Вход/Регистрация
Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік
вернуться

Верціхоўская Марыя

Шрифт:

Моцную асобу вызначае «одна, но пламенная страсть» — мэта, да якой яна ідзе так, як наш Міхал: «станоўка, ненарокам ішоў да мэты крок за крокам». Мэта і невынішчальная мара, ад якой Міхал не адрокся нават на Божай пасцел! — воля:

Бог не судзіў мне бачыць волі І сыпаць зерне ў свае ролі…

Мару пра зямлю і волю Міхал наказвае здзейсніць тым, хто будзе жыць пасля яго:

Вядзі ж ты рэй, вядзі… адзін… Як лепшы брат, як родны сын.

Усведамленне роднай зямлі і яе прыроды як найвялікшай каштоўнасці ў паэта настолькі моцнае, што ў лірычных адступленнях ён звяртаецца да радзімы, роднай мясціны як да маці і просіць у яе дапамогі і благаславення для сваіх любімых герояў, бо перакананы, што радзіма для чалавека — прошча:

Дзень добры, родная мясціна! Спаткай ты нас як маці сына  Па часе доўгае разлукі  I разгарні прыветна рукі  Для тых, хто змушаны ў няволі  Жывіцца хлебам твайго поля…

Афарыстычна матывавана паэтава просьба ўзброіць «надзеямі грудзі» герояў («Бо мы твае, зямелька, людзі!»).

Жанр паэмы (яна ліра-эпічная) праз лірычныя і філасофскія адступленні садзейнічае выяўленню аўтарскай думкі, што родная зямля для кожнага чалавека — зямля святая, надзеленая надпрыроднымі сіламі. Гэтая філасофская думка гучыць ужо ў лірычным уступе, якім пачынаецца паэма:

Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю  I там — душою спачываю.

Героі паэмы таксама чэрпалі сілы, спачын і лекі для душы менавіта ў родным краі, калі былі ў нялёгкай дарозе да сваёй мэты — да волі.

Лейтматывам волі і новай зямлі прасякнута ўся паэма. Эпічныя раздзелы твора размешчаны так, што паслядоўна паказваюць вытокі мары Міхала, шлях яго і яго сям'і да яе здзяйснення.

Апісанне жыццёвых калізій, што здараюцца з героямі, спрыяе панарамнаму паказу ўсёй Беларусі, а не толькі некаторых яе мясцін. Пярэбары сям'і Міхала ў Парэчча, паездка братоў у Заблонне да Хадыкі («прад імі Случчына ляжала, старонка міла і багата») і дзядзькі Антося ў Вільню — галоўныя моманты знешняга дзеяння. Прыём вандровак, па-майстэрску выкарыстаны паэтам, садзейнічае выяўленню аўтарскай думкі, што дадзеная нам Богам зямля — найбагацейшы край, у якім ёсць выключна ўсё, што неабходна для жыцця чалавеку. Толькі «ўсё гэта — скарбы чужаніцы. магната князя Радзівіла», яго краса і багацце.

Верай у лепшы лес сваёй зямелькі, у якой толькі і можна «пазычыць сілу», у лепшую долю народа на гэтай зямлі прасякнута ўся паэма:

Жыві ж, наш край! Няхай надзея Гарыць у сэрцы і мацнее…

Міхалава ўсведамленне, што «зямля — аснова ўсёй айчыне», што «трэба грунт мець пад нагамі, каб не бадзяцца батракам!», стала ўсведамленнем і мэтай жыцця яго дзяцей. Аднак ім будзе наканавана жыць у «д'ябальскі час і ў д'ябальскім грамадстве», як і мележаўскім Васілю і Ганне, як і быкаўскім Багацькам і Хведару Роўбу. У самыя трагічныя моманты свайго жыцця Хведар Роўба назаве праклятым час, у які яму наканавана было нарадзіцца селянінам.

Селянінам з вялікім дарам хлебароба наканавана было нарадзіцца і мележаўскаму Васілю. Найперш праз гэты вобраз творца паказаў трагедыю беларускага народа ў адзін з самых крытычных момантаў нацыянальнай гісторыі, выявіў сваё разуменяе таго, што спрычынілася з нашым народам у час «карэннага пералому» і ў выніку яго.

У вобразе Васіля ўвасоблены не толькі характар беларуса, але і яго менталітэт. А паняцце ментальнасці намнога шырэйшае за паняцце характару. Менталітэт — гэта своеасаблівы спосаб мыслення, склад розуму асобнага чалавека ці супольнасці людзей. Менталітэт любой нацыі складаецца з мноства элементаў. Спынімся на некаторых, а найперш на вызначальным — на ўсведамленні каштоўнасцей, якія для чалавека і нацыі з'яўляюцца першаснымі, прыярытэтнымі.

Для беларуса такой каштоўнасцю з'яўляецца (хочацца спадзявацца, што ўсё яшчэ з'яўляецца) зямля. I ўдакладнім: зямля не толькі як тэрыторыя жыцця, але (тое засведчана навукоўцамі, даследчыкамі, творцамі ў «адбітку родных з'яў») і як промень волі і свабоды.

«Одной лишь думы власть» ведаў Васіль Дзяцел. Хай ён не апісвае яе фарбамі паэта, але гаворыць аб ёй палка і малітоўна. «Каб той кавалачак зямлі, што за цагельняй!» — дзеліцца ён з Ганнай сваёй самай запаветнай марай. I ён бы ўжо на ёй шчыраваў, ён бы ўжо на ёй разгарнуўся! Яна б не была ў яго недагледжанай і няўдаліцай.

Ментальнасць чалавека і нацыі вызначаецца і шляхамі, сродкамі, якімі яны ідуць да акрэсленай каштоўнасці, дамагаюццаяе. Беларускі шлях — праца, нястомная праца, нечалавечыя высілкі — і ўсё дзеля яе, зямелькі-карміцелькі, бо яна адна «не зменіць і не здрадзіць», «яна дзяцей тваіх не кіне»… У працы выяўляецца ўся сіла і прыгажосць чалавека, рэалізуюцца лепшыя яго якасці і талент, бо працавітасць — сама па сабе ёсць талент чалавека і сведчанне яго жыццястойкасці, нязломнасці, цягавітасці.

Змены ў жыцці, новую ўладу Васіль Дзяцел успрымае як падарунак лёсу: нарэшце здзейсніцца! Але незбылося… Новыя падзеі і абставіны патрабуюць ад героя таго, што яму чужое і дзікае. Ён далёкі ад мітусні і калатнечы, што ўсчаліся навокал. Ён хоча проста жыць і працаваць на сваёй зямлі, шчыра паверыўшы, што савецкая ўлада прыйшла, каб даць зямлю і волю такім, як ён.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: