Верціхоўская Марыя
Шрифт:
Ен жа, народжаны ў Менску, асірацелы ў Гродне, вывезены пяцігадовым з Беларусі, на доўгія гады адарваны ад роднай зямлі, ад матчынай мовы і бабуліных казак, вырашыў «авалодаць роднай мовай сваіх продкаў, і авалодаць так, каб пісаць прыгожыя вершы і абагаціць гэтую мову новымі мастацкімі формамі», як пра тое расказваецца ў зборніку ўспамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта».
Схіляючы галаву перад вечным словам апосталаў нашай нацыі, нашых слынных дзядоў, мы ўсведамляем: дзяды — тыя, каго няма з намі, але хто ў нас, у нашых душах, нашых справах.
Праблема бацькоў і дзяцей у беларускай літаратуры
Дзеці, павінуйцеся сваім бацькам у Госпадзе, бо таго патрабуе справядлівасць. I вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у вучэнні і настаўленні Гасподнім.
З Паслання святога апостала Паўла да Ефесянаў.
Праблема бацькоў і дзяцей вечная. Як свет стаіць, бацькі імкнуцца перадаць свой вопыт і ўсцерагчы ад памылак дзяцей. Дзеці ж упарта працівяцца гэтаму, бо хочуць пражыць сваё жыццё самі і без падказкі выбраць свой лёс.
Лявон, герой апавядання Ядвігіна Ш. «Бярозка», выпраўляючы сваю адзіную дачку ў свет, навучае яе быць абачлівай і нікому не давяраць свайго гора. А калі стане невыносна — даверыцца бярозцы. Счарнела бярозка, прымаючы на сябе боль і пакуты Марыські. На пытанне дачкі, чаму чалавек не знаходзіць спагады і паратунку ў людзей, «Лявон маўчаў». Гэтай фразай апавяданне і заканчваецца.
Маўчаў, магчыма, не толькі таму, што не ведаў адказу на гэтае вечнае пытанне, а таму, што адчуваў сваю віну за такую сваю «навуку» недаверу да людзей. Магчыма, усвядоміў нарэшце, што нават у шчырым жаданні шчасця і дабра свайму дзіцяці не павінен быў навязваць дачцэ сваё ўспрыманне свету, пазбаўляць яе права на свабоду выбару і ўласны вопыт.
У рамане «Каласы пад сярпом тваім» ёсць выдатна выпісаны і прасякнуты мудрасцю Караткевіча-філосафа эпізод.
Алесь пераконвае старога Вежу і пана Юрыя, што неабходна паступова, як стануць багацець, аддаваць зямлю мужыкам, пакінуўшы сабе маёнткавую зямлю, сады, паркі ды запаветныя ўрочышчы, яшчэ тую зямлю, якая забяспечвае конныя заводы і слуг: «Хай фермерствуюць. Хіба табе найміт будзе так працаваць, як мужык для сябе на сваёй зямлі?» У адказ на абурэнне бацькі Алесь даводзіць, што сялянская канкурэнцыя ім нястрашная, бо на прыдбанні іх прадукцыі Загорскія зробяцца заводчыкамі. «У купцоў ператварыцца?!» — жахнуўся пан Юры. «У купцоў — не ў старцоў», — зноў мудра адказвае Алесь, даводзячы, што маёнткам усё роўна пагражае галеча пры такой, як ёсць, сістэме; і гэта толькі пытанне часу.
Стары Вежа ўспрыняў прапановы ўнука са спакойнай мудрасцю. I гэта пры яго характары і заўсёднай упэўненасці ў сваёй праваце! Ён зразумеў, што адзіны спосаб не стаць непатрэбным у старасці — змяніцца, зразумець новае, маладое, што ідзе на змену табе. «А калі няздольны зразумець — ставіцца да яго з любоўнай верай». Любоўная вера і ляжыць у аснове здольнасці зразумець новае, маладое. Такой здольнасцю, як і мудрасцю, быў надзелены стары Вежа.
Калі старое валодае такой мудрасцю, то яно здольна падтрымаць, нават уратаваць маладое ад пагібелі, папярэдзіць непапраўнае і незваротнае. У хвіліны адчаю, калі Алесю прынеслі вестку пра заручыны Майкі з Іллёй Хаданскім, Вежа кідае ўнуку выратавальны круг: «Заручыны — гэта не вяселле. I нават вяселле яшчэ не канец. Разумееш, на зямлі існуе адзіная непапраўнасць, адзіная незваротнасць. Гэта смерць. Пакуль яна не прыйшла — усё можа змяніцца тваёй воляй або капрызам лёсу…»! ўсё ж капрызаў лёсу дзед Вежа не стаў чакаць, а калі пераканаўся, што пачуццё яго ўнука да сваёй каханай моцнае і сапраўднае, параіў украсці Міхаліну і абвянчацца ў яго царкве, у Мілым. Закаханыя злучыліся навек.
Канфлікты бацькоў і дзяцей могуць валодаць або стваральнай, або разбуральнай сілай. Стваральная сіла — умова няспыннага руху і вечнасці жыцця. Разбуральная рве адвеку самыя моцныя повязі паміж пакаленнямі — і тады нябыт. Жыццё і забяспечваецца трывалым падмуркам мудрасці, любоўнай веры бацькоў і стваральнай сілай моладзі, яе вернасцю бацькам і дзядам.
Многія пісьменнікі сучаснай літаратуры вырашэннем канфліктаў паміж бацькамі і дзецьмі вызначаюць не толькі сутнасць сваіх герояў, але і сутнасць, стан людской супольнасці. Ці з'яўляемся мы роднымі дзецьмі сваёй сям'і, МаціБеларусі і Матухне-Зямлі — такая асноўная праблема рамана ў вершах Ніла Гілевіча «Родныя дзеці». Паэт сцвярджае, што
Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе: Мы — дзеці роднае сям 'і, I — дзеці — Маці-Беларусі, I — дзеці Матухны-Зямлі.Пісьменніцкі ідэал чалавека ўвасоблены ў родных дзецях Сохвіі Пятроўны: і ў Сцяпане, і ў нястомным працаўніку, верным мужу, добрым бацьку сваім дзецям Тамашу, і ў іх сястры, і ў швагру Вінцусю (чым не ўзор сапраўднай сям'і?). Але найперш пісьменніцкі ідэал выяўлены ў вобразе маці і сфармуляваны ў тосце Сцяпана ў гонар маці:
Хвала таму, хто ў трудным часе Без мітусні і без ныцця Сваё праходзіць… Так, як мама…Сваё ж пісьменніцкае ўсведамленне, якім не павінен быць чалавек, паэт рэалізаваў у вобразах Юзіка Бэнся і Мікіты Рэпы. Характар Мікіты раскрываецца праз яго мову, такую ж скалечаную, як яго лёс: «На ўсё жыццё Мікіта Рэпа застаўся з крыўдаю на лёс». Апісаннем жыццёвай калізіі з дзяцінства Мікіты паэт зноў дае нам урок і папярэджвае пра тое, што здрада бацькоў, іх несумленныя ўчынкі моцна раняць дзяцей і калечаць іх лёсы. Крыўду на бацьку Мікіта перанёс на ўсіх людзей, зрабіўся крыўдлівым, нялюдскім, прыдзірлівым да ўсіх і ўсяго. I мова яго, засмечаная русізмамі і канцылярызмамі, — адзежа яго душы: беднай, прэтэнцыёзнай, пыхлівай.