Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Ды неўзабаве пачаў вяртацца з небыцця, веяк раптоўна адчуўшы, што яснее розум, а ўсё цела з ног да галавы пранізвае суцэльны пякучы боль, а пасля адчуў: крэкчучы і натужваючыся, хтосьці абхапіў яго пад пахі і вала-чэ, а ягоныя ногі цягнуцца, грабуць зямлю.

— Цяжкі ж, зараза! — пачуў блізкі прыглушана-задыханы мужчынскі голас. Можа, ён, гэты голас, і не быў ціхі, але так яму здалося, бо вельмі шумела ў вушах, быццам паблізу булькацела плынь мелкаводнай хуткай рэчкі альбо гудзеў млын.

Міжволі, ад рэзкага болю, што шылам кальнуў у галаву, самі адплюшчыліся вочы, і ён нібы скрозь туман убачыў блізкую зямлю — сухі шэры пясок, цёмна-рыжыя ігліцы, кавалкі старога галля, а вось ужо і густы зялёна-жоўты мох, блізкія чорныя хромавыя мужчынскія боты, што рухаліся. Ён нават адчуў пах скуры і ваксы. Прыйшло прасвятленне, дзе ён і што з ім: яго прыбірае далей ад дарогі, цягне ў лес Курагля-даў, які нядаўна стрэліў у яго, аглушыў куляй і зваліў з ног.

Разам з памяццю, што ўсё больш яснела, нечакана апякла сэрца зусім цвярозая трывога: гэты злыдзень цягне яго, параненага і абняможанага, далей ад людскіх вачэй зусім невыпадкова, задумвае самае ганебнае і смяртэльнае для яго. Але ён не мог ні зачапіцца наскамі ботаў за зямлю ды затрымацца, ні падхапіцца і вырвац-ца: не меў ні волі, ні сілы.

Кураглядаў жа крактаў і крактаў, цяжка дыхаў і ва-лок яго ўсё далей у лес, вось за вялікім лаўжом ламачча кінуў вобзем — Сцяпан тут жа ткнуўся тварам у дол, прышчаміў нос, абкалоў у шыгаллі шчокі і лоб, а заадно адчуў пах сухой зямлі, перамяшаны з водарам смалы і моху. Не бачыў, але адчуваў: Кураглядаў прысеў збоку і шоргае-шоргае па доле далоньмі — мабыць, сцірае з іх ягоную кроў. Гэта, канечне ж, ад яе мокра пад пахамі і на грудзіне.

— Усе рукавы, кашуля ў крыві, — занепакоена прамовіў Кураглядаў, а потым, чутно было, падняўся і ткнуў наском у падэшвы ягоных ботаў. — Гэй, уражына, жывы яшчэ?

Сцяпан, хоць нібы з-за сцяны чуў гэта, але па-раней-шаму ве мог ні падняць галавы, ні павярнуцца, ні прамо-віць слова, ляжаў ніцма, ужо знемагаючы ад болю.

«Лес, гарачыня… — падумаў са страхам. — Сцяку крывёю… Канец…»

— Дык ты здох ці не? — зноў ткнуў наском і запытаў Кураглядаў. Канечне, ён тоўк не з усёй сілы, толькі падварушваў, але ад гэтага штуршка ягонае цела быццам торгнулася. А можа, і не торгнулася, а толькі прабегла па ім нейкая жыва-адчувальная хваля. Ад яе ён, мабыць, застагнаў.

— Жывы?! — здзівіўся Кураглядаў, нагнуўся, перавярнуў яго на спіну.

Сцяпану адразу ж даліся ў вочы вярхі высокіх сосен, а за імі невялікі, з аўчынку, лапік нябеснай светлаты — якраз над ім вісела бялюткая, нават трошкі залацістая ад яркага сонца аблачынка; ён здолеў крыху апусціць га-лаву і нечакана вочы ў вочы сустрэўся з позіркам Кура-глядава.

— Бандыт… — прашаптаў.

Кураглядаў вырачыў вялікія і перапалоханыя вочы, падхапіўся і адскочыў, але зусім дарма — Сцяпан нават не крануўся: на грудзіне, здаецца, ляжаў, ціснуў да зям-лі стопудовы камень.

«Перабіў, сволач, штосьці тое, што паралізавала мя-не… Усё бачу, чую, але не магу паварухнуць ні нагой, ні рукой…»

— Ну і жывушчы! — зноў здзівіўся Кураглядаў. — Як кот! Можа, і сто гадоў жыў бы…

Убачыўшы, што для яго няма ніякай небяспекі, асмялеў. Паціху падышоў, паставіў нагу яму на грудзіну і, звузіўшы, нібы для прыцэлу, калючыя вочы, працадзіў:

— Але дойдзеш тут, у лесе, жыць больш ужо не будзеш! Я не дазволю зноў узнікнуць табе на маім шляху! Не ты мяне, а я цябе перамог!

Ад апушчанага бота Кураглядава цяжар на ягонае це-ла яшчэ паболеў, ён пачаў аж задыхацца — ад болю і, здаецца, ад крыві, што прылівала ў горла.

— А жыць, ясна ж, хочацца! — цешыўся Кураглядаў. — Якое не цяжкое, не пераменлівае гэтае жыццё, але яно кожнаму даецца толькі адзін раз! Чуеш? — Вось наўмысна цяжэй ціскануў яму на грудзіну, што ён ажно папярхнуўся і сілаю выплюнуў згустак крыві.

Кураглядаў даў яму дыхнуць, а пасля павёў сваё да-лей:

— Добра, што ні кажы, хадзіць па зямлі, бачыць неба, сонца, есці, спаць, ляпаць малатком па кавадле і гуляць у ложку з красуняй!.. Згодзен?

— Душагуб… — здолеў толькі выціснуць з сябе Сцяпан.

— Увесь у маёй уладзе, даходзіш, а, дурань, не так паводзішся! — злосна пасміхнуўся Кураглядаў. — Цяпер табе трэба не пра гонар свой, не пра помсту думаць, а пра тое, каб выжыць. — Яшчэ раз ціскануў ботам на грудзіну, зноў змусіўшы папярхнуцца і ледзь адкашляцца. — Хочаш жыць?

Сцяпан не меў сілы, каб плюнуць яму ў твар, паспрабаваў сашчаміць пальцы, каб хоць крыху загрэб-ці зямлі і шпурнуць яе на яго, але не здолеў і гэтага.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: