Вход/Регистрация
Сьмерць і салаўі.
вернуться

Сыч Пётра

Шрифт:

Свайго брата я не знайшоў. Ды зрэштай ня ўсе ямы пасьпелі раскапаць.

Дык вось, пане, як выглядала справа ў Віньніцы. Я чуў, што Вы пішаце вершы. На якую халеру яны цяпер некаму патрэбныя? А пра гэта, што я Вам сказаў, Вы мусіце абавязкава пісаць. Вы мусіце крычаць, — хай сьвет аб гэтым даведаецца, хай зразумее зь якім катам цалуецца!..

Грыць змоўк, толькі здушаны енк ад часу да часу вырываўся зь ягоных грудзей.

Пішучы аб гэтым, я выконваю загад майго жаўнера, якога я тады бачыў і слухаў апошні раз.

Із свайго боку скажу, што я цікавіўся віньніцкай справай, як і катынскай. Вось-жа ў віньніцкім «парку культуры й адпачынку» адкапалі 9439 трупаў, сярод іх 169 жанчын. Лекарскія досьледы сьцьвердзілі, што некалькі з гэтых жанчын перад расстрэлам былі згвалчаныя. Шмат трупаў мела пясок у глытаўцы, г. зн. што былі закапаныя яшчэ жывыя. Застрэленыя былі паводля савецкай тэхнікі: рукі ззаду зьвязаныя дротам, стрэл у патыліцу.

У міжнароднай камісіі разсьледваньня ў 43-м годзе бралі ўдзел: бэльгійцы, фіны, аўстрыйцы, баўгары, iтальянцы, швэды, галяндцы, румыны, вугорцы, славакі, харваты і палякі.

Ня было ніякага сумлеву, што гэта рука ГПУ. Цікава, што ў гэтым-жа самым парку культуры й адпачынку раскапалі супольную магілку гэпістых, якія расстрэльвалі і закопвалі вязьняў. Урэшце й іх «шлёпнулі», каб, маўляў, «были концы в воду»…

І вось у гэтым яры, куды лёгкі травеньскі вецярок («ночной зефир струит эфир») даносіць усякія смуроды, а між імі й смурод гнілых трупаў, якіх сотні ляжаць навокал нас, слухаць гэтую макабрычную аповесьць было больш, чымся цяжка. Тымбольш, што я сам перажыў гэгэнну бальшавіцкіх турмаў і лягераў.

Грыць маўчаў, але я чуў, што ён плакаў.

Раптам тысяча чарцей вырвалася зь нямецкага нэбэльвэрфэра і зь дзікім выцьцём ляціць.

Трах! Тарарах! Урэзаліся ў гару. Не даляцелі… Яшчэ адна сэрыя. Пералёт. Пакуль што маем шчасьце.

Сьвісток. Сыгнал падрыхтавацца.

Зь першай атакі жаўнеры зрабілі адпаведны выснаў і нечага навучыліся. Таму я бачу, што амаль кажны жаўнер выкідае зь мяшка бляшанку біфу, а бярэ гранаты й патроны. Біф давязуць, калі будзе яго каму есьці, а там ручная граната падчас — апошняя дошка ратунку.

Мой Грыць ня толькі гаваркі, але й любіць шмат зьесьці. Аднак выкінуў зь мяшка дзьве бляшанкі біфу, а на гэта месца ўлажыў дзьве гранаты. Трэба было бачыць, зь якім жалем ён выкідаў біф. Аднак выбраў гранаты. І прыгадзіліся…

Праціўнік нешта вычувае. Штораз часьцей з манастыра, або з Сан Анджэлё ў паветра ўзьлятаюць фары, якія асьвятляюць поле. Артылерыя й мінамёты пачынаюць вальцаваць подступы. Перад намі бушуе пекла. І ў гэтае пекла за некалькі хвілін трэба будзе йсьці.

Як хацелася-б ператварыцца ў камень, мак, ці салаўя й застацца на месцы.

А йсьці трэба.

Чакаем двух сьвісткоў…

Шкада рамантыкі вайны! Раней, калі полк кавалерыі шалёным галёпам ляцеў на ворага, ён зіхацеў, ірдзіўся калёрамі й бліскамі ў праменьнях сонца: каляровыя мундзіры, лямпасы, кутасы, шпоры й пёры, шашкі й сьцяжкі на дзідах — ўсё гэта выглядала пышна й тэатральна. Пяхота таксама зіхацела мундзірамі й зброяй, пад гукі трубаў і барабанную траскатню з разьвеянымі палотнішчамі сьцягоў, сьціснутай калёнай ішла ў атаку. Усё гэта цяпер можам бачыць толькі на каляровых малюнках баталістычнага жанру, або ў незаўсёды ўдалых фільмах.

Сяньня афіцэр, ці жаўнер стараюцца быць як найбольш шэрымі, як найбольш падобнымі да зямлі ці скалы. Гузікі, спражкі, бляшкі, якія блішчэлі ў гарнізоне, цяпер замаляваныя матавай фарбай, каляровыя адзнакі паспорваныя. Цяпер пяхота ня йдзе, як калісь, плячо пры плячы, а рассыпаўшыся «роем». Жаўнеры кароткімі скокамі перабягаюць ад кусьціка да кусьціка, ад купіны да якойсь ямкі, або й проста паўзуць, калечачы цела аб войстрыя скалы, ці гразнуць у балоце. Халера на такую рамантыку!..

* * *

Урэшце два сьвісткі разарвалі цішыню ў яры. Хоць кажны іх чакаў, усё-ж кажны здрыгануўся. Сэрцы ёкнулі.

— Хлопцы, наперад, толькі наперад! Хто залягае — гіне.

Ірванулі, як застаялыя коні, што аж трэба было паўстрымоўваць, каб хапіла сілы ўзьлезьці на гару, бо кажны жаўнер абладаваны, як мул: «Бэнгалёры», «пяты», амуніцыя, гранаты. Бралі як найбольш, бо няшмат было надзеі, што давязуць.

Зь яру вылезьлі бяз стратаў. Аднак за ярам атрымалі першыя візытовыя бялеты — агонь мінамётаў. Рвануліся наперад і шчасьліва прарваліся: толькі двух параненых. Прабеглі далінку й апынуліся перад нявысокай, даволі стромкай гарой. На палавіне дарогі мусілі залегчы, бо ўзгорак пачала малаціць варожая артылерыя. Пасьля некалькіх хвілінаў артылерыя выдаўжыла агонь і малацьба пачалася за намі. Пераскочылі хрыбет і зыйшлі ў даліну. І вось на фоне неба перад намі зачарнела панурая гара-Здань.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: