Вход/Регистрация
Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
вернуться

Пакроўскі Андрэй

Шрифт:

Бамжы злавілі качку на Свіслачы, з'елі і памерлі ад птушынага грыпу. Галодныя студэнты настралялі галубоў, паелі і памерлі ад птушынага грыпу. Сэксуальны маньяк згвалціў дзяўчыну з педагагічнага ўніверсітэту ў тралейбусе нумар 34, тройчы ўдарыў яе нажом. Дзяўчына ў пакутах памерла ад птушынага грыпу. Сумны, самотны экскаватар патануў у Свіслачы. Экскаватарыст не здолеў даплыць да берага, бо ў Свіслачы не было вады. Яму давялося ісці пешшу. Калі ён выйшаў з вады, яго з'елі бамжы, бо пераблыталі кіроўцу экскаватара з качкай. Тыя не ведалі, што ён экскаватарыст, а не качка, таму (гл. вышэй).

Толькі сяляне, якія зарэзалі свінчо ў гонар Дажынак, памерлі ад свінкі. Мне нават шкада іх. Трошкі.

Рыбны дзень

Вецер, які штурхае бясконцыя эшалоны важкіх грузавых хмараў, наступае па ўсёй даўжыні дзяржаўнай мяжы. Хмары, бы паветраныя шары, ляцяць вельмі нізка і павольна, таму застаюцца незаўважнымі для радараў. Памежнікі страляюць па іх з табельнай зброі, але ўсё марна. Хмары праглынаюць кулі, птушак, сабакаў, зрываюць капелюшы з тых, хто наважыўся ў такое надвор’е перасякаць мяжу пешшу. Калі вецер дасягае найбліжэйшага населенага пункта, ён пачынае спяваць сумную песню, гукі якой то набліжаюцца, то аддаляюцца, часам яму падпяваюць сігналізацыі аўтамабіляў. У вокны ляцяць жмені пяску. Хмары разраджаюцца дажджом. Ты хаваешся пад коўдру, бо баішся, што дождж, які лупіць у акно, разаб’е шкло і затопіць пакой хлябямі нябеснымі, у якіх ты, канешне, патонеш, бо за ўсё жыццё так і не навучыўся плаваць. У такія моманты хочацца заплюшчыць вочы, заснуць, а потым прачнуцца, але ўжо ў іншай рэінкарнацыі, у той, калі ты быў рыбінай.

Цёмна жоўтая страла

...У часе пандэміі цягнік-паліклініка ішоў без прыпынкаў ужо трэція суткі. Я сядзеў у вялікай чарзе да анколага, што цягнулася праз увесь вагон, бо аб'еўся радыеактыўнага пенапласту, калі “цёмна-жоўтая страла” стаяла ў апошні раз. Я ведаў, што гэтага рабіць не трэба, але ён так прыгожа свяціўся, што я проста не здолеў стрымацца. Мне было надзвычай хранова, і прамянёвая хвароба тут, напэўна, ні пры чым. Мне вельмі хацелася ў прыбіральню, але яе захапілі чачэнцы, якія бралі з усіх плату за ўваход. Тым, у каго не было чым разлічыцца, даводзілася спраўляць патрэбу на даволі рэдкіх і вельмі кароткіх прыпынках альбо проста між вагонамі. Пры гэтым трэба было сачыць, каб за бруднай справай цябе не застукаў праваднік, якога хлебам не кармі, дай толькі скінуць каго-небудзь з цягніка. Людзі казалі, што наш праваднік яшчэ даволі мілы і добрасардэчны чалавек, бо выкідае парушальнікаў выключна супраць руху цягніка, таму, калі ўлічыць, што ўздоўж рэек цягнуцца глыбокія сумёты, шанец выжыць пасля падзення даволі вялікі. Але калі ўлічыць, што да бліжэйшага прыпынку некалькі дзён хады, а з ежы навокал – адзін радыеактыўны пенапласт, рызыкаваць зусім не хацелася, таму я сядзеў і цярпеў. Тым больш, калі пакідаеш чаргу, тваё месца адразу хто-небудзь займае, і нават калі ты вяртаешся з міжвагоння цэлы, то трэба сядзець у ёй з самага пачатку, а гэта яшчэ цэлы дзень ці два...

Найпраўдзівейшыя гісторыі з жыцця белліту

1

Прыходзіць неяк малады літаратар у кавярню і кажа:

– Мне, калі ласка, кекс і гарбату.

– Нету у нас никаких горбатых кексов, – адказвае яму афіцыянтка і ўжо збіраецца сысці.

– Как это нету, как это нету, что вы такое говорите, вот у вас в меню написано "кекс – 2120 рублей" и "чай – 1560 рублей", – абураецца вядомы малады літаратар, – дайте мне немедленно книгу жалоб и предложений.

– Калі ласка, – кажа яму афіцыянтка, працягвае таўшчэзную чырвоную кнігу і сыходзіць.

Малады літаратар губляецца, не ведае, што яму рабіць, раптам дастае з кішэні пісталет і страляе сабе ў скронь.

2

Прыходзіць неяк Валянцін Акудовіч у кавярню і кажа:

– Мне, калі ласка, фуагра са слівамі і смажаную алычу з бруснічным сіропам.

– У нас няма, – адказвае яму афіцыянтка.

– Не, гэта мяне няма, а вы не мысліце, – мовіць ёй Валянцін Акудовіч, – бо калі б вы мыслілі, то зразумелі б, што не бывае ніякіх фуагра са слівамі і смажанай алычы.

Афіцыянтка разгублена глядзіць на філосафа, раптам пачынае плакаць.

– Ну нічога, нічога, – кажа ёй Валянцін Акудовіч, – не сумуйце, а лепей прыходзьце да мяне ў Беларускі Калегіюм – я навучу вас мысліць.

Ён працягвае афіцыянтцы сваю візітоўку і выходзіць з кавярні.

3

– А ты ўпэўнены, што ім будзе цікава даведацца пра мяне, – пытае Адам Глобус Сяргея Балахонава перад пачаткам урока ў шостым класе.

– Канечне-канечне, ты пойдзеш на ўра, – адказвае яму Балахонаў, – у мяне ё хітры план.

– Добры дзень, дзеці, а слабо вам нацягнуць прэзерватыў на глобус, – пытае Балахонаў.

– А што такое глобус? – здзіўляюцца дзеці.

– А вось зараз даведаецеся... Пане Адаме, заходзьце, – кажа Балахонаў і сядае за стол. Дзеці сядзяць моўчкі, Адам Глобус сціпла выходзіць да дошкі і ўсміхаецца.

4

Прыходзіць неяк Андрэй Хадановіч у рэстаран, азіраецца па баках, ці няма каго знаёмага. Здаецца, няма. Ён кліча афіцыянтку і кажа:

– Голубушка, будьте добры, драники со сметаной, двойную порцию, черепаший суп и свинное ухо с жареной алычой и брусничным сиропом.

– Андрэй Валер'евіч? – здзіўлена кажа афіцыянтка.

– Где? Где? Что? Нет-нет, я не Андрей Валерьевич, вы меня с кем-то путаете, это не я... – паэт стрымгалоў вылятае з-за стала і кідаецца ў акно. Добра, што рэстаран на першым паверсе.

Ксеракс

Вось і вёска, узрадаваўся я. Аўтобус спыніўся на раздарожжы, ля слупа, які месцічы клічуць нулявым кіламетрам. На слупе былі развешаныя ўказальнікі: вось там Мінск, там Парыж, там Лондан, а там Малая Казлоўшчына. На зямлі валялася яшчэ некалькі шыльдаў, але надпісы на іх было ўжо не разабраць.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: