Вход/Регистрация
Сьмерць і салаўі.
вернуться

Сыч Пётра

Шрифт:

Ваньковіч вельмі патрыятычна й патэтычна апісвае сьмерць Каміньскага. Факты запраўдныя, але ў Ваньковіча — крышку тэатральныя. Батальён Каміньскага амаль быў выбіты, уся сувязь парваная. Тады Каміньскі ўстаў і пайшоў шукаць рэшткаў батальёну. У той мамэнт, як ён выйшаў на адкрытую прастору, атрымаў сэрыю з кулямёту ў грудзі. А калі яго зносілі — паводля Ваньковіча, ён два разы сказаў: «Гэта за Польшчу»…

Каміньскі быў паляк і патрыёт. Гэтыя словы ён мог сказаць, але не пасьля сэрыі з кулямёту ў грудзі. Тут, здаецца, Ваньковіч, паводля добрага акрэсьленьня Высьпяньскага, «патрыятычна забаламуціўся».

Аднак наагул вэрсыя Ваньковіча аб сьмерці Каміньскага адпавядае запраўднасьці. У шалёным агні артылерыі, мінамётаў і ручной зброі батальён гінуў. У гэтым пекле ня толькі генэрал не камандаваў корпусам, ці дывізіяй, палкоўнік брыгадай ці батальёнам, але, часта, — і капраль сваім зьвязам. Тады Каміньскі, які меў пры сабе толькі некалькі жаўнераў, устаў.

— Ну што-ж, трэба йсьці шукаць батальён.

У гэты мамэнт сэрыя спандаў'а перасекла яму грудзі. За ім поўз ягоная «нянька» — раскулачаны беларускі селянін Марцішонак, які даваў палкоўніку стратэгічныя парады:

— Панок, кладзіся, бо заб'юць!..

І калі пад скалу сьцягнулі труп палкоўніка, Марцішонак кінуўся на яго з гістэрычным крыкам:

— Каб ты згарэў, я-ж табе казаў, ня йдзі, бо заб'юць!..

Сшакаваны Марцішонак кінуўся з голымі рукамі бегчы на нямецкія бункеры. Яго сілай затрымалі й эвакуавалі ўніз. Пасьля гэтага ён доўга ляжаў у шпіталі. Калі я яго наведаў, гісторыя выясьнілася. Марцішонак жыў празь мяжу з Каміньскім, які меў асаду.

Польскія асаднікі былі ў нас непапулярныя. Аднак — як заўсёды — людзі бываюць розныя. У сваёй асадзе Каміньскі бываў рэдка, ён больш жыў у Варшаве й Вільні. Марцішонак, нармальна, заўсёды раіўся з жонкай, але, калі даведаўся, што прыехаў Каміньскі — ішоў як дамоў да яго па парады й са скаргамі ці на паліцыю, ці на ўрадоўцаў гміны. Каміньскі заўсёды раіў і дапамагаў, а дапамагчы ён мог.

Прыйшлі «освободітелі». Каміньскага арыштавалі, Марцішонка раскулачылі і вывезьлі ў Сібір. Пасьля г. зв. сталінскай, як яе добра назваў Украінец «гімнэстыі», абодва апынуліся ў польскай арміі. Знайшліся й больш не расставаліся. Разьдзяліла іх сьмерць. Марцішонак быў запраўднай нянькай Каміньскага, а ён, як чалавек у асабістых справах непрактычны — такой нянькі патрабаваў. Больш таго, палкоўнік Каміньскі баяўся простага жаўнера Марцішонка. Ён ня раз гаварыў:

— Вось, даражэнькі, прыйду я ў сваю палатку, а Марцішонак будзе бурчэць, што я крышку выпіў, або запозна прыйшоў. Але-ж гэта так проста: ён такі добры чалавек і сусед. Трэба сьцярпець…

Калі я прыйшоў да Марцішонка, а ён быў у аддзеле нэрвова-хворых пасьля шоку, сястра папярэдзіла мяне, што Марцішонку ўгаварылі, што Каміньскі толькі цяжка паранены й будзе жыць. Таму мы гаварылі аб Каміньскім, як аб чалавеку жывым. Ня ведаю, ці Марцішонак умеў адрозьніваць «А» ад «Б», але ведаю, што ён гаварыў «панашаму». Ён расказаў мне свае ўзаемадачыненьні з Каміньскім і — як сяньня памятаю — закончыў:

— Я-ж яму, каб ён згарэў, крычэў: ня йдзі — застрэляць! А ён устаў і пайшоў. Дзякуй Богу, што толькі паранены! На будучыню будзе памятаць… Але я яго яшчэ абмацюжу, хаця ён страшна добры чалавек!..

Было даволі макабрычна гаварыць аб чалавеку як аб жывым, які ўжо даўно пахаваны. Але ў гэтай прыязьні заможнага беларускага селяніна з польскім сэнатарам і палкоўнікам ня было ніякага лёкайства, ніякага паніжэньня. Проста двое добрых людзей любіліся й шанаваліся ўзаемна.

— Панок, бадай ты згарэў, я-ж табе казаў, ня йдзі!..

— Вось прыйду ў сваю палатку, а Марцішонак будзе бурчэць…

Гэта-ж усё такое простае, такое людзкае, але, нажаль, добрых людзей не зашмат на сьвеце.

* * *

Мне было вельмі прыкра, што я паставіў Каміньскаму пытаньне: «за што?», калі ён заўседы хацеў адказваць: «гэта-ж так проста», а тут адчуў, што гэта ня так проста й абурыўся на мяне за правакацыйнае пытаньне.

З гэтымі думкамі я бег у свой батальён.

Усё зашпіленае на апошні гузік. Наперадзе ляжаць два піянэрскія патрулі, якія пабягуць трасаваць сьцежкі на гэтай праклятай замінаванай зямлі — людзі засуджаныя на сьмерць…

Як я зайздросьціў тым, што ў Багдадзе ці Каіры купілі гадзіньнікі з фасфарызаванымі цыфэрблятамі!

— Колькі яшчэ?

— Пяць хвілін, — адказвае шчасьлівы ўласьнік фасфарызаванага гадзіньніка.

— Колькі яшчэ?

— Адна хвіліна, — адказвае фасфарызаваны гадзіньнік.

І ў гэты мамэнт…

Тое, што пачалося ў гэты мамэнт, а 11-й гадзіне 11-га травеня, ніяк ня можна назваць «гэнкэрам» — крыкам дзікіх гусей з выраю — мяккім, сумным, лагодным, настальгічным.

Грымнула найцяжэйшая гармата. Гэта быў сыгнал. І, як кажа адзін наш мовавед «ударыла й пашла маква»… За гэтай гарматай зараўло больш за тысячу іншых: цяжкія, лёгкія, супрацьпанцырныя, супрацьлятунскія, мінамёты цяжкія, мінамёты лёгкія. Усё біла па пазыцыях праціўніка: далёкабойныя гарматы білі па далёкіх становішчах артылерыі, якія знаходзіліся 30 кілямэтраў ад пляцу бою, іншыя вальцавалі ўвесь пляц, на які мы мелі наступаць. Зямля дрыжэла пад нагамі, зямля гарэла, а ў паветры вылі мільёны д'яблаў. («Земля тряслась, как наши груди» — Лермантаў, «Бородино»). Барадзінская кананада, у параўнаньні з монтэ-касынскай, была мініятурай. Мелася ўражаньне, што глядзім у нейкі жудасны, вялізарны пякельны кацёл, дзе ўсё гарыць, кіпіць, пераварачваецца…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: