Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Але ж мы ўжо маем хлеб і да хлеба… — стаяў на сваім стары. — Каторыя з нас калі не сёння дык заўтра могуць злучыцца ў гурты, купіць зямлі, машыны, жывёлу!…

— …і задушыць вёску? — перапыніў яго Бычэнка.

— Чаму — задушыць? Завесці гуртавыя гаспадаркі, мець сабе, прадаваць многа хлеба, мяса, малака. Як, да слова, у Германіі бавэры.

— Здраствуйця! — ухмыльнуўся Бычэнка. — Мы, камуністы, будзем спрыяць умацаванню кулакоў, капіталістычнай сістэмы германскага ўзору! Ніколі! Нідзе!

— Дарэмна вы во гэтак слухаць не хочаце!

— Мы слухаем. Рабочых і сялян, а не ўласнікаў.

— Але ж…

Бычэнка азірнуўся на начальніка міліцыі і пад-міргнуў яму. Капітан, тоўсты, чырвоны, падхапіўся, паправіў на паясніцы кабур, дастаў з планшэткі блакнот, самапіску і ўставіўся, як каршун, на барадатага га-варуна:

— Фамілія?

Стары адчуў небяспеку, але рашыў не адступаць:

— Я хачу, каб вы падумалі…

— Ваша фамілія? — зноў загуло няўмольнае пытанне.

Той збянтэжыўся, азірнуўся і, бачачы, што вучаныя-правучаныя аднавяскоўцы асцярожліва маўчаць, сеў.

— Бясспрэчна, хутаранская выхадка! — абурыўся Бычэнка. — Хто хоча сказаць іншае, свядомае і правільнае слова?

Я пачаў есці вачыма Мішку Супраневіча: яму мы сказалі сесці пасярод залы і абсякаць няўгодных, падаваць рэплікі ў нашу карысць (бачыў яго першынца, вельмі ж, чорт пабяры, той падобны на мяне).

Той, убачыўшы мой строгі позірк, трохі дурасліва загукаў:

— Мы — за калхоз!

Не толькі яго суседзі па партах, але і ўвесь сход узарваўся, напаў на яго, свайго «падбрэхіча»:

— Абібок!

— Не рапіай за ўсіх!

— Ціха!!! — закрычаў ледзяным голасам начальнік міліцыі. — Папрашу, каб быў парадак! Хуліганаў удалю са сходу! Падбухторшчыкаў-правакатараў завязу ў раён!

Гул пачаў улягацца, загаварылі паўшэптам ужо:

— Во сволач!

— Што — галяку? У калхозе спрытней украдзе!

— Па вачах бачу: вы не супраць Савецкай улады і калгасаў, але пакуль што па закаранелай сялянскай звычцы баіцеся новага, — не выпускаў лейцаў з рук Бычэнка. — Дарэмна. Ніколі не варта баяцца новага, перадавога. Яно, паўтараю, зробіць вас і вашых дзяцей шчаслівымі людзьмі. Адпаведна, хто за тое, каб утварыць тут, у Янкавінах, калгас?

Першы падняў руку чарнамазы няголены Мішка, за ім — яшчэ некалькі чалавек з вялікага гурту — тыя, каго таксама «апрацоўвалі» перад сходам.

— Адзін, два, тры… — пачаў лічыць Бычэнка, а потым смела і самаўпэўнена аб'явіў: — Пераважная большасць…

Стары Юзаф прыўзняўся і азірнуўся.

— То ж некалькі чалавек…

— Грамадзянін-правакатар! — зноў падхапіўся і паправіў кабур начальнік міліцыі. — Выйдзіце з залы! Мы з вамі пагаворым у іншым месцы!

Стары абсунуўся, пабялеў.

— Калі вы рашылі ўтварыць калгас, то трэба даць яму імя, — бачачы, што люд уломліваецца, паспакайнеў, нават пачаў ужо ўсміхацца Бычэнка. — Свядомыя таварышы з вашай вёскі раяць назваць ваш калгас іменем Карла Маркса — заснавальніка нашага вучэння, абаронцы пралетарыяту, вялікага чалавека. Хто — за? — I не міргнуўшы вокам: — Пераважная большасць. Далей. Давайце выберам старшыню калгаса. Райком раіць вам таварыша Кураглядава, які мае ў гэтай справе вялікі вопыт, свядомы і ідэйны таварыш, да ўсяго працаваў у вас, ведае тут усіх, а вы ведаеце яго.

— А чаму — не свайго? — выгукнуў хтосьці няўпэўнена за людскімі спінамі.

— Прыйдзе час — выбераце і свайго, — спакойна адказаў Бычэнка. — Цяпер, кажу, трэба такі старшыня, які ўжо ведае калгасны лад. Дык хто за таварыша Кураглядава?

Некалькі ўзнятых рук.

— Пераважная большасць, — зноў не збянтэжыўся Бычэнка і даў слова мне.

— Дзякую вам за разуменне справы і за падтрымку, — таксама без лішняй разгубленасці сказаў я. — Калі няма да мяне пытанняў, дык падавайце заявы ў калгас. Потым утворым праўленне, камісію па зямельным пытанні і абагульненні прыватнай маёмасці і жывёлы.

Першыя, як і дамаўляліся загадзя, падалі заявы Мішка і яго аднадумцы. Пазней, калі ішлі сваёй купкай са сходу ў хату янкавінскага старшыні сельсавета, Бычэнка сказаў мне:

— Занясі, старшыня, у пратакол. На сходзе было сто… не, стоадзінаццацьчалавек. «За» галасавалі дзевяноста восем, астатнія ўстрымаліся…

Праз некалькі дзён раённая газета напісала, што «ў Янкавінах адбыўся сход на высокім палітычным узды-ме, і пераважная большасць насельнікаў рашыла звязаць свой лёс з калектыўнай гаспадаркай», хоць у той жа час у вёсцы ўздыхалі: «Будзе нам, людзі, карла-марла». Канечне, і пра мяне абы-што плялі. Але я надта не браў да галавы: звычайная аднаасобніцкая агітацыя. Больш — якраз мне прыйшлося «забяспечыць стопрацэнтную калектывізацыю». Усё было: і ўга-ворваў, і прасіў, і наган пад нос падносіў, і ў сельсавецкую халодную садзіў. Як ні ўпіраліся, уламаў. Самых заядлых аднаасобнікаў здолелі падаткамі заціснуць. Пісалі, сволачы, скаргі, але яны далей раёна не трап-лялі…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: