаку, баючыся, каб у дарозе праз горад мы не засыпалi вочы канвою й не ўцяклi.

Рэвiзiя была «вясёлая». Чырвонаармейцы жартавалi й строiлi з нас кепiкi.

— Табе колькi?

— Дзесяць гадоў.

— Ха-ха-ха! Чырвонец, значыцца?

— А цябе на колькi, стары? — спыталiся ў мяне.

— Дзесяць.

— О-хо-хо! Гэты ўжо напэўна ня вернецца! — сьмяялiся вясёлыя чырвонаармейцы.

Ад свайго арышту я не галiўся. У мяне вырасла даўгая патрыярхальная барада. Прыбiты маральна, змораны фiзычна — няма дзiва, што я зрабiў на бальшавiцкiх салдатаў гэткае «вясёлае» ўражаньне.

У габiнэце прэзыдэнта рэспублiкi

Тым часам менскiя прыяцелi рабiлi, што маглi, каб ратаваць мяне.

Аднойчы тав. Чарвякову [12] далажылi аб прыходзе Х i Y людзей, якiя займалi ў лiтаратуры беларускай выдатнае месца.

Чарвякоў прыняў iх адразу.

— А мы да вас, Аляксандр Грыгор'евiч. У справе Аляхновiча.

— Я так i думаў. Была ў мяне ягоная матка. Прынесла мне ягоную заяву. Я даў перапiсаць на машынцы, бо цяжка расчытаць. Напiсана макам на цянюсенькай паперы, страшэнна пакамечана…

12

Пару год пасьля застрэлiўся перад арыштам, якi пагражаў яму.

— Ну, няма дзiва. Гэтая заява разам зь лiстом да нас была ўпхнутая ў пушачку ад сярнiчкаў… Мабыць, iншага спосабу ня меў…

— Ну, што-ж, турма — ня цётка. Там строга.

— Ну, дык што думаеце, Аляксандр Грыгор'евiч. Нам здаецца, што тут нейкае непаразуменьне. Можа-б вы пагаварылi з Пiлерам… [13]

— Ну што-ж, пагаварыць можна. А калi што, дык вы-б маглi за яго паручыцца?

— Ну, ведама.

— Мо нешта й ўдасца зрабiць… Хаця, ведаеце, гэта даўгая працэдура… Але, праўду кажучы, цi варта нават нешта рабiць?.. Дык-жа ўжо хутка дзясятыя ўгодкi рэвалюцыi… Будзе шырокая амнiстыя. Тады яго звольняць i бяз нашых захадаў.

13

Тагачасны старшыня Менскага ГПУ.

— Думаеце, што ён падпадзе пад амнiстыю?

— Маю надзею… А калi-б… Ну, тады трэ будзе падумаць… Так цi сяк я ня думаю, каб ён доўга праседзеў.

— Але-ж засудзiлi яго на 10 год.

— Ну, што ў нас значыць дзесяць гадоў! Можа быць засуджаным на дзесяць, а праседзець толькi год, два… Але, трэба прызнацца, што абставiны для яго злажылiся вельмi непамысна…

Лiсты ад прыяцеля

Я лiставаўся з маткаю. Яна ведала, дзе я. Гэткiм чынам i мае. прыяцелi ведалi пра мяне.

На этапе я атрымоўваў ад аднаго зь iх лiсты.

«Дарагi тав. Аляхновiч!

…Тав. Чарвякоў пытаўся, цi я магу за Вас паручыцца. Я адказаў, што так. Напiшэце, як вы на гэта глядзiцё, цi гэта варта, калi застаецца толькi каля месяца да 10-й гадавiны рэвалюцыi? Дзеля таго, што ўсялякiя фармальнасьцi трываюць надта доўга, у працягу месяца не пасьпеецца, дык, можа, ня варта…»

Нарэшце амнiстыя была апавешчана, але я волi не пабачыў. Амнiстыя датычыла толькi да крымiнальных злачынцаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: