Вход/Регистрация
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
вернуться

Лучына Янка

Шрифт:

Цалкам паэма была апублікавана ў зборніку «Poezje» (Варшава, 1898). На беларускую мову перакладаўся М.Клімковічам урывак уступу (Лучына Янка. Выбраныя творы. Мн., 1953).

Беларусізмы, пазначаныя ў арыгінальным тэксце і часткова пракаментаваныя аўтарам, у перакладзе захаваныя і вылучаныя курсівам.

Душагубка — «малая лёгкая, але ўстойлівая лодка» (заўв. Лучыны).

Шапенгаўэр Артур (1788–1860) — нямецкі філосаф-ідэаліст.

Куцця — гэтае слова ў аўтарскім рукапісе, у адрозненне ад публікацыі ў часопісе «Zycie» і ў зборніку «Poezje», было не толькі перакладзена ў спасылцы на польскую мову, але мела іншае напісанне (куцья) і разгорнутае тлумачэнне: «Ужываецца на Літве. Слова гэтае сягае ў язычніцкія часы. Ад бажка, што ставіцца ў куце і завецца — Кут» (заўв. Лучыны).

Fine champagne (фр.) — адборны каньяк.

Амецце — «мякіна» (заўв. Лучыны).

Пянёк — «куля цыліндрычнай формы, добрая для стральбы са зброі з гладкім дулам на блізкую адлегласць» (заўв. Лучыны).

Галы — «рэдкі, без падлеску бор, напэўна, ад слова голы. Галыя балоты — без зарасніку» (заўв. Лучыны).

Чакай жа!.. Косці я памацаю твае… — «Ёсць на Літве ў сялян і дробнай шляхты звычай біць кіем ваўка або мядзведзя, калі ён застрэлены, прыгаворваючы: "а нашто рабіў тую ці іншую шкоду?" — дзеля таго, каб на будучае ўсцерагчы дабытак ад воўчых зубоў ці мядзведжых лапаў» (заўв. Лучыны).

Палаткі — гэтае слова ў першапублікацыі раздзела «Стары паляўнічы» тлумачыцца наступным чынам: «Калі хочуць забіць уначы мядзведзя або дзіка-адзінца, на вузкай сцежцы або на месцы, дзе ён на жыраванне выходзіць, робяць так званыя на Палессі палаткі — малую платформу з дошак на дрэве, адкуль стралок, будучы сам у бяспецы, лепей можа прымерыцца і пацэліць» (заўв. Лучыны).

Перажагнаўся лапай — гэты выраз, як і слова «палаткі», застаўся без каментарыяў у зборніку «Poezje», але быў растлумачаны ў першапублікацыі «Старога паляўнічага»: «Мядзведзь, смяротна ранены куляю ў лоб, сапраўды часам хапаецца лапаю за параненае месца, пра што паляўнічыя дзеля жарту гавораць: "перажагнаўся лапаю"» (заўв. Лучыны).

Уладзімір Мархель

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: