Вход/Регистрация
Вяртанне
вернуться

Аркуш Алесь

Шрифт:

КРАІНА ВЯЛІКАГА МАТЫЛЯ

Вусені на гусенічным ходзе соўгаюцца па здратаванай глебе. Брыдка. Паўсцістыя, пачварныя, яны ведаюць выйсце: кожны шукае краіну Вялікага Матыля. Калі ўзыходзіць сонца, варушацца на ўсход, калі хаваецца — назад варочаюцца, паўсцістыя, пачварныя. Як ноч — ад стомы дранцвенне. У сне народзяцца крылы.

ХІЖЫ ЛАНЦУГ

Жаўнеры набліжаюцца спрактыкаваным ланцугом, Стваламі карабінаў размыкаюць вецце, Раструшчваюць, нібыта яйкі ў гнёздах, росы, Жахлівым крокам вымяраюць лёс ахвяры. Якога Марса служкі вурдалачаць? Каго шукаюць здані ў нашым лесе? Стагоддзі пераблыталі, няйначай. Іх песня, Як сабачы брэх, мурашыць спіну. Выццём пазатыкалі сабе вушы, Не чуюць дрэва, птушку, чалавека, І толькі рулі касавурацца, як зрэнкі. Жаўнеры сунуліся хіжым ланцугом, Спявалі птушкі, размаўлялі дрэвы, Заходзілася плпчам немаўля…

РАСПЛАТА

У люстэркі лістоты

глядзіцца сонца.

Зняважыў злачынца дрэва Абразай ілжывых слоў, У сьпіну нібыта стрэліў, І словы атруцілі дол. Як трызніла дрэва сутоннямі! Як моташна лісце гуло! Наўкольныя парасткі кволыя Ня ўзнімуцца ўжо на крыло. Не трэба ні шроту, ні пораху — Люстэркі на дрэве зіхцяць… Нацэліла зброю на ворага, І полымя бег не суняць.

ІНДУСТРЫЯЛЬНА-ХІМІЧНЫ ДЖАЗ

Найбольш сур’ёзная абстаноўка склалася ў г. Наваполацку, дзе валавы выкід шкодных рэчываў самы высокі сярод гарадоў рэспублікі…

З дакладу на рэспубліканскім сходзе гаспадарчага актыву ў верасні 1987 г.
Зноў людзкія адбіткі заганныя, Як музыкі, ў нябёсах лятаюць — Працінаюць пякельную ноч. Нараджаюць мелодыі танныя: Дзьмуць у комінаў доўгія пальцы, Дзьмуць да чырвані пацерак-воч. Іх музычны імпэт без падману — Не жартуюць браты-блюзняры. Уздымаюцца клубы туману, Тлум цярушыцца на ліхтары. Што паперныя столі і дахі! Тлум укрые таксама і нас. Тлумны час, як заўсёды, не ў час. І мацнеюць мелодыі жаху, І цярушацца пёрамі птахаў — Вар’яцее атрутны джаз.

ЗДРАДНІК

Хто хаваецца ў лесе днямі? — Гэта зраднік, — адказвае сыч. — На скарэлым шынельным лямцы У кустоўі, як мёртвы, ляжыць. Тое месца абходзяць звяры. Толькі хмарай над ім камары. Ён баіцца, аднак, зварухнуцца, Ён чакае цямнейшай начы: Каб да твані паўзці — дацягнуцца, Каб у багну ад нас уцячы.

А РАПТАМ…

Што калі раптам нашчадак, Крануўшы таемнасці ключык, Праз процьмы мінулых стагоддзяў Нат' кволую думку агучыць?

* * *

Жоўкнуць пачуцці, паштоўкі, надзеі. Восень не ведае збою. Толькі сапраўднае, шчырае спее І узыходзіць вясною.

МАСТАК

Усе яго малюнкі на зрэзе воласа. Якая вытанчанасць! Якое майстэрства! Ён Майстар з вялікай літары. — Ён Гулівер у краіне волатаў, — кажа адзін. — Ён Гулівер у краіне малеч, — кажа другі.

КАРЦІНА

Я марна шукаў яе ў сённяшнім свеце, Міналі, здаецца, стагоддзі. Яна, як жывая, жыла на партрэце. Сказалі: карціна у Лодзі. У Лодзі сказалі: карціна ў Парыжы. Ў Парыжы не чулі ніколі. Дзядуля сівы падказаў: у Нясвіжы Жыве яна з месяц, мо болей. Вярнулася ўрэшце… заўсёды я верыў… Няхай на партрэце, няхай праз стагоддзі… Шырэй рашчыніце пудовыя дзверы — Я да людзей панясу Багародзіцу.

* * *

Алесю Гаруну

Паэт з такімі сумнымі вачыма, Аб чым ты мусіў гаварыць? Куды нас мусіў клікаць ты? — У край любові, дабрыні? — Магчыма. Паэт з такімі сумнымі вачыма, Што аб любові ведаў ты? Дзе дабрыня, дзе бруд людзкі Ты сэрцам адчуваў сваім? — Магчыма. Паэт з такімі сумнымі вачыма, Як здолеў папярэдзіць з нематы, Што пустазелле на любоў Няздатна? Я чую спеў твой, як і ты Заўсёды чуў святы матыў, — Дакладна!
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: