Вход/Регистрация
Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
вернуться

Пакроўскі Андрэй

Шрифт:

Я паклаў слухаўку, падпаліў елку і выкінуў яе ў фортку на смеццявоз, што праязджаў пад вокнамі, выйшаў на вуліцу, хацеў сесці ў маршрутку, але кіроўца сказаў, што з роварам, тым больш сісястым, нельга. Што за жыццё, падумаў я, што за фукін жыццё... Дзед Мароз, Дзед Мароз, усё, хопіць, я болей не веру ў цябе, сказаў я нейкаму п'янаму шарлатану ў чырвоным банным халаце і барадзе з ваты, які спаў пад пад'ездам у дваццаціградусны мароз, падклаўшы пад галаву поўны мех ровараў з сіськамі.

Пра андрэя

Я раскажу вам гiсторыю. значыцца так, жыў-быў хлопчык, яго звалi антонам, але насамрэч ён быў андрэем. што за хуйня, запытаеце вы. спакойна, не хвалюйцеся, зараз усё патлумачу. проста ягоныя бацькi вельмi хацелi антона, але ў iх нарадзiўся андрэй. нiчога, сказаў тата. нармальна, перажывем, пагадзiлася мама. ну i што, што андрэй, нiхто ж пра гэта не ведае, мы проста будзем выхоўваць яго як антона. i яны пачалi выхоўваць андрэя як антона, накуплялi яму розных энцыклапедый па гiсторыi, геаграфii i рэлiгiязнаўстве з вялiкай колькасцю iлюстрацый, пачалi вадзiць у тэатры, оперы i балеты. вазiлi сына ў еўропу, у Парыж, паказвалi луўр, кармiлi багетам і круасанамi. карацей, займалiся як маглi ягонай эстэтычнай адукацыяй. але антон быў усё ж такi андрэем. гэтая ўся хуята, музеi, выставы i тэатры, вечарыны паэзii і іншы кал яго зусiм не цiкавiлi, яму больш падабаліся ровары, футбол, бiццё суседскіх вокнаў, пiздзiлкі з аднакласнiкамi, нюханне клею па будоўлях, пiццё пiва з кулькоў па лесапаркавых комплексах i начных вакзалах, паленне “саюза” i iншай срані на лесвiчнай пляцоўцы разам з дзядзем андрэем, суседам з 65-ай. урэшце бацькi здалiся. ладна, сказаў тата, ладна, сказала мама, з нашага сына не выйшаў антон, бо ён самы сапраўдны андрэй, але ўсё ж такi ён наш сын, мы яго любiм, тут ужо нiчога не зробiш, добра яшчэ, што андрэй, а не нейкi там сяргей, сяргей – гэта ўвогуле гаўно рэдкае.

Яшчэ раз пра Андрэя

Жыў-быў хлопец, яго звалi антонам, але на самой справе ён быў андрэем i паводзiў сябе ён як андрэй апошнi. днямi прападаў у двары, катаўся на раздзяўбаным ровары, прывязваў бляшанкi да хвастоў котак, ганяў у футбол з сябрамi, бiў суседскiя вокны, адкалупваў значкi ад розных там опеляў і мерседэсаў. дамоў вяртаўся п'яны i толькi пад вечар, увесь пабiты, брудны, у парваным адзенні, ад яго звычайна несла алкаголем, тытунем i жаночай парфумай. на шыi былi засосы, а каўнер перапэцканы памадай. сынку, казала мама, сынку, казаў тата, так жыць нельга, гэта неяк не па-антонаўску, мы цябе кормiм i поiм, купляем энцыклапедыi, возiм у еўропу, Парыж, частуем багетамi з круасанамi, а ты так сябе паводзiш, зусiм не паважаеш сваiх бацькоў, ну ці не ахуеў ты? сраў я, сраў я на вас, адказваў звычайна андрэй, зачыняў бацькоў у прыбiральнi, а сам ішоў глядзець тэлевiзар, навiны спорту i серыялы пра бандытаў.

і вось аднойчы

БАЦЬКI

АДРЭЗАЛІ

АНДРЭЮ

РУКІ

Кубкі

Кубкі. Частка першая. Мава

Кожную раніцу мама біла кубак кавы, але аднойчы кава не вытрымала і запытала яе:

– Чаму ты б'еш толькі мае кубкі, а твае стаяць усе цалюткія на паліцы?

Мама нічога не адказала, нават не закрычала “ААА! Гаварашчая кава!”, бо ў яе быў дрэнны настрой. Яна ўзяла ды выпіла каву і забрала сабе ўсе ейныя кубкі.

Кубкі. Частка другая. Гарбатата

У гарбатага таты быў кубак гарбаты. І жонка гарбатая, і сын. Нават калі ён гарбеў над джэзваю і варыў сабе каву, у яго ўсё адно атрымлівалася гарбата. У яго ўвогуле ўсё атрымлівалася неяк гарбата, не па-людску, бо ён быў грабар гарбаты.

Кубкі. Частка трэцяя. Якубак

У Якуба не было кубка, а ў калекцыі кубікаў бракавала экзэмпляраў з літарамі К, Б, У і А, ён ніколі не быў на Кубе, але затое кожнае лета ездзіў да бабулі на Кубань. Яму бракавала сяброў. Ён марыў, каб на дзесяцігоддзе яму падаравалі сабаку, але атрымаў рыбку. І кубак з надпісам “Якубак”.

“Але ж я не кубак!” – ускрыкнуў Якуб і выкінуў кубак у акно. Вось чаму ў Якуба не было кубкаў.

Кубкі. Частка чацвёртая. Сястра

У Якубка не было кубкаў, але была сястра. Яна мела нейкае дзіўнае імя. Яна звалася... яна звалася... Яна… Так, Яна. Дакладна Яна, а не Ён які-небудзь, бо Ён – гэта ж мужчынскае імя.

У Яны быў рак, не нейкі там коцік з бруднай жопай, чырвонай, як маска смерці, а сапраўдны рак. Суседка Яны вельмі зайздросціла ёй, бо ў яе была толькі свінка, ды і тая за вушамі.

Rage against menschen

Калі я маўчу, унутры мяне нехта размаўляе, голас загадвае мне забіць чалавека, а часам нават двух. Кажучы шчыра, некаторых з тых, каго мне загадваюць забіць, я б і сам зарэзаў з вялікай ахвотай, без усялякіх там загадаў, але ўсё ж такі няхай гэта зробіць нехта іншы, няхай ім на галаву зваліцца цагліна ці яны праваляцца ў каналізацыйны люк. Забіваць людзей – гэта неяк непрыгожа, мне так здаецца. Мы ўсё ж такі хрысціяне.

Карацей, каб заглушыць гэты голас, я вымушаны ўвесь час размаўляць і ні хвіліны не магу сядзець моўчкі, бо зноў і зноў чую: забі, забі, забі. Я размаўляю на парах ва ўніверы, у тэатры і кіно, у грамадскім транспарце з выпадковымі суседзямі па поручнях і г. д. Гэта ўсіх вельмі напружвае. Нават у сне размаўляю, што вельмі перашкаджала ў свой час маёй любай. Я давёў яе да таго, што яна і сама была б не супраць зарэзаць мяне. Часам я прачынаўся з нажніцамі ля горла... Я яе, вядома, вельмі кахаў, але мы вырашылі, што лепей усё ж такі нам разысціся.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: