Вход/Регистрация
Птушкі
вернуться

Манцэвіч Наста

Шрифт:
*** Я называў цябе заяц, ты мяне называла лапка мы былі разам — заяч’я лапка Зая, чыя лапка цяпер я?
*** Забяры мой боль працягні далонь я табе адсыплю яго з гакам а пасля свой сум ў скрутку прынясу Забяры яго бо я сам не ў стане забяры мой цень абдымі мяне паглядзі як моцна мяне хістае Забяры мой цень Забяры мой сум Забяры мой боль І мяне не стане
*** Я ведаю, што так будзе, што я прачнуся 1-га студзеня адзін дома адзін у горадзе адзін на дварэ до рэ мі фа мі до рэ спяваюць за вокнамі п’яныя, а я ныю, ныю, я завываю, а ты сцябешся, з цябе ж усё роўна ўзяткі гладкі, усё-ткі я сам вінаваты, што так адбываецца з года ў год. І гэта не лечыцца, і не лічыцца, што быццам бы ёсць нагода — дзве тысячы сем нагод! Я і гарэлка «дзяржава» — такое вось дэжа вю, такі, бляха, новы год.
*** Калі недасканаласць свету заб’е апошнія мары ў маёй галаве І я прачнуся рана ад шуму дажджу за вакном Ну вось і усё, як кажуць, Game is over. Капец. Гамон. Вазьму тэлефонную слухаўку, пазваню дамоў — я нармальна, мама, нармальна… усё ў мяне. А як там ты? Глядзі, кладзіся спаць рана, перад сном пагуляць схадзі. Пакладу слухаўку. Пагалюся. Раздам даўгі. Гэй! Дайце мне цыгарэту І жоўты шалік даўгі.
*** Калі ў вачох цямнее, мне хочацца проста ўкленчыць: «О Божа, хачу да мамы! да таты хачу на плечы…» каб апынуцца ў дзяцінстве, як колісь — хавацца ў шафе сярод кажухоў і шапак, цукеркі цягаць з буфета ды красці ў суседа слівы …і быць маленькім і лёгкім, і, ёб вашу маць, Шчаслівым. А мне хочацца жыць, нават калі не хочацца жыць Калі снег пачынае падаць калі лепіцца ў горле ком не таму што ты хочаш плакаць а таму што зіма вакол калі снег перастаў на вейках таяць, людзі пад ліхтаром танчаць рэгі на слізкіх рэйках і дарма што зіма кругом ты глядзіш з-за высокіх кратаў, а ў вачох ўсё дрыжыць дрыжыць не таму што ты ўжо заплакаў а таму што жыццё імжыць не ідзе, не вальсуе ў танцы, не бурліць, не цячэ-бяжыць. разумееш, што нават зараз хочаш жыць
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: